Читаем Закрываўленае сонца полностью

Дрыжыць млосная Пракопава рука, трымаючы набухтырыную Шпунтом шклянку агiднай сiвухi. Зладзейскiя Сабакевiчавы вочы, як кот мыш, пiльнуюць зьняможанага Януковага бацьку, каторага ў халодны пот кiдае. Ён паволi, цяжка ўстае за сталом. Рука апушчаецца й ставiць шклянку на стол, вочы сьвецяцца скрухай i дрыжыць голас малiтвы: "Сьвятая Апрасiньня Полацкая, Дарагая Правiднiца наша, заступiся за нас!"

Тры постацi застылi пры стале. Цяжкое дыханьне й мёртвае маўчаньне. Мiг — цэлая вечнасьць. "Я табе, яцi тваю маць, пакажу тваю Апрасiньню!" грымiць разьюшаны, хрыплы бас i шклянка цаляе проста ў цэнтар абраза Прадславы. Як цяжкi мех, бацька асоўваецца на лаву, дрыжаць бледныя вусны.

"…бдительность нужно применять везде и всегда, ибо враг не сдается и не думает сдаваться. Борьба с клерикалами-мракобесами будет длинной и упорной…"

Кагадзе пашырылася ў Лiтоўцах навiна, што чорнабароды Абухаў у Дубовiцкай царкве свае модлы спынiў. Парафiю ўлада асядлала такiмi вялiкiмi "ўзносамi", што каб няведама якiмi грамадамi ў царкву сьпяшылi й якiя вялiкiя матар'яльныя ахвяры прыносiлi, дык усё ў касматую «асвабадзiцельную» лапу трапiць, а самому дубовiцкаму сьвятару, быццам, на грыбную полiўку навет ня хопiць. Казалi, што быццам сьвятар з залатым крыжам пры царскiх варотах на тэму такога нефартуннага павароту справы, густа ў чорную бараду чмыхаючы, прасьлязiўся, помачы прасiў. Ды «узносы», як з гэных гутарак спанатрыць можна было, ня толькi царкоўную, але й Абухаву прыватную маёмасьць учэпiстамi лапамi агарнулi. На дзьвярох Дубовiцкае вялiкi замок побач нейкай урадавай запiскi вiсеў, а сам сьвятар, з пляшкамi блiжэйшае сваяцтва завёў.

"…нужно сообразить, что мракобесы-клерикалы совершенно бессильны без поддержки масс. Задача наша поэтому есть в просвещении…"

Максiм Паўлавiч левай рукой палез пад бараду, расшпiлiў аплiк i пару гузiкаў шэрай, у клетачкi, сьвiткi ды далей шаманiў сiпата-траскучым голасам. Янук зiрнуў на шчэрбiну свайго левага бота. Тарчэлi адтуль рудыя драўляныя цьвiкi. Налезла сьнегу, пальцы нагi варушылiся ў вiльготнай анучы. Бурчэў-наракаў жывот. Можа за пару гадзiн па гэтым марозiшчы дахаты дабярэшся, а там Мiкола з капустай сустрэне. Добра, калi кавалак косткi зь мясам пападзе.

Уздрыгнуўся з дрэмкi ля вакна Мiкiта Пятровiч, зiрнуў на агiтатара з "народнага абразаванiя", кiнуў вокам на вялiкую белую цыбулiну-гадзiньнiк на руцэ. Каб перапынак скарэй.

"…которые помогают мракобесам, есть везде вокруг вас. Они — ваши друзья, знакомые, ваши родственники. Будьте бдительными и стремитесь с самого начала их разоблачить ибо разоблачение есть первой степенью просвещения…"

Косьцiк ведаў, што рабiў. Ён Януковага бацьку "мракабеса разаблачаў". Вось яно што.

"…наши общие интересы, стало быть интересы коммунистической партии, могуиественного советского государства, правительства его и мудрейшего из мудрых отца народов, гениального корифея коммунизма, товарища Сталина, стоят выше интересов семейственных, собственных и прочих…"

Кляса перасеялася. Адыйшлi нафуфырыныя, намаляваныя, пасьвяточнаму апранутыя панкi й паненкi. Недзе мо ў вагонах па дарозе на Сiбiр, цi ў iншым катуху "нiаб'ятнай" голад i холад iм з павекаў сон зганяе. Там-жа й Верачка-цацанька з галапупымi разам. Божа магутны! У клясе ўважна слухалi гэтага дзiвака сьцiплыя, простыя, даверлiвыя сялянскiя дзеткi. Спачатку было "асадзi назад" зь сёмай i шостай у пятую. Бальшавiцкая мешалка перамяшала, на новы лад падраўняла. У шостай больш здольныя засталiся, а ў сёмую наплылi сынкi й дачушкi "васточнiкаў". "Народнаўладнiцкая" мешалка прынесла ў клясу лапцi, сукенкi й сьвiткi ў лапiках, розныя транты-абноскi, вожыкамi стрыжаныя галовы. Затаптаная гразёй падлога даўно вады й мыла прасiла. Цяпер-жа адно "камбедаўцы" вопраткай вырозьнiвалiся.

Званок зь нiзу заврухнуў з дрымоты Мiкiту Пятровiча, а сьмелы шорах выказаў агульную нецярплiвасьць дзяцей. Максiм Паўлавiч на мiг спынiўся ў сярэдзiне няскончанага сказу.

— Жалко, так быстро время пролетело… Пускай. На второй раз продолжим…

Вучнi выходзiлi ў калiдор. Янук стаяў пры вялiкiм вакне, празь незамерзлую сярэдзiну шыбы пазiраў на бель роўнага поля, што з правага боку падбiралася пад дуброву, а зь левага да чыгуначных шляхоў. На станцыi дымiла колькi паравозаў, мясцамi варушылiся вагоны, гэтта блiжэй ужо вырасьлi сьцены вялiкай будынiны, таго «фазаво». Там чарнелi ля працы «фуфайкi».

— Што-ж ты, Янучок, сягоньнiка такi нiвясёлы?

Стаяла зь левага боку, упрытык да яго пляча. Румяная, пышная, расьцьвiўшая. Вось, здавалася, хутка на пунсовых шчочках зьявяцца ямачкi, гарэзьлiвай усьмешкай загарыцца тварык, а васiлькi, зводзячы й абяцаючы, пацягнуць у краiну хмельнага, кроў грэючага-хвалюючага дурману. Янук, не без намаганьня, адвярнуўся, каб не глядзець на дзяўчыну.

— Ды так сабе… А што мне нiвясёлым няможна быць?

31

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза