Читаем Закрываўленае сонца полностью

Войска йшло трымя радамi, а наперамен валаклiся малыя, нагружаныя хурманкi. Адразу кiдалася ў вочы суцэльная беднасьць гэтай нехлямяжнай армii. Жаўнераў у стар'ё апранулi. Шматлiкiя стрэльбы трымалiся на плячох на абшмуляных вяровачках. У старой, палатанай вупражы напружвалiся зацяганыя конi, — рэбры скурай абцягнутыя.

У параўнаньнi з учарашняй магутнай танкавай калёнай, войска гэта нагадвала зарганiзаваны натоўп жабракоў, дохлую грамаду, што мусiць адкармлiвацца на гэтую зямлю прыпаўзла. Хлопцы разявiлi раты, пазiралi на старэйшых, што абступiлi дарогу.

Лiтоўскiя гарэзы спачатку маўчалi, вачом не давяраючы, пасьля-ж кпiнамi распрамянiлiся твары.

— Дык гэта-ж дрэнь, а ня войска! — зарагатаў Стась.

— Цiха ты! — перасьцярог яго Янук.

Маўклiва прыглядалiся бядзе на гасьцiнцы.

— Слухай, Стась, — загаманiў зноў Бахмач, — давай у Гацi зьбегаiм, паглядзiм што там робiцца.

— Давай!

— Калi?

— Ды хоць i цяперака. Але перш можа сходзiм пад'есьцi.

— Ты вечны ненаеда. Давай во адразу бяжым.

Хлопцы неўзабаве выперадзiлi дохлае войска. Iх босыя ногi пакiдалi выразныя сьляды па ўчора так прыгожа выраўнаным танкамi, сяньня-ж ранiцы добра змочаным гацкiм гасьцiнцы.

10

Пракоп i Алесь сядзелi ў куце ля стала, Янук, Надзя й Мiкола — на лавах каля сьцен, а Кацярына — ля печы. Гутарка йшла так, як мокрае гарэла. Усе скупiлiся на словы, больш думалi.

Кагадзе забегся да Пракопа калiшнi «драгомiшч», цяперашнi «акцiвiст» Лявон Шпунт.

— Дзядзька Пракоп, прыхадзiце ў нядзелю пад вечар у школу, — сказаў, прывiтаўшыся.

— А што тамака ў школе?

— Сход будзiць, от што. Прыказ прышоў.

— От як, — разявiў рот Пракоп. — А што за сход такi?

— Камiсар прыедзiць. Тамака ўвiдзiця й пачуiця.

Не разьвiтаўшыся, «акцiвiст» пайшоў, каб iншым наказаць. Забягаўся й да Алеся.

— Нi казаў-жа табе Лявон, пра што той камiсар гаварыць будзiць? пытаўся Алеся Пракоп.

— Ды не. Ён сьпяшыў, бо казаў, што цэлую вёску трэба аб'езьдзiць. А пра што, ты думаiш, камiсар можыць гаварыць?

— Пра новыя парадкi, а што яшчо…

— Ну дык во…

— Можа варта схадзiць?

— Варта? Казаў мне Лявон, што абiзацiльна, от што…

— Каб ён i нi казаў, дык i так усе папрыходзяць. Людзям карцiць даведацца што новага.

— Чаму-ж не, цiкава…

— А гэтага дзiравага шляхцiца нi адпусьцiлi яшчо? — спытала Кацярына.

— Казаў мне ўчора шавец Пiлiп, што Лазоўскага парабок Яўхiм яму тавар на боты прынасiў. Добры хром, сам вiдзiў учорака. Гэта-ж мусiць у пана свайго ўзяў. Дык казаў, значыцца, Яўхiм, што i Лазоўскага дзержуць i гэтага нашага дзiравага дый многа каго.

— Скончылася кату масьлiнiца, — адазваўся Алесь, — пiраберуць во памаленьку ўсiх павукоў гэтых.

— Пiраберуць, чаму-ж не, — згадзiўся Пракоп.

— Вы ня цешцеся з чужой бяды, — папярэдзiла Кацярына. — Глядзiця, каб вам нi дасталося. Знаiця якое начальства будзiць цяперака.

У хаце запанавала цiшыня. Вялiкая чорная муха, зьнядужэлая доўгiмi намаганьнямi, каб выбрацца на двор, вяла трымцела на карэлай шыбе вакна.

— Ты, Янук, от што, — адумаўся Пракоп, — замiж гэтта тарчэць, дык бяжы й паслухай дзе й што людзi гаворуць. А як даведаешся дык прыдзiш i нам раскажаш.

— Добра, тата, схаджу. Толька да каго пайсьцi?

— Найперш тамака ля Пiтуховай клецi некага знайдзiш. Сам глядзi, не малы-ж ты ўжо.

На вулiцы Янука спынiў Стась.

— А ты, Янук, ня вiдзiў што Макатунiшкi ад лiпавiцкага пана паперлi, а я вiдзiў, - хвалiўся сябра, выцiраючы бурбалку пад носам.

— Як гэта паперлi? Хто? — разявiў рот Янук.

— Алена з маткай. Два мяшкi на плячох, ды такiя цяжкiя, што чуць iшлi.

— А табе хто казаў, што зь Лiпавiчаў?

— Чуў як Кмiтава Аўдоля бабам гаварыла.

Янук рушыў пад Пятухову клець.

— Ты куды гэта? — насядаў Стась.

Янук нiчога не адказаў, адно пагладзiў Тапсiка. Задуманы пра Макатунiшак i мяшкi, што «паперлi», ён цi нi забыўся пра сябру.

— Ага, я знаю, знаю! Думаiш нi знаю? — усхадзiўся доктараў хлапец. Гэта ты да Дунi пойдзiш паглядзець, цi пекную ей сукенку прынясьлi. Я знаю, знаю! — галёкаў, падскакваючы.

Янук схапiў невялiкi камень i ёмка пусьцiў яго Стасю пад ногi. За камянём кiнуўся сабака. Доктараў сын зручна адскочыў на бок i камень стукнуў аб тын.

— А от i знаю, от i угадаў! — хвалiўся Стась.

Ля Пятуховай клецi стаяў Захарукоў Пятро й чагосьцi ўзiраўся ў перакладзiну гушкалкi.

— Гэй, Пятро, што ты тамака ўвiдзiў такога? — гукнуў Янук.

— Ого, яшчо што! Вiрабей на вiраб'iсе ехаў, от што, га-га! — зарагатаў дзяцюк. — А ты ня вiдзiў?

— Ды не, дзе мне там вiдзiць. А куды-ж ён паехаў, той вiрабей? усьмiхнуўся Янук.

— Ды на Рахволiну гэну лiпу. Гы-гы-гы! — рагатаў Пятро, выставiўшы карэлы палец.

Янук пазiраў на прастадушнага дзяцюка й самаго сьмех браў.

— Ну дзе хто ёсьць, Пятро?

— Пашлi арудзii глядзець, казалi.

— Якiя такiя арудзii?

— Кажуць, што бальшавiкi надта-ж вялiкiя ў Лiпавiчы прыцягнулi.

— А хто пашоў?

— Ды многа хто. Я нi знаю.

Янук зьбянтэжыўся. Што думаць пра дзяцюка, каторы ўсё яшчэ сачыў тое месца, дзе быццам "вiрабей на вiраб'iся" ехаў? Паволi рушыў. Ужо быў на паўдарогi да Макатунiшак, калi спасьцярог куды йдзе. Самi ногi павялi. Даўно рупiла Дуню бачыць, ды ўсё замiнала нешта.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза