Читаем Закрываўленае сонца полностью

Цень запанаваў ня толькi ў Пракопавай хаце. Цi адзiн селянiн пазiраў на сухi хвост кнута ў лямпе. Нафты на дне асталося столькi, што й камару ўтапiцца ў ей цяжка было-б. Хмарнелi твары пры згадках пра кiлямэтравай даўжынi чэргi пры гацкай краме-сельпо. I мала каго цешыла гэна бальшавiцкае выясьненьне: — Нафты няма? Ды не сьпяшыце, усяго хопiць. Пачакайце, справiмся!

Акупантавым самахвальствам хаты не асьветлiш. Надыходзiлi доўгiя вечары й жанчыны трывожылiся, што ўпацёмку нiчога не напрадзеш. Як кашаль хваробе, памагала iм тое бальшавiцкае «пачакайце».

Доўга зьзяла яркiмi вокнамi лiтоўская школа. Прывалаклi сюды электрычны рухавiк, паказвалi такiя фiльмы, як "Ленiн в Октябре", «Чапаев», "Броненосец Потемкiн" i iншыя. Каб падкаваць людзей у «палiтграмаце», ды навучыць чытаць i пiсаць "паруску нiграматных", разы два на тыдзень лекцыi давалi. Прыяжджаў зь Лiпавiчаў палiтрук, часам i сам Маршалкаў заглядаў.

Пра гэта вось, аблакацiўшыся на стол напокуцi, гаварылi ў Пракопавай хаце Алесь, Пракоп i Янук. Пад трэск хворасту й шум ветру за вакном млява йшла гутарка.

— Ну гэтыя-ж пахатухi туды чаго? Што iм? — пытаўся Пракоп. — Яны-ж нi бэ, нi мэ…

— Ты гэта пра Аўдолю й Аксеню?

— Ну.

— Казала Надзя, што цiкуюць, каб Маршалкава прыпiлнаваць ды даведацца цi Сталiн палатно атрымаў.

— А паслалi?

— А як-жа. Ды каб гэтыя толька, а то й Макатунiха таксама. Цi нi Пятух з таго камбеду прыцягнуў, сьвiснуўшы недзе. Во ўжо нядзелi тры назад выслалi, а нiчога яшчо нi чуваць.

— Во яно як…

Недзе на дварэ вецер тоўк акацiцай у сьцяну.

— Янучок, выйдзi ты, паглядзi каторую акацiцу б'ець. Можа прывязаць, цi што. Нечага во надуець, так усхадзiўся.

— Добра, тата.

— З гэтым самым камбедам… Пiтуху-гультаю цяперака нi рабi, адно сьмярдзючкай-самакруткай сьвет божы капцi ды людзей аграбай. Цьфу, басяк! узлаваўся Пракоп.

— Права-ж iхнае. Яшчо во хто гэта мне на днях казаў, - задумаўся Алесь, — ага, во Тодар, значыцца, казаў, што ня толька паноў i асднiкаў абiраюць. Тамака-ж самая, казаў, уласьць савецкая падчышчаiць. Казаў скора й да нашых багацейшых даберуцца.

— Чаму-ж не, даберуцца…

Тата, вада кiпiць, — адазваўся Мiкола, што пiльна трымаў вуха, каб нiводнага слова не прапусьцiць.

— Ну дык добра. Запалi, сынок, лучыну ды зацiрку рабi.

Мiкола пайшоў у сенi й прынёс адтуль малое карытца. Налiў у яго ваду, дастаў з-за пячы вялiкую лучынiну, запалiў яе ды ўторкнуў у дзяржала, прыладжанае з аднаго боку карытца. Паставiўшы яго на прыпечку, палез у шафу.

— Тата, у нас мукi мала.

— Як у цябе з млiвам? — спытаў Пракопа Алесь.

— Ды ўжо мука на зыходзе. Мяшок жытняй мусiць ёсьць ды пшанiчнай жменька. Трэба во да Сявенькi йсьцi, на зацiрку пазычыць прасiць, а на млын аж у Докшыцы тыя цягнуцца. Тут у Гацях усё вайсковае мелюць. А ў Докшыцах, кажуць, завоз надта вялiкi. Жыду, кажуць, млын забралi, дык новыя парадкi, цi бiспарадкi пачалiся. Нейкiя талоны нiбыта вымагаюць, цi якую халеру… Пакуль ехаць, дык трэба Шпунта распытацца, гэты-ж мусiць знаць.

— Гэтага бандзiта! — плюнуў Алесь. — Каб яго зiмля нi насiла, як во маей дзяўчыне праходу нi даець!

— А чаго-ж ён?

— Ну як гэта чаго? Нi знаiш, што сабаку трэба? Маладых во палякi ўсiх падчысьцiлi, а гэты басяк застаўся. Цяпер во яму разгул, усё поле чыстае. Ну дык i давай, праходу дзяўчыне нi даець. Ды начальнiк-жа яшчо…

Памаўчалi.

— Уласьць! Да лучыны дажылiся! — скардзiўся Пракоп. — Бяз солi еш… Што гэта робiцца? Зямлю, кажуць, даваць будуць, дабро наступiць. Ну паглядзiм…

Пракоп зьмянiў тон.

— Ты гэта кажаш, быў у школе ўчорака?

— Ага.

— Ну й што тамака?

— Ат, махнуў, - памарудзiўшы, рукой Алесь, — гэты палiтрук жыдок пра галасаваньне плявузгаў. — Тавагыш Сталiн, — кажыць даёт вам вазможнасьць самiм гашыць, хацiця ля вы пгысаiдзiнiцца да нашага нiаб'ятнага Савецкага Саюзу, iлi нет… Пыхцеў як мех кавалёў. Як-бы тоя «пгысаiддзiненьня» нiвядома якое дабро.

— А калi тое галасаваньне маiць быць?

— Ды нi казаў. Скора мусiць. Можа от людзям у вушы начаўпуць, дык тады.

— Ну як-бы гэта было, каб людзi прагаласавалi, што ня хочуць да iх далучыцца? — усьмiхнуўся Пракоп.

— Пра гэта жыдок нi казаў. Ды да каго-ж мы маiм прылучацца? Цi можа самi асобна гаспадарыць пачнём? Паспробуй во, нi прылучыся, яны табе пакажуць дзе ракi зiмуюць…

У хату ўвайшоў Янук.

— Ну як там на дварэ? — спытаў бацька.

— Ды дуець i нi пiрастаець, — неахвотна адказаў юнак. — Можа во надуiць чаго.

— Учорака чуў я на рынку ў Гацях, — узяў голас Мiкола, — як адзiн чалавек са Слабоды расказваў, як у iх сяле адзiн бiларус iз таго боку праходам быў. Iшоў куды, цi што… Дык расказваў, што мы яшчо бяды нi вiдзiлi. У iх народ даўна пра мяса забыўся, на самым посным крупнiку й бульбе марнеiць. Калхозы ўсiх у лапцi абулi.

— Гэта ты чуў? Каторы знаёмы чалавек?

— Свой чалавек. Вiдiў я яго раней на кiрмашы.

— Во як. А што яшчо расказваў?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза