Читаем Закрываўленае сонца полностью

Скрыпнулi пярэднiя дзьверы й дзячына, кiнуўшы «дабранач» на разьвiтаньне, зьнiкла ў сьнежнай навальнiцы. Гадзiну пазьней ля варот пачуўся голас i Янук, хутка апрануўшыся, выбег паглядзець. Сьнег цярушыў у вочы, але, здавалася, палагаднеў. З вулiцы бацька намагаўся адчынiць высокiя дашчаныя вароты, навокал якiх намяло сугор сьнегу.

— Чакай, тата, я прынясу лапату, — пасьпяшыў Янук.

Зь сенцаў бегам хапiў шырокую лапатуды ўзяўся адчышчаць сьнег. Бацька трымаў за аброць кабылу, гладзiў яе па мордзе. Захутаны ў бурку, зь вялiкiм башлыком на галаве, сьпераду тарчэлi аблядзянелыя на канцох вусы. У сыпкай сьнежнай маньне нагадваў нейкую дзiўную зьяву.

— Сынок, адпражы кабылу, накрый яе коўдрай i падвяжы, каб ня ськiнула яе, падпругай, ды падкiнь ей лепшага мурагу. Трэба будзiць папаiць, якую гадзiну спусьцiўшы…

Дзiўны, скрыпуча-дрыжачы, нязвычайны голас. А яшчэ больш нязвычайным было тое, што бацька цяжкiм крокам адразу накiраваўся да заднiх дзьвярэй хаты. Янук перастаў раскопваць сьнег i пазiраў на шырокiя бацькавы плечы, башлык, таўстыя ў анучах i лапцёх ногi. Прыгадаў хлапец, што нiколi, прыехаўшы зь якой вялiкай цi малой дарогi, не сьпяшыў бацька ў хату пакуль кабылы не ўпарадкаваў.

Янук адчынiў вароты i ўзяў кабылу за аброць. Ступала яна няроўна, на бакi хiсталася, быццам замiнаў ёй у хадзе цяжарны жывот. Любiў Янук гэту цяглавiтую жывёлiну. Калi раней даглядаў яе, сустракала хлопца кароткiм iржаньнем, мордай лiсьлiва ёрзала па ягоным плячы цi твары, выказваючы такiм чынам радасьць павароту пад родную страху. Цяпер-жа, — i гэта зьдзiвiла хлопца, — кабыла йшла, здавалася, зь нейкiм намаганьне, а вочы яе быццам i не пазналi Янука. Зьнiзу ля пысы й цугляў вiсела кароткая намаразь сапылёў. Янук узяў за аброць, намагаўся павярнуць галаву да сябе.

— Кося мая, коська добрая… як табе цяжка, — прамовiў хлапец.

I не пачуў Янук у вадказ зычлiвага iржаньня. Распрог санi, адчынiў у хлеве дзьверы, з крука зьняў шырокую коўдру. I цяпер, падчас начной мяцелiцы, нясло ад яе едкiм конскiм потам. Паволi й старанна накрыў Янук кабылу, узяўся падвязваць коўдру падпругай. I тады перадалося Януку выразнае, дагэтуль неспазнанае iм дрыжэньня. Здавалася, што пачыналася яно ў кабылiных нагах ды перабягала ў жывот. Iншым разам ахвотна, — ня ўтрымаеш яе, — сьпяшыла да напоўненых пахучым сенам ясьляў. Цяпер-жа спанукаць трэба было.

Зачынiў Янук хлеў i мяркаваў цi завее пасярод двара сьнегам санi ды ззаду прывязаныя да iх падсанкi. Бура, здаваклася, крыху спагнала ахвоту, але яшчэ калола ў твар ахапкамi шорсткай манны. Янук абстукаў са сьнегу боты, абмёў iх камлём мятлыды, вобмацкам шукаючы дарогi ў сенцах, адчынiў дзьверы.

Ля цёплай чыгуннай печкi, выцягнуўшы ногi, нярухома сядзеў бацька. Адмярзалi лапцi з анучамi, зь iх уверх уносiлася пара, а кроплi вады капалi на падлогу. Левай рукой бацька забаўляўся з мокрымi вусамi. Твар зарумянiўся, а застылыя на нейкiм пункце вочы не паднялiся й ня зiрнулi на Янука. На прыпечку стаяў ведамы Януку кацёл зь ведамай Мiколавай капустай.

— Нi дай Ты, Божа, калi што станiцца! Зацiгаў, мусiць, бедную кабылу. От нечысьць праклятая. Узваляць столька здаравеннага даўгога бярвеньн, ну й цягнi аж на тую станцыю. дзе-ж гэта ей, жарэбнай, ды яшчо па такiм сьнягу справiцца! Як ськiнiць дык i дзiва ня будзiць. Спадзяваўся на маладога каня ўзжыцца, аж тутака во…

Дрыжэў няроўны бацькаў голас i часта плюшчылiся вочы. Памалу паднялася левая нага, лягла на калена правае й крукаватыя, шурпатыя пальцы ўзялiся памалу разьвязваць вяроўкi лапцей i адкручываць анучы. Мiкола палажыў крыглы бохан хлеба й паставiў глiняную мiску на стале.

— Ты, сынок, гэта самае, паразьвешвай, каб сохлi, — зьвярнуўся бацька да Янука. — Дзе-ж гэта хто калi чуў, каб па трыццаць кубамэтраў на каня давалi! Паспробуй, вывязi! Дзiва, што кабыла падбiлася. Мусiць ня вiдзiць нам таго жарабя…

Маўклiвы Янук стаяў ля прыпечку й пазiраў на зьняможанага, крэкчучага бацьку. Дрыжачы голас спынiўся й па левай шчацэ скацiлася вялiкая, празрыстая сьляза. Нехта абцугамi сьцiснуў Януку ў грудзёх. Напокуцi, у чырвоным шкле, хлiпала перад абразамi лямпадка. Каб не расплакацца, Янук перастаў глядзець на бацьку, перавёў вочы на абразы й здалося яму, што ў пабiтым шкле ажыла чырвонай сьлязой пад вокам Прадславы засочлая кропля Тодаравай "лепшай за сталiчную"…

32

Любiнаму дзевiру Мiхалюку цi ня першы раз у жыцьцi так пашанцавала стацца цэнтрам агульнае ўвагi вёскi. Рассасулiўшыся за сталом, падпёршы падбародак правай даланёй, ён крыўдна-лянiва варушыў тоўстымi вуснамi.

— Дык-жа-ж от кажу, што ажно ў Вiльню загналi. Паслалi мяне ў полк… ну дзе гэну самую чынную тады служыў. Вы-ж помнiце… Ну дык мяне туды й цяперака, значыцца, — каб я з гэтага месца нi зышоў, пабажуся от, — ды адразу аж за тую Аршаву недзiка на хронт… а нашых нi знаю куды параськiдалi…

— Дык як-жа гэта ты, Мiхалючок, нi пытаўся нiкога, цi ня вiдзiў нiкога, дый нiчагусянькi нi знаiш i ня ведаеш?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза