Читаем Забойства на вуліцы Морг полностью

— Як бачыш, я раблю цяпер націск не на пытанні аб тым, як забойца ўцёк з дому, а як ён там апынуўся. Мне хацелася, каб ты ўсвядоміў, што і тое і другое было здзейснена адным і тым жа шляхам і ў адным і тым жа месцы. А зараз вернемся ў пакой. Што мы там убачылі? Як паведамлялася ў газетах, шуфляды камоды былі перарыты, хоць многія рэчы засталіся на сваіх месцах. Такое заключэнне з'яўляецца абсурдным. Яно не больш чым меркаванне, ды і то — не вельмі разумнае. Адкуль мы можам ведаць, што там было раней, можа, у шуфлядах і не было нічога, акрамя знойдзеных рэчаў? Мадам Л'Эспанэ і яе дачка жылі вельмі адасоблена, нікога не прымалі і рэдка выходзілі на людзі — у іх не было патрэбы часта мяняць уборы. Убранні, якія знайшлі, ва ўсякім разе, не самыя горшыя, што маглі мець гэтыя пані. Калі злодзей паквапіўся на адзенне, дык чаму ён не ўзяў самых лепшых рэчаў — чаму не захапіў з сабой усяго. Да таго ж, калі ён спакусіўся жаночай бялізнай, чаму ён адмовіўся ад чатырох тысяч франкаў золатам? Бо золата ж засталося ў пакоі. Суму, згаданую месье Міньё, банкірам, амаль некранутай знайшлі ў мяшэчках, што ляжалі на падлозе. Таму я хачу, каб ты выкінуў з галавы памылковае меркаванне аб матывах забойства, якія ўзніклі ў паліцэйскіх галовах на падставе той часткі сведчанняў, у якой ішла размова пра дастаўленыя на дом грошы. Супадзенні, у дзесяць разоў больш здзіўляючыя, чым дастаўка грошай, а потым забойства праз тры дні пасля атрымання іх кліентам, здараюцца кожную гадзіну на працягу ўсяго нашага жыцця, мы іх нават не заўважаем. Супадзенні — гэта наогул вялікая перашкода на шляху тых філосафаў, адукацыя якіх не прадугледжвала знаёмства з тэорыяй верагоднасці — той самай тэорыі, якой найбольш слаўныя аб'екты чалавечых даследаванняў абавязаны сваёй не менш слаўнам ілюстрацыяй. Вядома, калі б у дадзеным выпадку золата знікла, да таго факта, што яго прынеслі за тры дні да забойства, ставіліся б як да чагосьці больш значнага, чым простае супадзенне. Гэты факт пацвердзіў бы менавіта такую версію матыву забойства. Але калі з улікам рэальных акалічнасцей справы мы будзем лічыць золата матывам гэтага гвалтоўнага злачынства, то павінны пагадзіцца з тым, што злачынца быў настолькі нерашучы і настолькі дурны, што забыўся і пра золата, і пра тое, дзеля чаго ён усё гэта зрабіў.

Цвёрда памятаючы пра тыя акалічнасці, на якія я звярнуў тваю ўвагу: своеасаблівы голас, надзвычайную спрытнасць і незразумелую адсутнасць матыву ў такім неверагодна жорсткім забойстве, — зноў звернемся да жудаснай карціны злачынства. Вось ахвяра, якую задушылі голымі рукамі і запхнулі ў дымаход уніз галавой. Звычайныя злачынцы так не забіваюць. І ва ўсякім разе не хаваюць трупаў забітых. Пагадзіся, у тым, што труп заціснулі ў дымаход, ёсць нешта больш чым ненатуральнае — гэта ніякім чынам не адпавядае нашым уяўленням пра чалавечыя ўчынкі, калі нават і ўявіць, што дзейнічалі канчаткова дэградыраваныя тыпы. Уяві сабе, якую трэба мець сілу, каб запхнуць труп у дымаход — знізу ўверх, што некалькі мужчын агульнымі намаганнямі ледзь выцягнулі яго адтуль — зверху ўніз.

Звярні ўвагу і на іншыя праявы гэтай неверагоднай сілы. На каміне знайшлі тоўстыя пасмы — вельмі тоўстыя — сівых чалавечых валасоў. Іх павыдзіралі з каранямі. Ты ўяўляеш, колькі трэба сілы, каб вырваць вось так з галавы адразу дваццаць або трыццаць валасоў! Ты ж, як і я, бачыў тыя пасмы. На каранях — жудаснае відовішча! — запякліся кавалкі скуры, паздзіранай з галавы — доказ той неймавернай сілы, з якой адным махам вырвалі з каранямі, відаць, паўмільёна валасоў. Горла старой не проста перарэзалі — адсеклі галаву, а ў руках забойцы была звычайная брытва. Звярні таксама ўвагу на звярыную жорсткасць злачынства. Я не гавару ўжо пра сінякі на целе мадам Л'Эспанэ. Месье Дзюма і яго шаноўны калега месье Эцьен лічаць іх вынікам удараў нейкай тупой зброяй, і трэба сказаць, панове маюць рацыю. Тупой зброяй, цяпер гэта ўжо відавочна, быў брук, на якім аказалася мадам Л'Эспанэ, калі вывалілася з акна, застаўленага ложкам. Аднак гэта ідэя, якая, хоць і здаецца цяпер вельмі простай, не прыйшла ў галаву паліцэйскім, яны не звярнулі ўвагі на шырыню аканіц — і гэта таму, што праз тыя самыя цвікі канчаткова атрафіраваліся ўсе іх здольнасці думаць і такім чынам пагадзіцца з магчымасцю таго, што вокны ўсё ж маглі адчыняцца.

Калі цяпер яшчэ і ўважліва паразважаць наконт незразумелага беспарадку ў спальні, застаецца толькі супаставіць неймаверны спрыт, нечалавечую сілу, звярыную жорсткасць, беспадстаўнасць крывавага забойства, неверагодную жахлівасць зусім не ўласцівых чалавеку паводзін і незразумеласць інтанацыі голасу людзям самых розных нацыянальнасцей, якія не змаглі разабраць не тое што ніводнага слова, але нават складу. Што ж вынікае з усяго гэтага? Які вобраз я стварыў у тваім уяўленні?

У мяне ад гэтага пытання па целе папаўзлі мурашкі.

— Вар'ят, — усклікнуў я, — гэта справа рук шаленца, які, відаць, уцёк з бліжэйшага вар'яцкага дома.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Смерть дублера
Смерть дублера

Рекс Стаут, создатель знаменитого цикла детективных произведений о Ниро Вулфе, большом гурмане, страстном любителе орхидей и одном из самых великих сыщиков, описанных когда-либо в литературе, на этот раз поручает расследование запутанных преступлений частному детективу Текумсе Фоксу, округ Уэстчестер, штат Нью-Йорк.В уединенном лесном коттедже найдено тело Ридли Торпа, финансиста с незапятнанной репутацией. Энди Грант, накануне убийства посетивший поместье Торпа и первым обнаруживший труп, обвиняется в совершении преступления. Нэнси Грант, сестра Энди, обращается к Текумсе Фоксу, чтобы тот снял с ее брата обвинение в несовершённом убийстве. Фокс принимается за расследование («Смерть дублера»).Очень плохо для бизнеса, когда в банки с качественным продуктом кто-то неизвестный добавляет хинин. Частный детектив Эми Дункан берется за это дело, но вскоре ее отстраняют от расследования. Перед этим машина Эми случайно сталкивается с машиной Фокса – к счастью, без серьезных последствий, – и девушка делится с сыщиком своими подозрениями относительно того, кто виноват в порче продуктов. Виновником Эми считает хозяев фирмы, конкурирующей с компанией ее дяди, Артура Тингли. Девушка отправляется навестить дядю и находит его мертвым в собственном офисе… («Плохо для бизнеса»)Все началось со скрипки. Друг Текумсе Фокса, бывший скрипач, уговаривает частного детектива поучаствовать в благотворительной акции по покупке ценного инструмента для молодого скрипача-виртуоза Яна Тусара. Фокс не поклонник музыки, но вместе с другом он приходит в Карнеги-холл, чтобы послушать выступление Яна. Концерт проходит как назло неудачно, и, похоже, всему виной скрипка. Когда после концерта Фокс с товарищем спешат за кулисы, чтобы утешить Яна, они обнаруживают скрипача мертвым – он застрелился на глазах у свидетелей, а скрипка в суматохе пропала («Разбитая ваза»).

Рекс Тодхантер Стаут

Классический детектив