Читаем Закрываўленае сонца полностью

— Падумаўшы, дык чорт яго бацьку знаiць… краска мала ў каго ёсьць. Алi калi такiмi сьлядамi йсьцi, дык макарэц яго…

— Я табе, дзед, скажу, што з гэтым бязьменам жарцiкаў нiма. Ён плёскаiць-ляпаiць, а глядзi й мiлiцыю навядзець. А тады што?

— Чаму-ж не, яму-ж воля… Ну алi-ж ты, Антось, мусiць i ад мяне ўкрываiш, — хiтра зазьзялi дзедавы вочкi. — Людзi-ж гавораць. Нiма дыму бiз агня…

— Алi-ж ты, дзед, цiкавы. Кажу, што скора састарэiшся, як замнога знаць будзiш. Га-га-га!

Антось голасна зарагатаў. Хiтрун зьмянiў тон i мову й хiба надта дасьведчаны, добра ведаючы яго чалавек мог спанатрыць калi Антось праўду гаварыў.

— Скажу табе, дзед, пад сакрэтам, — нахiлiўся Антось да дзедава вуха, толька глядзi, каб нiкому анi гу-гу. Згода?

— Ты-ж знаiш мяне. Нашто пытаiшся? — з дакорам адказаў Якуб.

— Ну дык от, скажу сакрэт: я гэну самую паскуду Лявону падлажыў. Га-га-га! — голасна зарагатаў дзяцюк.

Дзед уважна зiрнуў на яго.

— Цi ня кпiш ты зь мяне, сынок?

— Дадушы, яй-Богу! — стукнуў Антось кулаком у грудзi.

— А чаму ты так зрабiў? — сур'ёзна спытаўся Якуб.

— Ну от табе й на! Сказаў адзiн сакрэт дык ты, дзед, яшчо болi знаць хочыш.

— Гэта ў вас цi нi за дзяўчыну некалi пашло? — прадаўжаў дзед.

Гэтта Антось зiрнуў на дзеда войстра, з дакорам у вачох, быццам яго раптоўна нешта пеканула. Дзед зразумеў.

— Ну ладна. Я яго, каб яго макарэц, гэтага ханжу сам нi магу цярпець. Дык тое, што тут гаварылася, мiж намi…

— Ат, — махнуў Антось рукой, — такая важнасьць. Сьветак нi было. Нiхай думаiць што хочыць.

Дзяцюк загледзеўся на Тахвiлiна гумно. Уверсе плаўна кружыў коршун. Ён камянем упаў унiз i з таго месца пырхнула грамада галубоў. Пiльнае Антосева вока асачыла дзяруна, калi гарызантальна, iз шпаркiмi ўзмахамi крыльляў праляцеў над плотам уздоўж Тахвiлiнага саду й скрыўся за вiшнёвай гушчай. З таго боку крычэлi патрывожаныя куры.

— Хапiў, баньдзюга!

— Ты пра каго гэта? — спытаў дзед.

— Каршун ля Тахвiлiнага гумна галуба схапiў.

З-за балота прыкацiўся гул цягнiка. Недзе ля пераезду загудзеў паравоз. Сiпавата-басiсты, з дамешкай хрыпаты гук. Быццам нехта ў дзьве вялiзныя пляшкi дзьмухаў. Чыгунку акупанты пашырылi адразу. Цяпер даўгiя эшалёны танкаў, гарматаў i iншага ваеннага багацьця цягнулася на захад.

— Ну як i загудзiць-жа такi паравоз, дык ажно лыткi дрыжаць, сэрца недзiка ў пяткi ўцiкаiць, — дзiвiўся доктараў Стась, — нагледзеўшыся паравозаўi ўволю наслухаўшыся таго гудзеньня ў Гацях. Дзецi налётам тарчэлi пры чыгунцы "маскоўскiя паязды" аглядаць. — Надта-ж, надта вялiкi той паравоз маскоўскi, — казаў Стась, — а на самым перадзе дык у яго чырвоная зорка. Ён можа польскiя малыя тры могбы папхнуць, ня здужалi-б аднаго. Як чмыхне, дык чмыхне, от-жа й сiла!

— Што ў Пiлiпа чуваць? — спытаў дзед Антося.

— Казаў, што скора зямлю дзялiць будуць i галасаваць будзiм.

— Гэта ўжо старое.

— Казаў Пiлiп, што гэта Аксеня ягоная цяперака саўсiм сьвежую навiну прынесла. Адно толька нiвядома калi тое «скора» будзiць.

— Даберуцца во. Куды iм сьпяшыць, можа людзей яшчо нi паабiралi. А што пра паноў i асаднiкаў?

— Гэтым, кажуць, на Сiбiры колькi хочаш месца. Вывозiць будуць.

— Вывозiць, кажаш? Як гэта вывозiць? Сем'ямi, цi як?

— Хто iх ведаiць… гэтага нi кажуць. Алi гэттака сакрэту нiма, што паедуць дык паедуць. Усе бальшавiкi так кажуць, як у вадну дудку ўсiроўна, мяшаў Антось далей сарокам кашу.

— Цi-ж гэта iм пяршына, — уздыхнуў дзед. — Гэта-ж як за маей памяцi… калi нi аднаго дык другога, а ўсё ў тую праклятую Сiбiр, каб яна скрозь зямлю правалiлася. Самому мне прышлося…

Дзед выстукаў зь люлькi табаку, напакаваў сьвежай i прыкурыў.

— А ў каго гэта сягоньнiка малоцяць?

— Ды ў Бурака-ж, у каго яшчо… Казалi, што на днi тры цi нi зьбярэцца.

— Цябе ня клiкаў?

— Не. Алi трэба будзiць зайсьцiся паглядзець.

— От гэтым цяперака раздольле. Сын — начальнiкам, а ў бацькi ад дабра аж пiралiваiцца.

— Стары жмiнда надта-ж прагавiты. Цяперака яшчо можа Косьцiкавай рукой будзiць пробаваць разжыцца. А во, як на лёгкi памiн, абодвы цацы, — ажывiўся Дзяркач, перастаў "сарокам кашу мяшаць" i паказаў кiем у бок клецi малодшага Пятуха. На самакатах наблiжалiся дзьве ведамыя фiгуры.

— Гэта-ж хто, цi ня гэтыя? — спытаў дзед. — Я нi давiджу так далёка.

— Яны-ж, Косьцiк i Лявон. Па "гасударсьцьвiнных дзiлах" мусiць, скрывiўся дзяцюк. — Пiльныя дзялiшкi. Бацька з наймiтамi малоцiць, а сын бiбiкi зьбiваiць. Начальнiк! Скончылася экспла… як гэта яны, чэрцi, называюць яе? — эксплатацыя чалавека чалавекам. Га-га-га!

Самакаты спынiлiся ля прызбы.

— Здрасьця, таварышчы, — гукнуў Сабакевiч. — Як жывяце?

Касавурычыся на Антося, Лявон нешта буркнуў сабе пад носам.

— Гэта ты, сынок, мяне ўжо таварышам вялiчаiш, га? — спытаў дзед Косьцiка.

— Пiрад савецкай родзiнай i правiцiльствам ды камунiсьцiчаскай парцiяй усе мы таварышы, — адцяў Косьцiк i фанабэрыста пазiраў на дзеда й маўклiвага Антося.

— Нiколi i ў галаву мне нi прышло, хто мне таварышам будзiць, скрывiўся дзед.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза