Читаем Закрываўленае сонца полностью

— Хачу вас iзьвясьцiць, што па зарплату нужна ў сiльсавет явiцца. Там заработаныя дзеньгi за вываз дрэва палучыце. А сiчас, — гэтта Скаруповiч спынiўся, уважна прыгледзеўся прысутным i даўжэй затрымаўся на седзячым сьпераду рыжавусым Захаруку, — хачу ў прымер усiм вам паставiць аднаго чалавека, каторы дажа норму пiравыпалнiл, патаму што вапшчэ выпалнiл на сто пяць працэнтаў. Для гэтага чалавека наша народная ўласьць прызначыла прэмiю i вапшчэ… Но пака этага самага, пака прэмiю пiрадам, хачу нескалька слоў аб бальшым значэнii пiравыпалненi плана сказаць. Панiмаеце, што наша савецкае гасударства ня толька трэбуiць ад людзей чэснага труда для нашага обшчага блага й вапшчэ, но i атнасiцельна вазнаграждаiць гэты труд. Таму што, як я вам раньшэ сказаў, наша правiцельства й лiчна таварышч Сталiн…

Скаруповiч наўмысна спынiўся на прозьвiшчы дыктатара. Заля маўчала. Фiнагент глытнуў камяк сьлiны.

— …i лiчна таварышч Сталiн ня раз указывалi й сiчас указываюць, што бяз труда ня было й ня будзiць атнасiцельнага прагрэсу.

Абтрапанае, нуднае й нястраўнае манатонным голасам падарожнiчала з гарляка фiнагента, вандравала мiж чатырох сьценаў i глохла мiж завязаных пад бароды хусьцiнак, сермягаў, кажухоў. Можна было падрамаць i нiчога важнага ня страцiць аж да моманту, пакуль гэны манатонны голас ня падымецца на ўрачыстую ноту, спаткнецца на перапынках i ажно тады прынясе нешта новае. Гэтак вось i цяпер. Пасьля добрых хвiлiн дзесяцi нуды, фiнагентаў голас затрымаўся, гарляк кашлянуў.

— Сiчас хачу аб'явiць гражданiна, з каторага саветую ўсiм браць прымер i вапшчэ… На сто пяць працэнтаў план пiравыпаўнiў таварышч Захарук Пётр Паўлавiч!

— Маладзец! — сказаў голасна звычайна маўклiвы Аўдолiн Тодар.

— Цi-i-iха ты! — сыкнула на яго жонка.

— Стала быць, Пётр Паўлавiч, — прадаўжаў Скаруповiч, — я хачу паблагадарыць вам ад iмя сельсавету. I яшчо вапшчэ надзеiмся, што ў будушчым тожа будзiце выпаўняць i пiравыпаўняць нормы плана й будзеце прымерам усей вашай дзярэўнi й вапшчэ…

Гэтта Скаруповiч затрымаўся. Можа воплескаў чакаў. Людзi маўчалi. Фiнагент сагнуўся й з-за лавы дастаў скураную сумку. Лiтоўскiя пасьля намагалiся адгадаць ейнае паходжаньне: цi то трафей ад польскай палiцыi, што гэтак хутка з "крэсаў" змылiся, цi ад каго з новых "вызвольнiкаў". У гэны момант, калi Скларуповiч сумку адчыняў, вочы ўсiх лiтоўскiх сьлядзiлi ягоныя рукi, пасьля перапаўзьлi на рыльца пляшкi, што вяршочкам з сумкi вызiрала. Паволi выцягнутая з сумкi, звычайная лiтроўка, напоўненая рудой вадкасьцю й заторкнутая коркам трыўмфальна станула ў цэнтры стала.

— Самагонка, мусiць, — сказаў голас ззаду.

— Дурны ты, дзе ты вiдзiў рудую самагонку, — супярэчыў iншы.

— Можа гэты ханжа Сымон гнаў. Ён-жа спэцкаiць…

Пачуўся сьмех.

Сымон Пятух, мусiць, прыкiнуўся, што ня чуў, бо лянiва, як i належалася начальнiку ў такую ўрачыстую хвiлiну, зiрнуў на залю, а пасьля зноў зацягнуўся дымам з папяросы. У гэным часе побач лiтроўкi зьявiлася поўная шэрая пачка карашкоў, а сумка паынулася зноў недзе ззаду на лаве.

— Стала быць, — урачыста абвесьцiў сельсавецкi ўраднiк, — гасударства прызначыла прэмiю, гэта ёсьць адзiн лiтар карасiны й пачку табаку. Пажаласна, палучыце, Пётр Паўлавiч, — паказваючы рукой на прэмiю, зьвярнуўся Скаруповiч да Захарука.

На залi цяпер панавала поўная цiшыня. Людзi пераглядалiся. Рашчараваньне са зьдзiўленьнем на тварах зьмяшалася. Прэмiя быццам на паядынак выклiкала, зьдзеквалася гола-бедным, нiкчэмным выглядам лiтроўкi нафтыпобач пачкi танных карашкоў. Людзi пазiралi на Захарука. Той мецiў падняцца, азiрнуўся на бакi. Пакуль наважыўся, з правага боку выйшаў ягоны рослы й вялы сын Пятро. Не азiраючыся на нiкога, прыклыпаў да самага стала, ледзь нагнуўся, прыглядаўся прэмii. Бальшавiцкая нагласьць гэтта асаблiва камiчна спалучылася зь недалужнасьцю Захарукова сына. Ён указальным пальцам тыцнуў у прэмiю й голасна зьвярнуўся да бацькi:

— Глянь, глянь, тата, на цэлы дзянёчак табе на самакруткi пыхцець будзiць… От ужо-ж i накурышся ды яшчо вечарам будзiць чым у лямпе кнот замачыць. Чаму-ж нi бярэш?

Гэтакая шчырая дзяцюкова спасьцярога выклiкала гвалтоўны сьмех у залi. Фiнагент Скаруповiч, зьбянтэжаны такой бязглуздай нечаканасьцю, аблiўся чырваньню. Збоку скрывiўся твар старшынi камбеду.

— Гэта што за глупасьць? Вапшчэ, хто вас прасiў, як вас зваць!? дзёрзкiм голасам сыкнуў ураднiк на Пятра.

Хлапец, быццама яго гадзюка джгнула, адскочыў ад стала й пацiснуў направа ў гушчу народу. Сьмех не спыняўся.

— Так, Пятро, цяперака бацьку ня трэба будзiць у чарзе на золаку тарчэць, пакуль Жыд сельпо адчынiць, — пачуўся ззаду моцны голас, суправоджаны буйным рогатам.

— Будзiць мець болi часу дрэва саюзнай Гiрманii навазiць! — падтрымаў iншы.

Скаруповiч мяняўся на твары колерамi. Вiдаць было, як дрыжэлi ягоныя рукi. Намагаўся нешта сказаць, пачынаў ад таго «вапшчэ», але жартаўлiвыя водклiкi з гарамады заглушалi яго. Нарэшце моцна стукнуў па стале, аж прэмiя падскочыла.

— Пётр Паўлавiч, забярыце вашу прэмiю!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза