Читаем Ведзьміна тоня полностью

Гэта паперка на самай справе можа зрабіць яго героем.

А можа і дапамагчы быць разам з Віталем, тым Сяргеем, дзедам Васілём, маленькай Нэлай, сястрой Жэнькай…

Ён можа праславіцца — і аб ім будзе гудзець школа (ды хіба толькі школа?).

А можна гэту славу падзяліць паміж усімі. Мо і не атрымаецца славы ўвогуле, але можа атрымацца цікавая справа для ўсіх…

Віцька механічна набраў у пошукавым акенцы Яндэкса «слава».

«Знойдзена 245 869 дакументаў на 87493 сайтах».

І мноства старонак са спасылкамі…

Вунь колькі «славы» ў Інтэрнэце…

Віцька выключыў камп’ютэр. Зачыніў кабінет і пакрочыў дадому. Паперы шапацелі ў кішэні кашулі.

Хваляванне прайшло. Цяпер павінна была прыйсці радасць, а яна не прыходзіла. Нечага не хапала. Вось цяпер, у гэту мінуту. Віцька зразумеў — чаго. Віталя не хапала. Каб расказаць яму аб знаходцы. Дзеда Васіля не хапала — як важна яму будзе ведаць аб гэтай паперцы. І не некалі потым ведаць, а вось цяпер, калі яны збіраюцца туды — на Ведзьміну тоню.

Віцька не прымаў нейкага рашэння — усё стала і так відавочна: вядома ж, ён прыйдзе да іх. Бо гэта для іх вельмі важна. І для яго важна, што гэта ён адшукаў.

І стала нечакана лёгка на душы, нібыта крылы выраслі. Бегчы хацелася па вясковай вуліцы, як некалі басанож бегалі яны з Віталем і Жэнькай па цёплых лужынах пасля летніх ліўняў. І гэты ўспамін яшчэ больш замацаваў упэўненасць Віцькі ў тым, што яго знаходка — знаходка для ўсіх, для яго сяброў.

Бо разам так добра было бегчы басанож, аж пырскі ляцелі да самога сонца, па тых лужынах, калі толькі заціхалі апошнія ўдары грому…

Жэньку Віцька пабачыў у палісадніку — яна корпалася каля сваіх ружаў.

— Ты дзе так доўга? — спыталася яна.

— Так, засядзеўся… у Інтэрнэце, — пачаў быў Віцька і раптам зразумеў, што тое, што ён ведае, трэба найперш расказаць дзеду. Не, нават не аднаму дзеду — усім: і Віталю, і Сяргею, і Жэньцы. Бо гэта важна.

— Віцька, слухай… — працягнула просячы Жэнька. — Пайшлі да… дзеда Васіля з хлопцамі. Мяне адну яны прагоняць, слухаць не захочуць. Пайшлі, а? Ты ж таксама хочаш на плыце паплаваць, па астравах тых пахадзіць. Лета пройдзе, не ўспомніш нічога…

Віцька сеў на лаўку. Жэнька выйшла з палісадніка, апусцілася побач.

— Мяне таксама прагоняць… — ціха сказаў Віцька.

— А ты… папрасі прабачэння ў Сяргея, — нясмела прапанавала Жэнька. — Ты ж усё-такі вінаваты…

— Я ведаю, — рэзка адказаў Віцька, замаўчаў.

— А чаго ты з Эдзікам пасварыўся? — перавяла размову на іншае Жэнька. — Ён адзін, бачыла, у садзе загарае, музыку слухае…

— Не лезь, — цыкнуў Віцька, але тут жа сказаў глуха: — У лесе сарачанят расстрэльвалі… Адно жывое неслі, ён… яму лапу зламаў, спецыяльна, каб таксама забіць. І расстраляў з рагаткі. З трох крокаў… А я яму… З рагаткі ў галаву стрэліў. Скуру рассек, кроў пайшла. То гэта маці, відаць, і выклікалі ў сельсавет. Наплакаўся, мабыць…

— Эх, ты… — з жалем сказала Жэнька. — І вялікі, а такі дурны, людзей бачыць не ўмееш. Віталіка пакрыўдзіў. Адзін застаўся.

— З Віталем я паміруся… — упэўнена адказаў Віцька, скочыў з лаўкі, загаварыў узрушана: — Слухай, а калі мне, ну, падарыць ці аддаць Сяргею сваю вуду, а?

— Новую?

— Ага! У яго ж вуды простыя, арэхавыя вудзільны. Возьме?

— Не ведаю… — паціснула плячыма Жэнька. — Можа і не ўзяць, ён горды.

Віцька пабег да хлеўчыка, у якім, акрамя бацькавага інструмента і розных неабходных рэчаў для гаспадаркі (плужок, рыдлёўкі і падобнае), ляжалі яго вуды. Ён вынес з хлеўчыка новую, два тыдні назад купленую ў райцэнтры складную вуду: лёгкая, сямікаленная, на пяць метраў даўжыні, з катушкай.

— Ты на яе год грошы збіраў, — напомніла Жэнька. — Не шкада?

— Не-а, — адказаў Віцька з ноткамі радасці, быццам адшукаў жаданае выйсце. — У яго такой вуды зроду не было! Уяўляеш?

— Уяўляю. Я пайду з табой! — цвёрда заявіла Жэнька.

А Віцька адчуў сябе так, нібыта, доўга блукаючы ў пошуках, ён выйшаў на цвёрдую, роўную дарогу, якая выведзе яго на месца. Ад таго першага жадання, калі ў яго руках аказаўся той тэкст з нямецкага сайта, не засталося і следу. Так, напачатку свярбела не проста ўсіх здзівіць — прымусіць усіх слухаць яго. О, яшчэ б прасілі, каб быў з імі. Але вось — толькі так трэба: ён найперш паспрабуе прымірыцца з Сяргеем. Ён (і Жэнька, вядома) папросіць Віталя, дзеда Васіля і Сяргея, каб узялі яго і сястру ў сваю каманду. А потым ужо раскажа пра той тэкст. І нават калі адмовяць — ён усё роўна раскажа! Бо гэта так важна…

— Пайшлі! — выгукнуў рашуча Віцька. — За пытанне не б’юць.

У садку іх першай пабачыла Нэла

— Га! — выгукнула нечакана яна.

Сяргей, які з Віталем разбіраў бутэлькі, са здзіўленнем і захапленнем адначасова паглядзеў на яе, хацеў сказаць нешта радаснае, бадзёрае, але пабачыў, што Нэла пальчыкам паказвае ў бок надворка. Зірнуў. І пайшоў насустрач, рашуча, сціснуўшы кулакі.

Жэнька ішла крыху ззаду Віцькі, але як толькі ўбачыла напоўнены злой рашучасцю твар падыходзячага Сяргея, яна прайшла наперад, прыкрыўшы плячом брата. Яны спыніліся.

Спыніўся і Сяргей. Ён паглядзеў з-пад ілба на Віцьку і працадзіў скрозь зубы:

– Ідзі адсюль!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Дым без огня
Дым без огня

Иногда неприятное происшествие может обернуться самой крупной удачей в жизни. По крайней мере, именно это случилось со мной. В первый же день после моего приезда в столицу меня обокрали. Погоня за воришкой привела меня к подворотне весьма зловещего вида. И пройти бы мне мимо, но, как назло, я увидела ноги. Обычные мужские ноги, обладателю которых явно требовалась моя помощь. Кто же знал, что спасенный окажется знатным лордом, которого, как выяснилось, ненавидит все его окружение. Видимо, есть за что. Правда, он предложил мне непыльную на первый взгляд работенку. Всего-то требуется — пару дней поиграть роль его невесты. Как сердцем чувствовала, что надо отказаться. Но блеск золота одурманил мне разум.Ох, что тут началось!..

Анатолий Георгиевич Алексин , Елена Михайловна Малиновская , Нора Лаймфорд

Фантастика / Проза для детей / Короткие любовные романы / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Фэнтези
Волчьи ягоды
Волчьи ягоды

Волчьи ягоды: Сборник. — М.: Мол. гвардия, 1986. — 381 с. — (Стрела).В сборник вошли приключенческие произведения украинских писателей, рассказывающие о нелегком труде сотрудников наших правоохранительных органов — уголовного розыска, прокуратуры и БХСС. На конкретных делах прослеживается их бескомпромиссная и зачастую опасная для жизни борьба со всякого рода преступниками и расхитителями социалистической собственности. В своей повседневной работе милиция опирается на всемерную поддержку и помощь со стороны советских людей, которые активно выступают за искоренение зла в жизни нашего общества.

Владимир Борисович Марченко , Владимир Григорьевич Колычев , Галина Анатольевна Гордиенко , Иван Иванович Кирий , Леонид Залата

Фантастика / Детективы / Советский детектив / Проза для детей / Ужасы и мистика