— Эх, Антось, ты Антось, — пачаў Алесь, — здаецца й вялiкi й разумны ты, а як малы гаворыш. Ну нiхай цэлая вёска знаiць, нiхай i дзесяць вёсак знаiць, дык што iм, басякам, дарогу хто загародзiць? Ня вiдзiш, што робiцца? Басота да карыта дабралася. Iх права, iх сiла, робяць што хочуць, от як…
— Праўду ты, Алесь, кажаш, — памаўчаўшы адказаў Антось, — басота сiлу цяперака маiць. Дзяржыцiся, людзi добрыя!
Мужчыны прыселi ля стала й пачалi пытацца гаспадара пра гэну дзiўную вiзыту. Янук доўга стаяў, пазiраў на старэйшых. Да вушэй даляталi беразборлiвыя гукi. У вачох стаяла постаць дрыжачага, прыбiтага, некалi ўстойлiвага бацькi.
Пачалi дрыжэць вусны, нешта моцна цiснула сьлёзы з вачэй. Ня памятаў калi выбег з хаты, мiнуў гумно. Азiрнуўся за Тапсiкам i моцна забалела ў грудзёх. Ужо прытулiўшыся да магутных плячэй Архiпа, даў волю сьлёзам. Лёгкiя дрыжыкi юнацкiх плячэй сунiмалiся на стыку з камлём Архiпа. Запаволiлiся сьлёзы й моцна, да болю сьцiснулiся кулакi.
Як праз туман, нейкая дзiўная, у гэтым сьвятле нiколi раней нябачаная, распрасьцерлася ў начоўках вёска Лiтоўцы. Новая вёска, з новым затоеным дыханьнем, няпэўым поступам у таямнiчае заўтра.
19
Барабаншчына па падрыхтоўцы да выбараў "дзiпутатаў у народны сход", што меўся ў Беластоку адбыцца, трымала ў бесьперапынным млiве языкi партыйных палiтрукоў на працягу даўгiх васеньнiх вечароў.
— Самi дадiте кандiдатов, самi i iзберать будете, — пялiўся Маршалкаў у суправодзе Косьцiка, Лявона й Пятуха.
— Онi, значiтся этi вашi лучшiе сыновья i дочерi, отождествлят ваше многолетнее стремленiе к прiсоедiненiю к родiне нашей, могушчественному Советскому Союзу… Вы воплотiтесь в одно тело с нашей родiной i станет ваша мать родная на зашчiте вашiх iнтересов, а тогда…
Ад «тогда» пачыналася пералiчваньне "благаў", што вось гэтта за парогам чакалi. Варта адно дзьверы адчынiць, як тыя «блага» у хату хлынуць. Пiпку пакурваць i ў столь пляваць будзеце, а "айцец народаў" лепш чымся сам Архангел Стораж вас забясьпечыць.
Маршалкавы вочы мутнелi, твар пакрываўся аўрэоляй сьвятасьцi, калi згадваў як цяжка было раней i якi рай павiнен настаць. Жанчыны пускалi сьлёзы, у куты хусьцiнак чмыхалi. Неяк аднойчы падачас пералiчваньня тых "благаў", што скора ў Лiтоўцы быццам мелiся прычыкiльгаць, ня вытрымаў Антось Дзяркач.
— Гэты куды гладзей за дубовiцкага абуха брэшыць.
Сыкнулi збоку на Антося жанчыны. Дзяцюк агледзеўся й пашкадаваў, што так неасьцярожна выказаўся. Многа хто ледзь рогат стрымаў.
Калi-ж Маршалкаў гаварыў пра "лучшiх сыновей i дочерей" дык ня цямiлi людзi пра каго была мова.
— У вас замечательныя людi есть, коммунiсты й беспартiйные, — паясьняў савецкi камiсар.
Цэлы цымус — i пра гэта неўзабаве лiтоўскiя даведалiся — палягаў у тым, што пануючая камунiстычная партыя й народ рознымi меркамi "замечательных людей" бралi. Дык немалое было зьдзiўленьне, калi на адны, перадвыбарным вечары Сымон Пятух на гэны "народны сход" кандыдатамi Косьцiка й Лявона паставiў. Многа каторыя на залi вушам сваiм ня верылi ды нiхто супярэчыць не асьмелiўся. Трэба-ж было ўсяго двух кандыдатаў i вось сам каравы Сымон, пэўне-ж па загаду зьверху, "лучшiх сыновей" высунуў. Зiрнулi людзi на Пракопа Бахмача, што ў куце маўклiва побач Алеся сядзеў. Пра тое як Косьцiк зь Лявонам яму абраз пабiлi й пабандыцку напаiць намагалiся, вестка шырака па людзях пайшла.
Напярэдаднi выбараў Лявон Шпунт пры помачы Аксенi, ейнага Арсеня, малодшага Пятуха й пад наглядама самога "упылнамочанага сельсавету", а цяпер кандыдата Косьцiка Сабакевiча, "выбарчы ўчастак" падрыхтаваць узяўся. Як доўга жылi-былi Лiтоўцы, нiчога падобнага людзi ня бачылi. Цi-ж жарцiкi, сама, казаў той, гiсторыя ў вёску прывандравала. Мужыцкi разьняволены народ сваiх "лучшiх сыновей" у "народны сход" выбiраць будзе. Гэткiм тонам, ужо добра падвыпiўшы, гаманiў рыжавусаму Захаруку Косьцiк Сабакевiч. Аж рос на вачох адзiн з тых «сынавей», калi на пярэдняй сьцяне Пятуховай хаты зьявiўся ўжо зусiм добра ведамы ледзянавокi твар, а пад iм вялiкiмi лiтарамi лёзунг: "Спасiбо товарiшчу Сталiну за Осцобожденiе". Гэтта-ж зьнiзу, меншыя за той верхнi, прылiплi да сьцяны партрэты Лявона й Косьцiка.
— Да, гэта гiстарычэская ўрэмя… сам народ сваiх будзiць iзьбiраць… Гiстрычэская ўрэ…
Косьцiк перастаў даводзiць Захаруку пра важнасьць падзеi й сачыў як Лявон жардзiну намагаўся паставiць.
— Даёш, паможам!
У выкапаную раней малодшым Пятухом яму ля весьнiц паставiлi вертыкальна спорную бярозавую жардзiну, увышкi так мэтраў зь пятнаццаць. На версе яе чырвоны сьцяг з залатым серпам i молатам распасьцёрся на на лёгкiм ветры.
— От, да й здраствуiць!
Лявон горда зiрнуў на сьцяг, пасьля на сьцяну, дзе ягоны партрэт унiзе прылiп да "атца народаў".
— Цяпер свой свабодны народ i свая ўласьць!
Шпунт рабiў такi выгляд, быццам адно яго намаганьнямi "свая ўласьць" у вёску прыйшла. Нiхто, вядома-ж, ня зьбiраўся яму пярэчыць. Як-нiяк, важнасьць Лявона й Косьцiка вырасла ў сялянскiх вачох.
Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер
Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза