Читаем Закрываўленае сонца полностью

— Ня чуеш во што на гасьцiнцы робiцца? Сам, нябось, заседзiўся мусiць з хаты нi вылазiш, — адказаў Алесь.

— Хвароба нi дня, нi ночы, нi сьвята нi знаiць. Думаеш мне нi надакучыла? Ай-яй як надакучыла! Алi от нiяк ад людзей адчапiцца нi магу. А гэта-ж бальшавiкi сягоньнiка па радзiву крычаць, ажно апарат падскакваiць… ранiцы гэта слухаў. Зь Менску гэта казалi, што сягоньня на досьвiтку пачалi заходнюю Бiларусь i Ўкраiну вызваляць, от як. Каб вы чулi толька якое нам дабро нясуць, дык проста вушам сваiм чалавек ня хочыць верыць. Ды расказвалi вуньдзiка людзi, што па тым гасьцiнцы, каторы з Докшыц на Глыбокае, дык яшчо болi пруць як гэттака во… Гэты во дзядзька з таго боку, — кiўнуў Зянькевiч галавой на здаравяку, што якраз зь ягонага двару выехаў. - Iдуць, едуць, надта-ж вялiкая сiла, вiдаць, — цягнуў лекар. — А гэта праўда, што Макатунiшку палякi на гасьцiнцы павесiлi?

— Ага, праўда, — адказаў Пракоп.

— Божа мой, от сiла нячыстая.

Яшчэ распытаў доктар што напiсана ў тэй паперцы, каторую з самалёта ськiнулi, буркнуў пра тое, што галодны, завярнуўся й пайшоў. Запраўды мусiць рупiла яму некуды, бо надта-ж пагутарыць зь людзьмi любiў. У хаце ягонай, як у карчме на скрыжаваньнi дарогм заўсёды поўна народу было. Апроч хворых заходзiлi падчас польскае акупацыi людзi "паслухаць што там зь Менску брэшуць". Гэтта й быў цэнтар навакольнае актыўнасьцi. Радыё прыносiла навiны — часта хвальшывыя — са сьвету, а суседзi — з ваколiцы.

— Ну што ты, дзеду, пра абяцанкi бальшавiцкiя думаеш? — спытала Якуба Кацярына.

— Як гэтта сказаць вам? — задумаўся лiтоўскi патрыярх. Вiдаць было, што як рэдка калi, Якуб цяжка думкi зьбiраў. — Пажывём, увiдзiм, — адказаў. Слова — адно, дзела — другое. Пабудуць, пагаспадаруць, тады новага паспытаеце. Дай-жа Бог, каб на лепшае яно… алi-ж ня верыцца, ой-жа ня верыцца нешта…

7

Вышынi й пропасьцi гэнага нязвычайнага дня можна было зьмерыць адно з адлегласьцi часу. I тыя паднечаныя галовы, што ўцалелi, ды пасьля ўзялi на войстры сялянскi зуб развагi тую гiстарычную шумiху, дакаралi сябе за дзяцiнную, зялёную наiўнасьць.

А дзень быў даўгi й бурлiвы. У спакойныя, драмлiвыя лiтоўскiя начоўкi прыплыла магутная чужая хваля. Доўгiя гады загачаная на недалёкай мяжы, рушыла яна вялiкай сiлай на дарогi й гасьцiнцы, калацiла нетрамi зямлi, хваляваньнем поўнiла простыя сялянскiя сэрцы й трывогай азмрочыла будучыню польскiх чужынцаў.

Два дзесяцiгодзьдзi агароджаная незагойнай ранай на жывым народным целе, пакацiлася яна цяпер з усходняй спаралiжаванай паловы Беларусi на абрабаваную заходнюю. А над ей i ейным перадзе лунаў магутны зманлiва-прывабны клiч: вызваленьне.

На пачатку было слова. I ўсё пачалося ад слова, i нiчога ня было перад словам, апроч Аднаго Адзiнага…

I каб даць першапачатак жыцьцёваму працэсу, Той Адзiны стварыў слова…

I з пачатку магiчную вартасьць слова мела: яно цешыла й патолiла, лашчыла й прынаджвала, забiвала й руйнавала, квялiла й гнявiла, узносiла на вышынi й ў прадоньнi кiдала.

Як i кажны кiй, слова два канцы мае. Крывадушныя майстры ўзялi чыстае й прыгожае слова, ды на свой лад перакруцiлi, за словам чыстым i празрыстым злыдняў хвальшу пасадзiлi. I не спасьцераглi людзi добрыя. Адкуль-жа iм, нядоляй мораным, ведаць было, што ў той час, калi рукамi мазолiстымi сьцiплыя плёны зямлi зьбяднелай зьбiралi, нехта на iх новую ды яшчэ больш модную пастку майстраваў.

I як на працягу стагодзьдзяў даўгiх, гэта i цяпер слова магутнае сэрцы й галовы iх паланiла, уяўленьне дурманiла. Галодны на веру бярэ, а прагны й чорту душу з глыток вады прадасьць. Гэтак i ў той дзень. Над нiвамi й сенажацямi прагучэла слова. Палымянае, зманлiвае, валадарнае. Новымi спадзяваньнямi пакрыўджаных людзей падбадзёрыла.

Мала хто ў гэны дзень на сонца глядзеў. Як тут зiрнеш уверх, калi замiнала тое, што пад нагамi паўзло. Шкада. Калi хто прыгледзеўся-б сонцу, спасьцярог-бы, што зацьменiлася яно таўстой павалокай пылу. Магутныя машыны растаўклi на дробны парашок рудую глiну на гасьцiнцы. Пыл сьляпiў вочы, таймаваў дыханьне, асядаў на цела й вопратку, дрэвы й расьлiны, рудой дзяругай узвышаўся над iмклiвай армiяй. На схiле з паўдня сонца налiлося чырвонай медзьдзю.

Закрываўленае сонца…

Адылi з гасьцiнцу й зь лесу, з танкаў i аўтамашынаў гучэла разьлiвалася па прасторы магутнае слова: вызваленьне.

Як бура ўсьпенiць гладкiя хвалi, гэтак чужая навала страсанула, ўзбурыла нетры сялянскага жыцьця. Усё, што жывое, што рэдка калi з-пад стрэх трухлявых у гурт зыходзiлася, цяпер павылазiла на вулiцы й дарогi. Прыглядалася, прыслухоўвалася, хвалявалася, разважала, хоць i ня вiтала чужынцаў з такiм палымяным энтузiязмам, як чаўплi пасьля пра гэта пiсакi-наймiты на бачынах партыйнае прэсы.

Людзi сачылi буйныя хвалi, намагалiся ў iх нетры заглянуць. Адно зьверху над вiхром i пенай панаваў i буйнеў магутны клiча: вызваленьне.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза