Читаем Закрываўленае сонца полностью

— Ну гэта такая мода, так завуць цяперака. Паноў-жа нiма, усе толька таварышы, — спакойна тлумачыла Аксеня. Захарук падкручваў вусы й маўчаў. Адно Дуня пазiрала зьбянтэжана то надзеда, то на iншых.

— Ага, унь яно як… таварышы, кажаш… — паволi крэкчачы, гаварыў дзед. А тады раптоўна й злосна: — Алi якiя такiя яны мне таварышы, калi хворага з пасьцелi сьцягнулi? Што гэта й памерцi спакойна нiма як? Бiзь мяне нi маглi?

— Да как это так, отец? Да нельзя так. Вы прiмером всей деревнi должны быть, — голасна сказаў Маршалкаў, што дагэтуль збоку трымаўся. — За вамi другiе последуют.

— Прымерам, кажаш… — зморшчыўся дзед. Ягоны слабы зрок блудзiў па людзях, вусны памкнулiся нешта сказаць, ды стрымалiся. — На, укiнь гэты сьвiсток, каб адчапiлiся ад мяне, старога й хворага, — адаў дзед «балот» Дунi й адыйшоўся.

Дуня ўкiнула выбарчы бiлет у скрыню i ўзялася запiсваць дзедава прозьвiшча. Васiль мiгам адбыў сваю павiннасьць i ўзяў бацьку пад руку, каб надвор памагчы выйсьцi. Чырвонаармеец мецiў на дзеда фотаапаратам.

— А ну-ка отец, на меня смотрi! — загадаў голасна.

— Обождi, братец, давайте сюда кандiдатов i другiх, — спынiў ягоМаршалкаў.

Ля дзеда паставiлi "таварышчаў кандзiдатаў", побач стануў Маршалкаў i старшыня камбеду. Прынясьлi "балацiровачную скрыню", якую абкружыла "балацiровачная камiсiя". Ужо пасьля ўсяе гэтае муштры шчоўкаў апарат. Адно не ўдалося ўпрасiць дзеда, каб на фотакамэры ўсьмiхнуўся. Ён бурчэў i раiў усiм прысутным, каб яго скарэй у цёплую пасьцелю пусьцiлi, бо дрыжыкi бяруць. Пасьля здымкаў, дзеда мелi павезьцi дамоў, "балацiровачная камiсiя" заняла папярэднiя месцы, а да Маршалкава падыйшла Вульляна.

— Таварыш камiсар, я да вас…

— Так, грамадзянка, чым магу служыць?

— Я, гэта самае… можа помнiце… пра сваiх сыноў-галубкоў, каторых гэта палякi на вайну забралi, вас пыталася. Дык вы-ж тады гэта абяцалi, што дагледзiце… Можа яны там дзе да немца папалiся…

— Што ей трэба? — спытаўся Маршалкаў Косьцiка парасейску.

— Двух яе сыноў палякi на вайну забралi, — адказаў Косьцiк.

Выгляд Сабакевiча гаварыў быццам напярэдаднi ўжо цэлую ноч выбарчую перамогу сьвяткаваў.

— Дык што, калi забралi? Пры чым тут я? — шорстка адказаў бальшавiк.

— Як гэта пры чым ты?! — Вульляна наўмысна павысiла голас, каб усе пачулi. — Ты-ж мне абяцаў, што сам Сталiн гэтым дзелам займiцца. Ня помнiш нiчога?

— Пачакай, пачакай, грамадзянка! — крыкнуў Маршалкаў. — Так, я вас памятаю цяпер… Ну так, зусiм памятаю.

Камiсар намагаўсяўсьмiхнуцца, але на твары паказалася грымаса.

— Ну так, памятаю. Гэта вы мяне на першым мiцiнгу пра сыноў пыталiся? Так, цi не?

— Я, ага…

— Вы сьпiсок усiх зрабiлi, Канстанцiн Паўлавiч? — зьвярнуўся камiсар да Косьцiка.

— Перадаў вам, — адказаў Косьцiк.

— Ну дык калi вы мне перадалi, дык я уж верна перадаў далей… Ну да…

Маршалкаў узiраўся ў Вульлянiны вочы, быццам хацеў сказаць: "Маеш адказ. Чаго яшчэ, баба, хочаш?".

— Ну й што? Дзе мае сыны? — насядала жанчына. Яна выцiрала сьлёзы, пазiрала на людзей, што сьцяной абступiлi яе й двух начальнiкаў. Маршалкаў пачырванеў. Дзясяткi дапытлiвых вачэй i сьцiнутых вуснаў узлавалi яго.

— Слухай, баба, — пачаў камiсар голасам войстрым, як брытва, — цi-ж ты думаеш, што калi-б твае сыны й iншыя былi ў нас, дык мы ня пусьцiлi-б iх дамоў? Вiдаць, што яны ў плен папалiся. Так, верна ў пляну, калi нiякiх вестак няма…

— Ну а калi ў пляну, — голасна насядала на афiцэра Вульляна, — дык ты-ж казаў, што зь немцам вы нейкi там вялiкi саюз зрабiлi, дружбу маеце… гэта-ж вашыя словы… Нi так вы казалi? Ну а калi нiма нi слуху нi духу пра маiх сыноў-галубкоў, дык як тады пра другiх? Што гэта? З усей вёскi людзi пад зямлю правалiлiся, цi што? I яшчо-ж сам казаў, што лiчна сам таварыш Сталiн гэтым займiцца… Мусiць ты такi брахун, як i той поп дубовiцкi!

Буйныя сьлёзы накацiлiся на Вульлянiны вочы. Стрымаўшы дыханьне, народ маўчаў. На ейным плячы лягла рука. Удава адвярнуллася й сустрэла спагадлiвыя, лёгка-блакiтныя вочы лiтоўскага патрыярха.

— Ты, дачушка, нi насядай на гэтага, каб яго макарэц, камiсара. Можа ён i забыцца мог, можа i нi знаiць. Трэба пацярпець, нахрапам нiчога ня зробiш, памагчы нi паможаш, а шкоду можаш на галаву сваю…

Вульляна, цяпер голасна расолакаўшыся, прытулiлася да дзеда. Гладзячы яе па валосах, як дзiця, Якуб улажыў у рот люльку.

Якраз калi дзедава ласкавая й дрыготкая рука суцяшала жанчыну, на дварэ "выбарчага ўчастку" зьявiўся Янук Бахмач. Басаногi, ў зрэбных портках, сiняй кужэльнай кашулi, ён спынiўся й прыглядаўся.

Даўно карцiла Януку пабегчы на тыя выбары, але трэба было карову падаiць, памагчы Мiколу гаспадарку ўпарадкаваць. Пасьля гэнай памятнай Косьцiкавай i Лявонавай вiзыты, зноў пачаў занемагаць бацька. Цi не праняў яго тады скразьняк у варыўнi. Змарнеў, асунуўся, але хваробе не здаваўся i ўсё прадаўжаў з жорнамi ходацца. Пасьля гадзiны-другой пры камянi пачынаў крактаць i зьлягаў у пасьцелю.

— Ты во, Пракоп, у цёплым вылiжся, дык чорт зараз тую трасцу прагонiць, гаварыў, зьнiмаючы банькi, лекар Зянькевiч. — А жорны нiкуды нi ўцякуць. Паляжы во, кажу, дык i немач скарэй выхадзiш.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза