Читаем Закрываўленае сонца полностью

У Гацкай сямiгодцы беларуская мова была адно абавязковым прадметам. Была й родная лiтаратура, а ўсё iншае выкладалi парасейску. Мову й лiтаратуру беларускую надта суха й схэматычна выкладаў завуч Перабораў, чалавек, вiдаць, здольны. Адно, што насядаў ён на рознае аканьне й яканьне, дзеканьне й цеканьне. "у" кароткае, склоны, лады й iншае. Маючы, мусiць, праграмны падыход, наводля прынцыпу "абы збыць". Перабораў, ведама-ж, трымаў вучняў воддаль ад цудоўных скарбаў i вялiкага мастацкага патэнцыялу роднае мовы. У ягоных вуснах i Купала, i Колас, i Зьмiтрок Бядуля гулi суха казённа, калолi асотам, адштурхоўвалi, прыносiлi нейкi жвiраваты, штучны смак. Нацiск на правiлы наблiжаў мову да матэматыкi, шаблённыя пераказы апвяданьняў цi iншых мастацкiх твораў спынялiся на зафiксаваных праграмных вэрсiях, што пасьля ўсьмiхалiся пяцёркамi, крывiлiся тройкамi, або зьдзеквалiся двойкамi ў вучнёўскiх дзёньнiках. Завуч Перабораў чытаў неяк штучна, быццам чужынец, у найлепшым выпадку як чалавек, якому прадмет быў прынамся ў сярэдняй ступенi абыякавы. Калi гэта ня была казёншчына, — а сам завуч бяздушным настаўнiкам-рамесьнiкам, — дык што гэта тады было?

Наўмысна цi нясьведама, прыпадкова цi з намерам дырэктар узяў вучняў за рукi, узьвёў на вышыню й адчынiў перад iмi магутную, вечна жывую, бурлiвую й цудоўную стыхiю. Працэс адбыўся незаўважна, прост-напраст арганiчна, бязь нiякае прынукi. Ня быў-бы дырэктар красамоўным i таленавiтым настаўнiкам, ня любiў-бы мовы Купалы, Коласа й Багдановiча, не заваражыў-бы чараўнiчай сiлай ейнай сваiх вучняў, прынамся не разбудзiў-бы вялiкага й чароўнага сьвету ў Януковым сэрцы.

— Што ты думаеш, Дуня? — спытаў Янук Макатунiшку на перапынку.

— Думаю пра што?

— Пра Якаўлева чытаньне.

— Добра чытаiць, лепi як ты цi я, — усьмiхнулася дзяўчына.

— I гэта ўсё? — спытаў рашчараваны Янук.

— Ну а што яшчо?

— А тое, што пабiларуску чытаў, от… тое, што нам здавалася, што можа ён пабiларуску й ня ўмеiць, а ён во глядзi як, дый яшчо…

Янук затрымаўся, ня ведаў як выказацца.

— Яшчо што? — таўханула дзяўчына.

— Я сам, знаiш, слухаў i проста сваiм вушам ня верыў. Мне здавалася, што ёсьць пекныя мовы, алi толька нi наша… Ну можа руская, польская цi французкая… от як я думаў. Цяпер слухаў я Якаўлева ды проста анямеў. Дзiва дзiўнае! Цi чула ты такое нешта пекнае, як наша гаворка? Як яна гучыць, ляцiць, захапляiць, пiралiваецца як чыстая крынiца. Кажу табе: мусiць гэты Якаўлеў вялiкi штукар у чытаньнi бо так-жа пекна, так пекна ў яго выходзiць, што я нiколi не паверыў-бы…

— Так, падумаўшы дык ты праўду кажаш, — згадзiлася дзяўчына. — Алi-ж гэта для таго, хто сам любiць чытаньнем забаўляцца, мову любiць. Мне то яно ня вельмi. Ну я люблю гэта, нi магу сказаць, што не, алi ня тое, каб я за моўнай пiкнатой прападала…

— Табе, мусiць, толька зёлкi ды краскi, — усьмiхнуўся Янук.

— Так, гэта маё. Алi-ж знаеш, што я й да навукi ня зломак…

Янук мяркаваў, што альбо лепш спынiць гаворку, або зьмянiць тэму. Так цi накш, пытаньне прыгажосьцi цi вялiкасьцi мовы, тое, што сяньня чуў i пра што думаў, гэта адно вяршок ледзяной гары. Зачапi вяршок, зацiкаўся цэлай гарой, дык тады трэба пад ваду лезьцi, шмат чаго iншага заглыбляць.

36

Каторыя з вас ведалi Пракопа Бахмача ў iншыя часы, — прыбiтага, згорбленага, церпячага, — не пазналi-б у гэну тыравеньскую ранiцу, калi зь сяўнёй на грудзях новую нiву сеяў. Нiва, як вам ужо ведама, некалi лiпавiцкаму пану належала, а пры падзеле зямлi Бахмачу трапiла.

Павольна i ўрачыста ступаў па чорнай ральлi Янукоў бацька, буйнае, пазычанае ў Сявенькi зерне жменяй рассыпаў. I крок памяркоўны, i рукi размах налева й направа, i сама постаць цяпер выпрастаная, i гаспадарлiвыя вочы, здавалася, за кажным зярняткам сачылi. Гэтак сейбiт Пракоп, спадзяваньнямi на лепшае перапоўнены, ажыў, уздужэў i быццам вясна навокал, сокамi налiваўся. Уверсе, пад ласкавым сонцам гаманiлi песьнямi жаўранкi, на доктаравых клёнах высьвiствалi шпакi, у бары канцэрт трымалi iншыя птушкi, а на Захаруковай лiпе, дзе гаспадар паправiў пашкоджаную зiмой бусьлянку, клекаталi буслы. Сьляды лапцей, падшытых гумай зь нейкай знойдзенай на абочыне дарогi бальшавiцкай шыны, аставалiся на пульхнай, сьвежа пабаранаванай, ральлi. Побач, на адмераных дзялках, сеялi iншыя вяскоўцы. Даўшы адпачыць кабыле, Янук рушыў з бараной зь верхняга кута. На сьвежа забаранаваную ральлю наляталi галкi.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза