Читаем Закрываўленае сонца полностью

Засунуўшы плашкi-далонi ў «жандовыя» галiфэ, Мiхалюк прыглядаўся полымю, а Ўладзiк разьмяркоўваў пукi саломы.

— Як-жа гэта ўдалося табе? — пытаўся Пракоп.

— Ты пра што гэта? — зiрнуў на яго доктар.

— Пра заяўку. Калi пазволiлi, пытаюся.

Ужо разьвiднелася. Казлы былi прыладжаныя ў агародзе за хлевам. Дым ад саломы спорнымi клубкамi ляцеў проста ўверх, а пах сьвежага, падсмаленага сала прыемна казытаў нос.

— Нi ждаў, - коратка адказаў Зянькевiч. — Прайшло болi як дзьве нядзелi як злажыў заяўку, а яны там мiтрэнжацца бiзь нiякага адказу. От плюнуў ды, думаю, паспрабую. Пагляджу, што з гэтага будзiць.

— Гэтак яно? — зьдзiвiўся Пракоп. — Ну а я-ж думаў, думаў, ды пабаяўся.

— Знаiш што, Пракопка? Падумаўшы так цьвярозым мужыцкiм розумам дык яно выглядаiцль гэтак: ты гадаваў, кармiў, даглядаў, а нейкага там начальнiка ласкi прасi, рукi яму можа цалуй, каб пазволiў табе сваё ды ў свой рот улажыць. Я ўжо думаю сабе, што калi адразу прычэпяцца, дык унь нiхай другога забiраюць. Ну нi так?

Пакуль парсюка Зянькевiч асмалiў, прыходзiлi й iншыя за язык яго пацягнуць i ўжо сярэднiм ранкам цэлая вёска ведала пра доктараў учынак. Улада ў асобе старшынi камбеду прышкандыбала даволi пазнавата.

— Дык от, таварыш Зянькевiч, ты закалоў i абсмалiў, ну я-ж мушу ў сiльсавет аб гэтым заявiць, — тлумачыў Сымон Пятух.

— Заяўляй, — сказаў цьвёрда лекар.

— А ты думаiш нi заяўлю? От сiчас-жа йду, — пагражаў той.

— Кажу-ж табе, чалавек добры, заяўляй! Ты-ж — начальнiк!

Пятух зiрнуў на маўклiвых Мiхалюка i Ўладзiка, пачмыхаў носам, завярнуўся й пайшоў.

— Ханжа карцёжная, п'янюга! — сыкнуў гаспадар, калi Сымон ужо ня мог пачуць. — Ласун на чужое, абжорся панскiм i асаднiцкiм. Чакай, дастукаешся й ты свайго, як тых двух басякоў!

З гэтымi славамi лекар узяўся абскрабаць нагар на парсюковай скуры. Наступнымi днямi пачалi на золаку ўспыхваць агнi за iншымi вясковымi хлявамi ў агародах. Iншыя авечак рэзалi. "Нарыхтоўка" мяса перанеслася i ў iншыя вёскi. Зянькевiча неўзабаве выклiкалi ў сельсавет, набарабанiлi пра адпаведныя строгiя мры кары, якой нiяк ня мiнуць яму ў блiзкай будучынi. Сельсавецкiя ўраднiкi рукамi сваiх "дзiпутатаў" пашырылi новы, яшчэ больш строгi загад, у якiм гаварылася, што без дазволу дзяржавы нельга было для свайго ўжытку забiваць нiякага "пагалоўся". Неўзабаве зьявiўся наказ пра неадкладную пастаўку мяса дзяржаве i ў лiк таго мяса трапiў другi доктараў парсюк. Як там мела быць далей, хто там ведаў. Цяпер-жа, галоўна дзякуючы доктаравай iнiцыятыве, на калядных сталах была забясьпечана скаромiна.

Паволi i ўрачыста месьцiўся ў далiне калядны вечар. Перад зьмярканьнем суняўся на Гараватцы дзiцячы гоман, лагодна млела на захадзе чырвонае зарава й пажвавела празрыстым блескам буйная Мiлавiца. Маестатычна-цiха драмаў пад расьцьвiўшымi тысячамi зорак нябесным купалам гiгант Архiп. Сьцiхла гамонка ля гумнаў i гасподаў.

У Бахмачовай хаце на зэдлiку напокуцi пад абразамi разьмясьцiлася малая ялiнка. Яшчэ перад полуднем прынёс яе, хлесткую й сьвежа-пахучую прыгажуню з Гаравацкай пушчы Янук. Прыладзiў на крыжы-падстаўцы, адсунуў з кута стол, паставiў на зэдлiку й аздобiў тымi папяровымi, у бальшынi самаробнымi анёлкамi й ланцугамi, дзедам Марозам ды зоркамi, што захавалiся ў скрынi на гарышчы зь леташнiх Каляд. Ня было сёлета анi матар'ялу, анi часу майстраваць новыя аздобы. Ялiнка адтаяла й ажыла прыемна казычачым нос пахам. Пад вечар пах гэты дапоўнiўся араматам сьвежага балотнага сена, якiм заслалi стол ды розных страваў, што запрашальна-прывабна разьмясьцiлiся на абшырным абрусе, некалi дбайна вытканым i прыгожымi ўзорамi вышытымi рукамi нябожчыцы Алены.

Пасярод на самым пачэсным месцы, у невялiкай глiнянай мiсцы, згатаваная зь ячных крупаў, прыпраўленая тоўчаным макам i мёдам, стаяла куцьця. На талерцы, абложаная роўненькiмi скрылькамi цыбулi, залiтая семенным алеем ляжалi парэзаныя два селядцы, каторыя нейкiм дзiвам удалося Пракопу праз заднiя дзьверы выгандляваць у гацкага крамнiка. У iншых мiсках i на талерках — марынаваныя грыбы, журавiнны кiсель, вiнiгрэт, гуркi, халодная вараная бульба, хлеб, а ў гладышы — жытнi квас. Навет i посуд — талеркi, вiдэльцы й сталовыя нажы, — трымалi недзе ў скрынi i ўжывалi адно на вялiкiя сьвяты. Сьвяточны стол выглядаў-бы куды больш сьцiплым, калi-б не парады й помач Алесявых Надзi й Кацярыны. Нi сам Пракоп, нi Мiкола надта не ладзiлi з тонкасьцямi харчовага рыхтаваньня.

— Тата, а як са сьвятлом будзiць? — пытаўся бацьку Янук.

Пракоп апранаўся ў сьвяточнае. Ён падумаў.

— Зьбегай, сынок, у сьвiран i там з куфра дастань сьвечку, знаiш з тых, што са свайго воску рабiлi.

Янук скрыпнуў дзьвярмi. Неўзабаве ў медзяным падсьвечнiку, побач куцьцi вясёлым полымем згарэлася высокая, таўставатая сьвечка.

— Запалi таксам на покуцi лямпадку, — загадаў бацька.

Скончыўшы падрыхтовы, урачыста й паволi, як i належыцца ў сьвяты вечар, селi за стол Бахмачы. Пракоп зiрнуў на месца, дзе ранейшымi гадамi сядзела ягоная жыцьцёвая спадарожнiца.

— Перш памолiмся, — сказаў бацька.

Усе ўсталi, тварамi да абразоў, перахрысьцiлiся.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза