Читаем Закрываўленае сонца полностью

Каб гэта ў лежню чалавеку было. Духовы ўдар падчас тэй вiзыты нанава зрушыў балючае, падсяканае некалi Палякамi карэньне. Першыя подыхi "народнай улады" ледзянiлi сялянскiя сэрцы. Пракоп наадрэз адмовiўся йсьцi галасаваць.

— Даволi ўжо й так зьдзекуюцца, басякi! — злосна казаў швагру Алесю. I гэта-ж во яшчо хочуць каб чалавек, сабе на душу напэцкаўшы, галасаваць за iх iшоў. Палякi нашто ўжо чэрцi былi, а гэтыя дык iх цi нi пiраплюнулi. А трасца-ж вам у бакацiну.

Гэтыя бацькавы словы прыгадалiся на Пятуховым дварэ, калi ўслужлiвы доктараў Стась падбег да яго й расказаў як Вульляна спачатку распытвала Маршалкава, а пасьля напала на бальшавiка. Мiгам зразумеў малады Бахмач чаму дзед намагаўся Вульляну спатолiць. Сам хваравiты, ледзь-ледзь клыпае, здаецца, а колькi нявычэрпнай сiлы, вялiкага духовага гарту меў гэты сiвы, прыгорблены, аднаногi чашчавiк.

З патэфоннай кружэлкi гарлапан зноў "гэч тавагыша Сталiна" пачаў. Янук спынiўся ля прачыненых дзьвярэй хаты й мяркаваў куды яму йсьцi. У хаце спасьцярог Захарука й побач Дуню. Нейкая рука страсанула яго за плячо.

— Ну а ты, пацан, чаму бацьку ня прывёў? Дзе ян?

Лявон стаяў перад iм, як важны генэрал. Твар прамянiўся зухаватаю нахабнасьцю, выклiкаў, зьдзекваўся. Муынаватыя, нецьвярозыя вочы памалу поўзалi па малым Бахмачу.

— Iдзi сам яго спытайся. Пусьцi! — тузануўся Янук.

Рука яшчэ мацней сьцiснула хлопцава плячо, а ацяжэлы Лявонаў язык пагражаў: — Ты, гэта такую тваю маць, чаго на дыбы становiсься, жабянё? Як спрашываю, дык атвiчай! Начальства з табой гаворыць, пацан ты!

— Бацька хворы, — адказаў Янук. ж

— Хворы? Эгэ… прытварыўся, сукiн сын!

— Калi ня верыш, дык сам iдзi паглядзi!

Лявон паклiкаў Косьцiка й клешчы звольнiлi Янукова плячо. Падыйшоў Стась.

— Чаго ён цябе? — спытаў.

— Нi знаiш? Чэпiцца, шэльма, што бацька нi прышоў, а бацька — сам знаiш — усе плечы ад банек сiнiя…

Ня меў Янук ахвоты Стасю свае крыўды вылiваць. Пераступiў парог i апынуўся ля стала перад Дуняй.

— Памагаiш, Дуня? — спытаў, крыху зьбянтэжаны.

— Так, Янучок, папрасiлi каб запiсвала. Казалi, што мала хто ў нашым сяле паруску можыць.

Перад сталом стаялi жанчыны й перакiдвалiся словамi з Аксеняй i Захаруком. На печы, апранутыя ў крамныя кашулёнкi, зрэбныя портачкi, павытыркалi заходжаныя пяты i як кураняты тулiлiся адзiн да аднаго два Ўладзiмеравы хлапчукi. Аднаму было тры, другому — чатыры гады. Пятухова маладая, пасьвяточнаму апранутая жонка кiвала на iх пальцам, ля прыпечку стоячы, каб гоману не рабiлi.

Дуня зьзяла поўняй расьцьвiлай прыгажосьцi. Сiняя аксамiтная блюзка й зялёная спаднiца, прыгожа рашчэсаныя валосы, прывабныя вочы-васiлькi, румяныя шчокi — яна была выдатнай аздобай "балацiровачнай камiсii". Васiлькi пазiралi на Янукла проста й даверлiва. Хлапцу ня давялося спанатрыць калi загаспадарыла ў iх самаўпэўненасьць i дзявочая зусiм выразная гарэзьлiвасьць.

— Ну а ты ўжо навучылася пiсаць? — спытаў Янук.

— Буквы знаю, фамiлii магу запiсваць, — хвалiлася Дуня.

— Надта-ж скора.

— У школе як далi нам па тры буквы на дзень дык за два тыднi ўсе пазналi. Гэта-ж мы ня дзеткi малыя…

— Ага, — сказаў Янук i яшчэ больш зьбянтэжыўся.

— Можа сягоньнiка на вiчарынку пойдзiм? — выручыла Дуня.

— Дзе, якую?

— У лiпавiцкай пунi.

— Ага, знаю. А хто-ж робiць? Зь кiм пойдзiш?

— Байцы робяць. Гэта Клава мяне падахвоцiла.

— Сваiх дзяцюкоў на вайну забралi, дык вы з байцамi цяпер.

У Януковым голасе чуўся дакор. Дзяўчына спасьцерагла.

— Майго-ж на вайну нi забралi. Ты-ж мой, — сказала зусiм проста й шчыра дзяўчына.

Чырвань залiла Янукоў твар.

— Якi зь мяне дзяцюк? Ты ня строй кепiкаў…

— Нiякiх кепiкаў, - усьмiхнулася Макатунiшка. — Хадзi во й пойдзем.

— Ня ведаю, — буркнуў Янук.

— Ну што-ж ты, Янук, аднекваiшся? — укiнуў Захарук. — Ты цяперака-ж мусiць за яе ня лепшы.

Укалоў дзядзькаў язык. Заняты Дуняй, Янук i забыўся пра яго. А той проста ў жывое й балючае трапiў. У памяцi паўстала адлеглая часам сцэнка ў лесе. Цяпер Бахмач ужо баяўся на Дуню зiрнуць. Бяз слова шмыгнуў празь дзьверы.

20

Здавалася, што хмары паўзьлi нiзка й закраналi вярхi волатаў Гаравацкае пушчы, карону дуба Архiпа й чубы сёстраў-соснаў на могiльнiку.

"Цёмна, як пальцам у вока" — думаў Янук, выйшаўшы на вулiцу й разважаў, цi не вярнуцца ў хату. Калi-б жыў верны яго сябра Тапсiк, Янук рушыў-бы на вечарыну без развагi. Прыгадаўшы застрэленага бальшавiкамi сабаку адзiнота й пэўная бездапаможнасьць узрушыла Янукова сэрца. Адно на момант. Дзесь у вадлегласьцi выклiкалi вочы-васiлькi. Вочы iскру ў юнацкае сэрца закiнулi. Iскра незгасная, заўсёды прысутная, хоць мо й не дапякала ўсё-ж бесперапынным тленьнем хлапца трывожыла. Хапiла сяньня побач дзяўчыны стануць i адразу павялiчылася гэнай iскры гарэньне. Нi подых ветру, нi якi там скразьняк, а просты й гарэзьлiвы позiрк вачэй прыцягваў, дапякаў, трывоыжыў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза