Читаем Вандроўка з божымі кароўкамі полностью

…А пасля, справіўшыся і навёўшы ўсюды парадкі, у каралеўстве наладзілі баль! Рабочае адзенне мары змянілі на шыкоўныя ўборы, шчоткі і венікі ў руках – на букеты руж.Усе танцавалі і весяліліся ад душы, а кароль Летуценнік Непапраўны ХХ і каралева Мара Сапраўдная раздавалі ўзнагароды ўсім прысутным: каму за мужнасць, каму за стойкасць, каму за працавітасць. Узнагародамі служылі ледзянцы: усе мары, як і мы з вамі, вельмі любілі салодкае.

Даніка ўзнагародзілі за мудрасць, Ірыску Хлебы Мякіш – за вернае сяброўства. Усім траім бясконца паўтаралі, што без іх Краіна прапала б.

-- Што вы! – запярэчыў Данік. – Я шчаслівы, што пабываў у вас і здолеў трошку памагчы. Але, мне здаецца, вы і без мяне справіліся б.

-- Вось тут ты памыляешся, Данік, -- адказала яму каралева. – Кожны на сваім месцы зрабіў сваю справу. Хлебны Мякіш прынесла на зямлю вестку, што у нашай Краіне бяда. Ірыска разам з ёй кінулася нам на падмогу. Ты не пабаяўся выправіцца ў незвычайнае падарожжа і навучыў нас таму, пра што мы, мары, нават не задумваліся: дзейнічаць. Ну а пасля ўжо, канешне, і кожны з нас пастараўся. І ўсе разам мы ратавалі Краіну! А глянь на зямлю – якое там свеціць сонца!

Каралева крышку рассунула воблакі, і Данік убачыў зялёныя палі, лясы, рэкі і родны горад, заліты сонечным светам… Яму раптам вельмі- вельмі захацелася дадому.

-- Дзякуй, Ваша Вялікасць, за гасціннасць! – ветліва сказаў ён. – Але мама з татам, відаць, хвалююцца, куды я знік.

На развітанне прынцэса Чысцюля запрасіла Даніка на танец. Хлопчык імгненна навучыўся танцаваць вальс, бо вельмі не хацеў падацца няўклюдам прынцэсе Чысцюлі, глянуць на якую мараць усе прынцы. І яго жаданне збылося – мы ж памятаем, што ў Краіне Паветраных Замкаў збываецца ўсё добрае, што ні пажадаеш.

Пакуль Данік з прынцэсай Чысцюляй луналі ў вальсе пад аблокамі, Ірыска і Хлебны Мякіш справіліся злётаць у Цукерачную і Хлебную даліны і напоўнілі свае торбачкі булкамі і цукеркамі – для сяброў і сваякоў. І для тых хлопчыкаў і дзяўчынак, што будуць шчыра чакаць іх нябесных гасцінцаў.

А пасля, адвітаўшыся з жыхарамі чароўнай краіны, кампанія сабралася ў зваротны шлях.

Данік зноў паменшыўся, божыя кароўкі пабольшылі, падхапілі яго на плечы і паляцелі.

Прынцэса Чысцюля, кароль з каралевай, усе мары, а разам з імі і пан Дзьмухайла, шчаслівы сваім новым заняткам, да той пары махалі ўслед сябрам, пакуль бачылі іх.

Вярнуўшы дадому Даніка, божыя кароўкі паляцелі да сваіх хатак. Вось цяпер яны маглі суцешыць сваякоў, парадаваць іх салодкімі гасцінцамі і наладзіць сапраўдны банкет! Гэтым Ірыска і Хлебны Мякіш і заняліся.

А Данік, зноў ператварыўшыся ў звычайнага хлопчыка, выбег гуляць на вуліцу. Там кішмя кішэла і дзяцей, і дарослых – усе святкавалі вяртанне сонечнага святла.

З работы вярталіся мама і тата Даніка. Яны нават не заўважылі знікнення сына. Час у Краіне Паветраных Замкаў ішоў зусім па іншаму, чым на зямлі, і ўсе прыгоды Даніка і божых каровак змясціліся ў адзін рабочы дзень.

Мама і тата зноў прынеслі Даніку вялікі – на гэты раз блакітны – паветраны шар. Хлопчык папрасіў тату зрабіць на шары надпіс:

“Падарунак прынцэсе Чысцюле,” – і адразу ж выпусціў шар у неба.

На роспыты дарослых, хто такая прынцэса Чысцюля, хлопчык расказаў усю праўду. Але дарослыя толькі ўсміхнуліся, назваўшы яго безнадзейным летуценнікам.

А мама яшчэ дадала:

-- Прыгожа расказваеш! Трэба запісаць – цікавая гісторыя атрымаецца!

Данік ні кропелькі на дарослых не пакрыўдзіўся. Ён заўсёды быў добрым хлопчыкам, а пасля падарожжа ў Краіну Паветраных Замкаў і знаёмства з прынцэсай Чысцюляй стаў старацца зусім, не крыўдзіцца, не злавацца, не сварыцца ні з кім і не казаць благіх слоў. Яны ж разам з паветрам падымаюцца ў неба. А там на воблачку сядзіць прынцэса Чысцюля і прасейвае яго, ачышчае – каб ніколі больш Куродым не запанаваў над Краінай. Няхай прынцэсе будзе меней работы і больш часу танцаваць на балях – у яе гэта так цудоўна атрымліваецца!

Праўда, цяпер ёй спраўляцца стала лягчэй, бо пан Дзьмухайла – былы Дзюрабой – аказаўся дбайным памочнікам. Ад былога касмічнага пірата ў яго засталося адмысловае ўменне кіраваць лятаючай талеркай. На ёй ён вывозіць на касмічны сметнік торбы з куродымам.

А яшчэ Данік часта бачыць Ірыску і Хлебны Мякіш. Сяброўкі частуюць яго цукеркамі і булкамі, што спраўна носяць з неба, і разам сябры згадваюць нядаўнюю вандроўку.

Перейти на страницу:

Похожие книги

В стране легенд
В стране легенд

В стране легенд. Легенды минувших веков в пересказе для детей.Книга преданий и легенд, которые родились в странах Западной Европы много веков назад. Легенды, которые вы прочитаете в книге, — не переводы средневековых произведений или литературных обработок более позднего времени. Это переложения легенд для детей, в которых авторы пересказов стремились быть возможно ближе к первоначальной народной основе, но использовали и позднейшие литературные произведения на темы средневековых легенд.Пересказали В. Маркова, Н. Гарская, С. Прокофьева. Предисловие, примечания и общая редакция В. Марковой.

Вера Николаевна Маркова , Нина Викторовна Гарская , Нина Гарская , Софья Леонидовна Прокофьева , Софья Прокофьева

Сказки народов мира / Мифы. Легенды. Эпос / Прочая детская литература / Книги Для Детей / Древние книги
Уральские сказы - I
Уральские сказы - I

Настоящее издание сочинений П. П. Бажова печатается в трех томах. Первый том состоит в основном из ранних сказов Бажова, написанных и опубликованных им в предвоенные годы и частично во время Великой Отечественной войны. Сюда относятся циклы полуфантастических сказов: о Хозяйке Медной горы и чудесных мастерах; старательские — о Полозе, змеях — хранителях золота и о первых добытчиках; легенды о старом Урале. Второй том содержит сказы, опубликованные П. Бажовым в конце войны и в послевоенные годы. Написаны они в более строгой реалистической манере, и фантастических персонажей в них почти нет. Тематически повествование в этих сказах доходит до наших дней. В третий том входят очерковые и автобиографические произведения писателя, статьи, письма и архивные материалы.

Павел Петрович Бажов

Сказки народов мира / Проза / Классическая проза / Сказки / Книги Для Детей