Читаем Закрываўленае сонца полностью

— З панамi! Чуеш? Бiда аж пiшчэла, галапупых поўная хата, а яны от не абы зь кiм, а зь вялiкiмi панамi ў Сiбiр паедуць. Чуеш, Дуня? Што ты на гэта скажаш, га?

Старажонкi — шматдзетныя арандатары вялiкага неўрадлiвага фальварку. Глiна, глей, падзолак. Колькi iх бралася, грызла, калупала зямлю ды, плюнуўшы, адыходзiла. I Старажонкi паласавацца хацелi. Бацька малы, чарнявы, як корч, цяглавiты рабацяга. Ужо сына старэйшага, гадоў зь пятнаццаць, да працы падпрагаў. У хаце дзяцей як бобу, васьмёрка, мусiць. Жартаваў тады нехта, што папа рымскi наказаў, каб каталiкi размнажалiся, дык Старажонак надта заўзята ватыканскiя наказы выконваў. Хата-ж у фальварку была вялiчынёю на якi тузiн.

Старажонкава Верачка, хлёсткая малая цацанька, разам зь Януком i Дуняй у адной клясе засёды першай вучанiцай была. Ды што там для яе праграма школьная! Цэлы, здавалася Бахмачу, неабсяжны лiтаратурны сьвет знала: i Мiцкевiча, i Сянькевiча, i Рэйманта, i Жаромскага, i Гётэ, i Бальзака, i Шэкспiра. Янук пра некаторых тых вялiканаў першы раз чуў, а Верачка-цацанька iхныя творы чытала. Мала таго. Гэта ад яе пачуў Янук Купалавы, Цётчыны й Коласавы вершы. Зь ёю на якую хочаш тэму гавары. Часта дзiвiўся Янук, што дзяўчо, як казалi, вялiчынёю з кукiш, а колькi разуму Бог ей даў.

— Што ты хочаш, каб я сказала? — глуха адазвалася Дуня, галаву апусьцўшы. — Мусiць таму ўзялi, што яны Палякi.

— Палякi? — перапытаў Янук.

— Ну, яны-ж каталiкi.

— Фэ, от i сказала, разумнiца, — скрывiўся Янук. — Цi ты ведаеш, што мне гэта цацанька-Верачка адзiн раз казала?

— Што?

— Казала, што ня ўсе каталiкi ёсьць Палякi. Тыя, каторыя гавораць пабiларуску й роджаныя тутака, дык яны Бiларусы, хоць i каталiкi. Яна гэтак казала. I ведаеш яшчо што?

— Ну?

— Казала цацанька-Верачка, што калi-б так было, як Палякi кажуць, значыцца, што ўсе каталiкi ёсьцiка Палякi, дык трэба было-б тады ўсiх французаў, Гiшпанцаў, Iтальянцаў ды цiмала яшчо якiх Палякамi папiсаць. Дык цяперака сама вiдзiш, што Палякi наўмысна лухту паролi, народ наш ашуквалi. Дык Старажонкi нiякiя нi Палякi, от як.

— Цацанька-Верачка, мусiць праўду казала, — згадзiлася Дуня.

— А от папалiся й паедуць на Сiбiр тую. I за што?

У Януковым уяўленьнi зьявiлася малое, недарослае на свае гады дзяўчо. Анельскi тварык, вельмi разумныя й заўсёды вясёлыя вочкi. Цяпер-жа тая дзяўчына-цацанька (мянушка надзвычайна трапна характарызавала яе ўдома i ў школе) недзе, як у клетцы, зь дзеткамi калее. А мо каторага на руках трымае? А можа ўжо памерзьлi, цi з голаду душу Богу аддалi?

Думка скаланула Янука марозам жахлiвейшым, чымся той, што цiснуў на захад сонца. Юнакi йшлi моўчкi. Янук зiрнуў на плот. Адтуль з плякатаў пазiраў месяц Манькi Пiрапечкi й гэны назойлiвы напiс: "Галасуйце за выдатнейшых людзей, перадавых прадстаўнiкоў…"

— Тпррррруу! — пачулася гулкае на дарозе. Дзядзька Захарук спынiў каня. — Ну сядайце! Чаго глядзiцё, як бараны на новыя вароты.

Не марудзячы, Янук зручна кульнуў Дуню за шырокiя дзядзькавы плечы й прымасьцiўся сам.

— Алi-ж дзядзька маладзец! Каб табе Бог здароўя поўныя прыгоршчы! пахвалiла Захарука Дуня.

— Но-о-о-о-о! — пагнаў гнядога гаспадар. — …йшоў, цюхцяй!

Дзядзька, скарэй лёганька пагладзiў, чым сьцебануў канёў зад i падатлiвы гняды, што ведаў кожны гаспадароў рух, трушком рушыў у дарогу. Ён бег так роўна й бязь нiякiх намаганьняў, што, здавалася, чалавек дзесьцi на мяккай раўнiне ў прасторы плыве.

— Захiнiцiся вы, жабоцькi, ато памерзьнiце, — загадаў вучням Захарук.

Пры хуткай язьдзе больш дацiнаў мароз.

— Надта-ж хлёсткага конiка, дзядзька, маеш, — пахвалiла Захаруковага гнядога Дуня.

— Ага, — буркнуў рыжавусы селянiн, — ён-жа нiчога-ткi…

— Што-ж чуваць, дзядзька Захарук?

— Эт, нiчога. Што ў вас?

— А дзядзiчка, а роднiнькi, каб ты вiдзiў, што мы сягоньнiка зь Януком вiдзiлi, — сказала прыцiшана-таямнiчым тонам, нахiлiўшыся да Захарукова вуха, Дуня.

Селянiн сьцямiў, што дзяўчына мае яму нешта важнае сказаць i таму пiльна прыслухоўваўся.

— Гэта-ж во тамака за станцыяй, з таго баку каля лесу два саставы вагонаў стаяць. Дык людзi тамака ў тых вагонах так стогнуць, так галосяць… Мы зь Януком са школы йшлi ды задумалi-ж гэта нацянькi праз поле дамоў… ажно тамака, чуем, выюць-галосяць, акасьцянелыя сiнiя рукi з вагонаў выцягваюцца… слабыя, хрыплыя галасы дзетак… такi крык i стогн, аж сэрца разрываiць, як блiзка падыйдзiш. Алi-ж хто падыйсьцi асьмелiцца… Янук i я аж аслупянелi, пачуўшы гэта, алi нас вартавыя з сабакамi даганялi, дык мы колька сiлаў мага, аж дух займала, давай наўцёкi…

— Гэта цi ня тыя будуць, каторых дзьве нядзелi назад пазабiралi, сказаў Захарук.

— Як гэта? — усхапiлася Дуня, — Дык iх так доўга галодных i на холадзе дзяржаць?

— А няўжо-ж, — адгукнуўся раўнадушна Захарук.

— А Божа-ж мой! — усклiкнула ўтрапённым голасам дзяўчына. — Бедным людзям нiхто не паможыць!

— От памажы… Паном нi варта памагаць, скула iм у бок, — з нацiскам спасьцярог Захарук. — Алi-ж там многа людзей, так сказаць нашага брата, нiвiнаватых нi ў чым. Дык як ты iм паможыш, каб i хацеў? Скарэй сам пападзешся. Кажаш, што за вамi гналiся. Як гналiся?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза