Читаем Закрываўленае сонца полностью

Калi першыя кантаватасьцi «вызваленьня» абгладзiлiся, калi народ пачаў найясьнейшую пад сонцам ды найбольш сьветлую сталiнскую канстытуцыю практыкаваць, за выбарамi ў "народны сход западнай Бiларусii" прыйшла чарга на выбары ў гэтак званы "савет дзiпутатаў трудзяшчыхся беларускай савецкай сацыялiсьцiчаскай распублiкi". Побач зь iншымi партрэтамi й плякатамi, каторыя абляпiлi гацкiя платы й сьцены, зьявiўся круглы месяц Манькi Пiрапечкi. Напiс на плякаце заклiкаў: "Галасуйце за выдатнейшых людзей, перадавых прадстаўнiкоў рабочых i сялян, камунiстаў i беспартыйных. Марыя Iванаўна Кукiшка, кандыдат ад акругi х…"

Шматлiкiя людзi ўпяршыню даведалiся прозьвiшча "выдатнейшага чалавека, перадавога прадстаўнiка" Манькi Пiрапечкi. Мястэчкавыя жартаўнiкi ад зьдзiўленьня раты разявiлi. Ненадоўга. Новыя пераказы пра Маньчын прагрэс у "выдатнейшыя людзi" пачалi майстраваць. А дзеўка, як i цяпер, далей чысьцiла вагоны, лiчыла цягнiкi, шырака разяўляла дурнаватай усьмешкай рот.

— А што ты, Манька, загародзiш нам, цi што? — усьмiхнулася Дуня.

— Ды што вы мне, каб я загараджвала, хы-хы-хы, — разрагаталася дзеўка.

— Чаму-ж ты, Манька, такую работу робiш? Цябе-ж вунь у начальнiкi выбiруць, — жартаваў Янук.

— Таварыш Сталiн сказаў работаць, работаць i работаць, — ёмка адрэзала дзяўчына.

— А ён так сказаў? — пытаўся далей Янук.

— А ну канечна сказаў, чудак ты, хы-хы-хы.

— А ты, гэта самае, там была й чула?

— Ды разьвi нада было быць? Як савецкае начальства гаворыць, што сказаў, так палагаiцца верыць, што дзiсьцьвiцiльна сказаў. Ну нi так?

Мякiш абапёрся на мятлу й шэрыя вочы пазiралi на юнакоў проста й наiўна.

— А што таварыш Сталiн сказаў работаць? — цягнуў Янук.

— Ну як што… Эгэ! — усклiкнула Манька, — ты, сапляты, што гэта зь мяне кепiкi ўзяўся строiць? Ды я цябе, такую тваю…

Маньчын язык пачаў вярнуць прынесеныя маскоўскiя брыдоты. Сiпаты голас трос грудзi й здавалася, што неўзабаве мятла рынецца на Янукову галаву.

— Ну пiрастань, Манька, пiрастань, — намагалася суняць дзеўку Дуня. Скажу нам лепi, цi цябе ў дзiпутаты выбiруць.

— Канечна выбiруць, — без запыну адказала Пiрапечка.

— А хто табе казаў, што выбiруць?

— Ды як гэта хто? Сам таварыш Саладуха казаў, от хто.

Месяц зазьзяў трыюмфальным поглядам. Упэўненасьць гэтай дзеўкi нагадвала наiўна-дзiцяннае "мама казала, от хто".

— Дык ты мусiць тады проста ад падмятаньня паняй будзеш, як у дзiпутаты пападзеш, — кпiў Янук.

— Якой такой паняй?! Ты гэта што, ня чуў куды паноў вунь вязуць? Тамака яны ў тых вагонах выюць, iдзi паглядзi, — кiўнула дзеўка галавой у той бок, адкуль кагадзе юнакi ўцяклi. Твар ейны ўзгарэўся, спакойныя вочы заiскрылiся, ды ўсхадзiлiся вялiкiя грiдзi. Здавалася, што неўзабаве мякiш гэты, што тросься з паднечаньня як дрыгва, кiнецца на тых ненавiсных, выючых паноў. Жорсткая рэакцыя, што ажывiла гэту тушную й павольную асобу, мела асаблiвы камiчны выгляд.

— А гэта там у тых вагонах паны сiдзяць? — падмiргнуўшы Януку, цягнула Маньку за язык Дуня.

— Няўжо-ж хто, — адказала дзеўка.

— А якiя гэта паны? — пытаўся Янук.

— Ды чорт iх ведаiць якiя. Пасабiралi, панiмаiця, гэта барахло з маёнткаў, фальваркаў, адаўсюду…

— А калi iх iх пазьбiралi? Доўга так стаяць?

— Да ўжо нядзелю, верна, iлi болi, — адказала сiпатае альта.

— А есьцi iм даюць? Чаго яны выюць?

— Да я нi знаю. Верна нi даюць, да i нiкаво нi падпускаюць блiзка. I пускай здыхаюць, нашто iм есьцi…

— Дзецi там таксама ёсьцiка? — спытаў Янук.

— Верна ёсьцiка, — неахвотна ўжо буркнуў "выдатны чалавек". — Ды сказала я табе, есьлi хочаш узнаць дык пайдзi сам туды, а мяне нi спрашывай. Накога чорта яны мне…

— Нi распытвайся ты яе, — таўханула Янука Дуня. — Ня вiдзiш, што злуецца? Iдзём замарудзiлi, позна ўжо.

Янук зiрнуў на пульхную дзеўку, памяркаваў, што, мусiць, больш ужо зь яе ня выпампуеш, ды рушыў побач Дунi. Бокам абыйшлi вакзал i накiравалiся на галоўную вулiцу. Ужо шарэла й электрычныя лямпачкi на слупох зiхацелi млявым сьвятлом. Мароз адзываўся пад нагамi храбусткой скарынкай пачарнеўшага сьнегу й цяў коньчыкi вушэй, канцавiны рук i ног. Янук угледзеўся ў сустрэчную лямпу й здавалася яму, што кашаль-чханьне далёкае электрастанцыi, чутнае праз навакольны гоман, хлiпала на дроцiку лямпы. Доўгая канцэнтрацыя на сьвятле сьветчыла адно, што хлапец дзесьцi далёка думкамi блудзiў.

Енк у вагонах… i мiлы, знаёмы тварык… кастлявыя, сiнiя рукi… i блiзкi галасок… спагада й розум… Што гэта й адкуль? Недзе яно вязалася разам. I Янук прыгадаў. Раптоўна спынiўся й Дуню моцна за рукi таргануў.

— Дуня, ведаеш што?

— Ну што?

Янук маўчаў i шырокiмi, ледзь прытомнымi вачмi пазiраў у дзяўчынiны пытальныя васiлькi.

— Кажы што. Нi трасi мяне, гавары!

— Гэта самае… от што прыпомнiў я… Знаiш, хто тамака пэўня ў тых вагонах сядзiць?

— Ну?

— Я думаю, што яны тамака.

— Хто гэта яны?

— Ну гэтыя-ж Старажонкi, хто-ж… з Галавачоў. Нi знаiш? Iх-жа, кажуць, таксама забралi, з панамi разам, от як…

I Янук моцна, голасна зарагатаў. Дуня пазiрала на сябру й ня ведала што рабiць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза