Читаем Закрываўленае сонца полностью

Янук сядзеў побач Дунi. Яшчэ напачатку сходу паклiкала яго да сябе дзяўчын. Гутаркi як i ня было. Паўслова, мiрг вока васiлька, штурхель у бок, дробненькая ўсьмешка, кепiкi, вось i ўсё. Здавалася Януку, што быў зьдзек i падман, абяцаньне нязьведанага й таўханьне пад бок. Усё гэта адбывалася ў вялiкай цеснай грамадзе, мiж завязаных кутамi пад бароды хустак, поту ад тыднямi нямытага цела, недахопу сьвежага паветра. Вабiлi пад шаўковай сукенкай у модным пальце тугiя грудзi, прынаджвала цяпло дзявочага цела, дурманiла галаву ейнае дыханьне.

А там за сталом гаспадарыў нахабна-валадарны й дурнаваты ў гэтай ролi Скаруповiч. Збоку смуродзiў самакруткай басяк Пятух. Гарой напокуцi стаяў фiнагент i голас свой вайстрыў не на каго iншага а на яго бацьку. Пракоп стаяў пры пярэдняй лаве, азiраўся на бакi, стараўся вытлумачыць тое, што ўсiм у вёсцы даўно ясна было. Якраз як тады, перад пабiтым абразом Прадславы, бацька выглядаў скорчаны, панiжаны, прыбiты. I Скаруповiчаў крык-загад недарослага гарлапана-ўраднiка, каторы адно ў пух абрастаў, нiчога пра жыцьцё ня ведаў, выклiкаў лiтоўскага селянiна на паядынак.

— Ты знаеш што? Нi крычы на мяне! — сыкнуў i выпрастаўся Бахмач. — Цi ты, жаба зялёная, думаеш, што я кабыле што загадаю? Хочаш дык завяду цябе ў хлеў, сам паглядзi, цi кабылу можна сягоньнiка ў ваглоблi запрэгчы. Можа яшчо лепi будзiць, калi да жарабя прыгледзiшся… Вуньдзiка яшчо цяпер на ногi цяжка ўстаець, хоць ужо болi як месяц мiнуў… А чыя вiна? Нашто пёрлi? Нi маглi даць тыднi тры-чатыры, каб кабыла вынасiла? Вы, — сам-жа кажаш, народная ўласьць. Калi так, дык ня толькi з народу браць мусiце, але й памагаць людзям трэба. А гэта-ж таму, што вы не далi кабыле вынасiць то цяперака двух калекаў у маiм хлеве. А цi-ж ты ня вiдзiш, — хiба-ж ты нi гаспадароў сын, — што бiз каня гаспадаркi нiма нiякай? Га? Дык скажы, што я цяперака рабiць маю? I ты, цаца вялiкая, гэттака прыехаў ганьбаваць мяне за тое, што я хворую кабылу на забой у лес нi пацягнуў? Га?

Грымеў Пракопаў голас. Змалеў за сталом ураднiк Скаруповiч. Гэтта нiяк i нiчога ў «сiсьцему» нi ўкладалася… Вось яно простае, голае, рухлiвае, бурлiвае й запраўды несхвальшаванае жыцьцё. Нязьбiтыя доказы. Як да гэтага датарнаваць iнструкцыi партыi й «сiсьцему»?

I стаяў у Януковых вачох бацька родны, вялiкi й пагрозьлiвы. Выскраблi ягонае цярпеньне цi ня больш, чым тады, як iкону Прадславы пабiлi. Дзесьцi была тая глыбiня, зь якой вырастаў поўны, маестатычны, пагрозьлiвы i ў гэтай пагрозьлiвасьцi дужы й небясьпечны Пракоп. Сумленны й працавiты чалавек, намагаючыся дагадзiць "народнай уласьцi", натужваўся, зьгiнаўся ў крук, браў над сiлу, навет калечыўся. Хрысьцiянска-беларускай душы чужым было ўсялякае круцельства. За натугi мо спадзяваўся пахвалы, а ў найгоршым выпадку спагады й падтрымкi. Гэтта-ж яму плацiлi брутальнымi дакорамi, лаянкай, пагрозамi, публiчным ганьбаваньнем. Усё гэта ў iмя некага "наймудрэйшага з мудрых, найлучшага з лучшых, найлюбiмейшага атца ўсiх народаў", ды нейкай агульнасправядлiвай «сiсьцемы», значыцца такога ладу, што даў раду ўсiм вялiкiм i малым жыцьцёвым праблемам, зазiрнуў у найглыбейшыя западзiны жыцьцёвай цемры ды ўсё-ўсенькае гарачым сонейкам "сталiнскай канстытуцыi" асьвяцiў. Адно вунь тая «сiсьцема» на помач вялiзным танкам, грузавым аўтамашынам i гусянiчным чалябiнцам мусiла Пракопаву жарэбную кабылу падпрэгчы, пакалечыць i матку i жарабя. У халоднай канюшнi яно кволае й дрыжачае цяпер на ногi ледзь-ледзь устане, як п'янае хiстаецца, спрабуе хадзiць ды зноў падае.

Пракоп сеў. Цi гэта з гарачынi ў поўнай залi, цi з паднечаньня закруцiла ў галаве. Расшпiлiў суконку, рукой памацаў грудзi й адчуў як зь вялiкага напружаньня прысьпяшыла ход сэрца. А ў залi панавала мёртвая цiшыня, стрыманае дыханьне. Пракоп зiрнуў на бакi. На яго й гэнага «сiсьцемнага» гарлапана за сталом глядзела дзясяткi вачэй. Вельмi душна ў сермязе зрабiлася. Сьцiскалiся вусны й вочы. Вось-вось набягуць сьлёзы. Чаму нi дадумаўся, нi дагледзiў? Чаму наадрэз не адмовiўся й ня даў кабыле вынасiць? Нахай-бы паскакаў-патэпаў гэты брыда Сымон. Што-б ён зрабiў? А цяпер як кабылу й жарабя выратуеш? Можа матка й выхадзiць, але як паставiш на ногi роджанага недалугу? Уквэкаўся дый годзе. I ўсяму вiной звычайная дурнота. Жаль распiраў Пракопавы грудзi й млоснасьць потам на лбе выступiла. Вялiкiм намаганьнем стрымлiваў сьлёзы.

— Таварышч Бахмач, — прачысьцiў горла й цiхiм голасам пачаў сельсавецкi фiнагент, — прысутствуюшчыя выслушалi вас. Думаю, што сягоньня ня будзiм болi задзержывацца на вашым неiспалненьнi палан. Я далажу аба ўсiм у сiльсавет i пушчай з вамi разьбiраюцца. Сьледуюшчыя, — пачаў Скаруповiч чытаць прозьвiшчы лiтоўскiх гаспадароў i працэнты, што зарабiлi за вываз дрэва.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза