Читаем Закрываўленае сонца полностью

Як дзярлiвы тыгра, тупалобы мiгам перад Антосем апынуўся. Быццам абцугамi, схапiў дзяцюка пальцамi за нос, паставiў на ногi. Не агледзеўся Дзяркач як хутка й якiм менавiта чынам тое сталася. Войстрай дзiдай кальнула яго нешта пад мышкай, у гарляку залажыла праход для паветра, балюча крутнулася правае плячо й поўным цяжарам звалiўся дзяцюк на падлогу. Калi-ж намагаўся злавiць у лёгкiя хоць крыху паветра, каўказцаў бот душыў тое месца, дзе ля жывата зьбягалiся Антосевы ногi. Нястрыманы боль агнявымi шпiлькамi расплываўся па целе, выцiснуў з вачэй сакавiтыя сьлёзы. "Задушыць, сукiн сын", — мiльганула ў Антосевай галаве. Пачаў крычэць, колькi моцы. Бот адпусьцiў на тым месцы, дзе сыходзiлiся ногi, клешчы злавiлi яго за вушы й мiгам дзяцюк ужо ля сьцяны стаяў. Магутная сiла крутнула рукi й не агледзеўся як прылiп да сьцяны якраз у такой самай пазыцыi як тады, калi сьледчы дзьвярмi скрыпнуў. Адылi цяпер зморанае цела балела ў многiх мясцах i пратэставала. Адчынiлiся ззаду дзьверы й каўказец зьнiк на калiдоры. Ужо па iншых кроках распазнаў Антось таго, што ў пакой вярнуўся.

— Следовательно, повторяю: кто тебе помогал испортить лозунг на литовской школе и с кем ты всё время в деревне делал антисоветскую пропаганду?

Дзiва. Лагодна-памяркоўна гучэў бас. Калi-б гэта дзесьцi ў сямейным коле яго пачуў, пабажыўся-б чалавек, што якраз такiм лагодна-ласкальным тонам бацькi да сваiх дзетак гавораць. А мо гэты агiдны кручканосы гарбуз i меў сям'ю й дзетак, якiх навет мог ласкаць i песьцiць? Што ён за чалавек?

Антось дрыжэў i маўчаў.

Шарганула за сталом крэсла, ацяжэлае, пузатае тулава выгадна распаўзлося, адчынiлiся таўстыя, круглыя вусны й адтуль прыляцеў да Антосевых, смылячых i чырвоных вушэй сяброўскi зварот: — Будьте любезны, садитесь, пожалуйста.

Круты паварот. Але Антось, змораны фiзычным перакананьнем каўказцавых рук, прытомнасьцi яшчэ ня страцiў. Не марудзячы, адыйшоў ад сьцяны й сеў пры стале насупраць сьледчага на самым краю крэсла. Ззаду адчынiлiся дзьверы й перад Антосем на стале касматая, чорнавалосая рука паставiла поўную шклянку чыстай, надта прынаднай, празрыстай вады. Не пасьпелi ззаду сьцiхнуць крокi, як Антосева рука ўжо на стале была.

— Погодите минутку, гражданин, пабеседуем. Вы, наверно, пить хотите?

Пяшчотны тон… Рука сьледчага адсунула на сярэдзiну стала шклянку з вадой. Зьдзек. Антосева рука абамлела на калене. Пiў вачмi. Гарэлi сьмяглыя вусны. Ня было насупраць анi кручканосага гарбуза, анi ледзянавокага Грузiна на сьцяне, адно надзiла, зьдзеквалася зь яго, зьбiтага й зганьбаванага вялiкая, прынадна-празрыстая, жыцьцядайная шклянка чыстай вады. Вада — альфа й амэга ўсяго жыцьця-быцьця, усей шырынi мiзэрнага Антосевага iснаваньня. Як ня дзiўна, адны й тыя самыя рэчы набiраюць зусiм iншага значэньня й моцы, калi бачыць iх у розных пэрспэктывах. Хiба адно змораны, зьняможаны падарожнiк пустынi бачыў калi ваду ў падобным сьвятле, як ўяўлялася яна цяпер Антосю Дзеркачу. Вось яна гэтта, зусiм перад дзяцюковым носам. Адно часiна, адзiн рух рукi i яна асьвяжыць вусны, улiе жыцьцёвую сiлу ў зьняможанае цела. Адылi мiж сьмяглымi, парэпанымi дзяцюковымi вуснамi, сухiм жыватом i вадой-збавiцелькай станула бяздушная, грозная магутнасьць бальшавiцкага палiцыйна-сьледчага апарату. Вада сталася максымальнай прынадай-пасткай. Прадайся, прызнайся, падпiшы ўсё, што вымагаюць, адно тады зможаш адсьвяжыць сьмяглыя вусны, прамачыць страўнiк.

У тым месцы й часе, дзе апынуўся Антось Дзяркач, чалавек не разважае памяркоўнымi й цьвёрдымi катэгорыямi, не абасноўвае зьмененых вартасьцяў звычайных, будзённых, нармальных рэчаў. Хiба адно волатам пад сiлу такое нешта. Загiпнатызаваны вiдам празрыстай вады, сядзеў Антось i ў галаву яму не магло прыйсьцi, што лягчэй цярпець было-б, калi-б на бок галаву адвярнуў. Тымчасам сьцiплая вялiчынёй шклянка вады расла ў змучаных бяссоньнiцай Антосевых вачох да манументальна-непазнавальных разьмераў, засланiла ўсё навокал i ў меру такога гiпнозу расла ягоная сьмягласьць, напаўняўся балючай жарствой змораны страўнiк.

— Вы курите? — спытаў ласкавы голас. Сьледчы падсунуў адчыненую папяросьнiцу.

— Не, — адказаў Антось. Ён ня зводзiў вока з вады. "А што каб раптам схапiць i выпiць? А пасьля… што будзiць, нiхай будзiць", — думаў Антось. Гэткую нагла-зухаватую ў коранi перасек каўказкi твар. Антосева левая рука, быццам для пацьверджаньня небясьпекi, памацала там, дзе зыходзiлiся ногi. Страх уваскрос новым болем.

Гарбуз пачаў гаварыць.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза