Читаем Закрываўленае сонца полностью

— Учорака я… значыцца мне сказалi павесiць лозунг на школьнай сьцяне. Мне во гэты… Пiлiпаў Арсень памагаў. Знаiця самi. I вы-ж, гэта самае, знаiця што сталася…

Лявонаў голас пачаў дрыжэць, дзяцюк зачырванеўся, цяжка дыхаў. Зноў зiрнуў на начальства й зачарпнуў сьвежай адвагi. Мясцамi ў залi пачуўся сьмех пры згадцы што сталася зь Лявонавым клiчам i ўчарашнi «драгомiшч», спасьцярогшы гэта, злосна блiснуў вачмi.

— Гэта вам ня сьмешачкi! Хто спаскудзiў? Савецкая ўласьць i таварышч Сталiн вас асвабадзiлi, а вы што? Нехта такое зрабiў, а вам сьмешачкi! Врагi народу, контра!

Лявон крычэў. Камiсар, мусiць зьбянтэжаны такiм зваротам справы, нахiлiўся да Сабакевiча й той яму нешта тлумачыў.

— Я вам скажу от што: гэтага чалавека, цi сколька iх там было, мы знайдзiм i яны будуць атвiчаць па новаму савецкаму закону за гэткi крымiнал! А як-жа! Па новаму савецкаму закону, я вам чэснае слова даю!

Лявон спынiўся, аглядаў людзей. Зрок ягоны затрымаўся на нафуфырыным Пятуху й рыжы, кудлаты гультай зь вялiкай заядласьцю пачаў смактаць ужо каторую з чаргi "казiную ножку", ды азiраўся на людзей быццам кажучы: "браточкi, што ён гэта, цi нi на мяне?" Пагроза "новым савецкiм законам" зрабiла сваё. Людзi прыцiхлi. Мо прыгадалi каторыя, што гэны мэдаль «свабоды», каторым гiпнатызаваў iх камiсар, мае другi бок, што "новым савецкiм законам" завецца.

— Я прашу вас, будзьця добрыя, — палагаднеў Лявон, — хто з вас вiдзiў, цi можа чуў хто гэта спэцкаў лозунг, дык прыдзiця й скажыце мне. Калi хто паможыць, дык гэта яму запiшыцца. Хачу каб вы зналi, што гэта наша обшчая задача, значыцца знайсьцi гэтага ворагу народу. Дык прашу вас, памажыця. От я i скончыў.

Лявон раптам сеў. Людзi пераглядалiся. Пачалiся цiхiя гутаркi. Аксеня i Аўдоля паклiкалi да сябе колькi жанчын, у iх лiку i Косьцiкаву мачыху, пачалi шаптацца. Нiтка нечага важнага, вiдаць, пачала снавацца ад Аксенi.

— Как же вы, отец, довольны приходом советской власти? — зьвярнуўся Маршалкаў да дзеда Якуба.

Дзед павярнуўся, зiрнуў на залю, мусiць каб упэўнiцца, што да яго, а не да каго iншага камiсар гаварыў.

— Гэта вы от мне гаворыце?

— Да, отец.

— Чаму-ж, каб сказаць…

— Сколько вам лет, отец? Верно больше ста?

— Ага, ды ўжо-ж, болi як сто…

— Еслi так, вы верно крепостное время помните? — пытаўся Маршалкаў.

Выглядала гэта на публiчны допыт, але дзед Якуб не зьбянтэжыўся, адказваў спакойна.

— Чаму-ж не, сынок, помню, каб яго макарэц спапялiў…

— Вот это интересно.

— Яшчэ пiсягi на плячох нашу, каб ня помнiў…

— Это что такое?

— Лупцавалi некалi, от рубцы на целе асталiся.

— Разве так? Поэтому благодарите товарища Сталина, что за длинную жизнь он вам действительную свободу принес.

— Ну Бог яго ведаiць… Як вы кажаце, дык можа й доля праўды ёсьць. Старому нiдаверку пасобiць можна.

На камiсаравым твары зьявiлася няўцямнасьць. Ён нахiлiўся, нешта Косьцiку сказаў. Сабакевiч устаў.

— Наш сягоньнiшнi мiцiнг скончыўся. Сiчас пастаўце па бакох скамейкi. Есьць у нас баян i балалайка, дык пагуляiм.

13

У гэны вечар не сьвяцiлiся вокны лiтоўскiх хатаў, ня зьбiвалi дзецi пятаў у пiкара, цi мячык. Амаль усё, што жывое, сплылося гэтта ля школы. Адно дзiвiцца трэба было, колькi памясьцiцца магло ў будынку людзей. Сяляне прыходзiлi яшчэ падчас камiсаравай гутаркi, цiснулiся ля адчыненых вокнаў i дзьвярэй. Цяпер-жа ўсе выйшлi на двор, каб зачарпнуць сьвежага паветра, падзялiцца думкамi пра пачутае й новае, што прыехала ў вёску на гэных двух вялiкiх грузавiкох, ля якiх сабралiся дзецi й падлёткi.

Аксенiна група жанчын чакала ля дзьвярэй i пiльна сачыла за Маршалкавым. Ён наблiжаўся ў суправодзе Косьцiка й Лявона. Бальшавiцкiя жаўнеры гутарылi зь дзяўчатамi, абступiлi Хвядосаву Маньку. Дзяўчына гаварыла бойка й звонка сьмяялася, аж падскаквалi круглыя, тугiя грудзi.

— Iдзець-жа, iдзець, ягодка, — таўханула Аксеню Кмiтава Аўдоля. Дык-жа гавары, ягодка, за ўсiх нас.

Гэтта-ж перад выхадам спынiла камiсара Вульляна.

— Таварышч, я-ж гэта… хацела сыноў, каб запiсалi…

— Ага, гэта тых, што белапалякi змабiлiзавалi?

— Так, пано… таварышч, сыноў-галубкоў маiх.

— Хорошо, мать, — кiўнуў бальшавiк галавой i зьвярнуўся да Косьцiка. Вы, Канстанцiн Паўлавiч, абавязкова зрабiце сьпiс усiх мабiлiзаваных, не забудзьцеся.

I ён iшоў далей. Аксеня выйшла камiсару напярэймы, але няведама дзе падзелася ейная сьмеласьць, ня ведала як пачаць выкананьне даручэньня. Тымчасам Маршалкаў разглядаўся як абмiнуць групу жанчын, што замiнала ў праходзе.

— Пазвольце, — сказаў ветлiва, — можна прайсьцi?

— Ну дык ты-ж кажы, ягодка, — падбадзёрвала Аўдоля.

— Таварыш камiсар, — пачала Аксеня й спынiлася.

— Да, гражданка, вам что угодно?

Вочы ягоныя, здалося Аксенi, праколвалi, глядзелi наскрозь.

— Дык я-ж гэта… хацела сказаць… Ага. Вы нам расказалi якi добры й вялiкi таварышч Сталiн, як ён асвабадзiў нас i другiя, як таварышч Молатаў, тожа добрыя. Дык мы тут, бабы, разгаварылiся, што за iх дабро для нас, за тое, што нас асвабадзiлi, каб iм якi падарак паслаць…

Аксеня выказала гэта адным дыхам. Спынiлася, ня ведала што далей зрабiць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза