Читаем Закрываўленае сонца полностью

Калi апусьцела патэльня й лiтроўка. дзяцюкi ўсталi з-за стала й навет Шпуньцiсе не падзякаваўшы, за дзьверы накiравалiся. Лявон з Хвёдарам на самакатах у Гацi выехалi, а Косьцiк праз хрыбет Гараваткi йшоў да Макатунiшынай хаты. Ступаў паволi, на свае зьбiтыя хромавыя боцiкi пазiраў. Даўно-даўненька халявы скрыпець перасталi, гэтак наскрыпелi-абрыдлi iм швэнданьнi пад уладай панскай. Прыгадаў, што пры першай нагодзе трэба было-б бацьку падаiць, каб даў тавару на новыя боты, якiя, як вядома-ж, шавец Пiлiп яму, начальнiку паважнаму, хутка й хлёстка пашые.

Ацяжэла адурманеная самагонкай i бяссоньнiцай галава. Цягнула прылегчы, пару гадзiнаў добрага сну адкацiць. Адылi розныя думкi назойлiвым роем у галаве гудзелi, вайстрылi падношаную дзяцюкову энэргiю. Спасьцярог, што ногi ягоныя на Архiпа накiрунак трымалi. Спынiўся, працёр заспаныя вочы. У iх засьвяцiлi злыя самалюбныя аганькi.

Ня чуў нiколi Косьцiк пра Бальзаковага студэнта Растыньяка, што з пажадальным уздыханьнем мерыў з узвышша Сталiцу Сьвятла й мяркаваў як пакарыць яе. У студэнтавых думках маячылася неасягальнае багацьце й прынадныя прыгажунi ў раскошных спальнях, а ў Сабакевiчавых — улада, помста й собская нажыва. Ласкi прыгажунь былi далёка ззаду. Адылi й Растыньяковы й Косьцiкавы пажаданьнi вырасьлi з аднаго карэньня. Розьнiца была ў этапе працэсу самаго пакарэньня, ды ў абыймах мэтаў. Малады студэнтадно марыў i плянаваў, а Ромлкаў гаспадар ужо на вяршынi з усей сiлы пялiўся.

"Алi яны гэтага яшчо нi знаюць" — думаў Сабакевiч.

Яны — гэта Сявенькi й Бахмачы, Зянькевiчы й Кмiты, Юшкевiчы й Пятухi, Брунiськi й Захарукi, ды iншыя. Ён — iхны заўтрашнi, дый цяперашнi ўжо начальнiк. Так, чаму-ж не цяперашнi? Пры першай нагодзе падраўняе зухаватаму солтысу Паўлоўскаму ягоны фанабэрысты капялюш на русай галаве. Дзе — цiкава ведаць — дзяржыць цяперака пан шляхцiц сваю патрапаную, задрыпаную тэчку? Што сам парабляе? Можа «цяркi» па далiкатнай шляхоцкай скуры бегаюць? Гэ-гэ-гэ! Чаму-б не паказаць iм ужо сягоньнiка, хто ў лiтоўскiх начоўках уласьць маiць? Вунь хаця-б пры тых паховiнах… Паховiны — маленькая, нягеглая калода, каторую ён, Косьцiк, з-пад ног неўзабаве адкiнiць. А там… тамака трэба будзiць нi на жартачкi ўзяцца. Вось тады… Як соладка й прыемна будзiць заглянуць Амэрыканцу Сявеньку ў ягоны прышчаваты, з бульбападобным носам i рыбiнымi вачмi, твар ды гаркнуць як на цюцьку, каб яго трасца! А Марыля-ж ягоная — баба-тыгрыца, дзеўка-гарэза, кабыла расавая… Такая прыгожая й хлёсткая дзяўчына некалi была, ды за такога змызганага й прагавiтага старога замуж паквапiлася. Аднаго сынка вунь за гадкоў пяць спэцкаў, - цi нi паўгоду назад таму нарадзiўся — дый то, кажуць, парабок памог. Цьфу, лапцюжына! Даўно ясна стала Косьцiку, чаму самому некалi па носе ад яе дасталося. Як i iншыя дзеўкi вясковыя, за багацьцем i зямлёй пагналася, на два дзясяткi гадоў старэйшае прынадзiла яе коўдла… Са старога парахно сыплецца, а яго — гэроя заўтрашняга — набок, як кукурузку нiкчэмную якую… Абаждзi ты, я-ж цябе ўежджу!

Косьцiкавы мутныя вочы ўпёрлiся ў вясёлы, сьветла-блакiтны шчыт Сявенькавай хаты, а ззаду — гумно з фанабэрыстым казырком. Ня толькi купiў Амэрыканiц найбольш урадлiвы клiн зямлi вясковай, а яшчо якi кусок за зялезнай дарогай ад зьбяднелых галавацкiх шляхцюкоў адкацiў. I бацьку ягонаму, знацца й яму, як наўмысна, што скула пад бокам… Здалося Сабакевiчу, што навет Сявенькавы будынкi кпiлi зь яго, выклiкалi. У дзярэўнi старыя, трухлявыя, гарбатыя стрэхi, а ў гэтага вунь якiя харомiны, з-пад тапара й склюта нiдаўна…

Ля самага лiтоўскага балота Буракова гаспадарка прытаiлася. Хату засланiлi дзьве пышныя рабiны, што быццам вартаўнiкi ля варот службу трымалi. Ззаду — хлявы й гумно, збоку — высокi журавель калодзезя, што цяперака вераб'i абселi. На скрыжаваньнi дарог, мiж Сявенькавым i бацькавым хутарамi — лiтоўская школа. Быццам сiрата, — калi ня лiчыць будкi патрэбнiка, — сьвяцiла яна бляшанай страхой.

Косьцiк кашлянуў, працёр ацяжэлыя сонныя павекi, рукой адгроб назад валосы, ды вочы ягоныя пабеглi далей па будучым уладаньнi, а думкi — сьледам за iмi. У галаве адурманенай адбыўся падлiк: што, каму й за што… Вазьмi хаця-б гэтага недарэку-боўдзiла Бахмача. Нашто ўжо чалавек, здаецца галаву меў на плячох, некалi ў Пiцеры пiсарам, цi што, працаваў. А што зь яго? Панскi легiянер Бжончэк яму бабу прыхлопнуў, так ужо паны — яцi ух растакую, — дасалiлi, а гэты як быў ёлупам, так i астаўся, анi-нi нi паразумнеў. Гэта-ж табе такiм, як Косьцiк, у руку прыяць, дык дзе там… Я-ж табе й за Ромку, i за сябе адгаджуся, нi жывацей ты! Мала яшчэ панская палiцыя косьцi табе падраўняла!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза