Читаем Закрываўленае сонца полностью

— Няўжо-ж чыстая… От возьмуць цябе ў свае рукi й ня пiкнiш, брацiц. Хоцькi-няхоцькi, а ў калхоз пойдзiш, як мiлiнькi.

Пракоп пацерабiў за шыяй i доўга, упарта глядзеў швагру ў вочы. У лiпавiцкiм бары спынiла сваё кукаваньне зязюля.

— Верыць ня хочацца. Дзе-ж iх галовы? Як у людзей ня будзiць нiчога, дык i ў iх тады фiга будзiць начаваць…

— Гэта так, на розум бяручы дык трэба пагадзiцца, — згадзiўся Алесь, што калi будзiць у людзей, дык будзiць i ў дзiржавы. Алi-ж тутака вер ты гэтаму чорту й ня вер. От паглядзi ўжо як пачалi гаспадарыць. Абяцалi насеньня даць. А далi?

— Нi было чаго, мусiць.

— А тое, што пазабiралi з маёнткаў, ад асаднiкаў, дык дзе яно падзелася.

— Мусiць сабе ў свой саюз завязьлi.

— Ну дык от, значыцца… Калi ў iх тамака так добра, такi рай, як кажуць, усяго ўволю, дык нашто iм наша? Мусiць хрэн там у iх, галота адна, во…

37

Дападлiвыя й пранырлiвыя прасачылi як першапачатковая лагодная ўсьмешка "народнае ўлады" зьмянiлася на грымасу, а ўжо пасьля цi раз сьцiналiся вусны й шчэрылiся зубы. Працавiты селянiн лiтоўскi моцна натужваў свае мускулы, шчодрым потам палiваў сваю дзялку. Вера ў даброты людзкiя й боскiя трымала верх над кашмарам прынесенай чужнiкамi злыбяды й таму салодкiм быў пот i стомленасьць на новай зямлi.

— Як добра папрацуiм i ўродзiць, дасьць Бог, дык будзiць i iм, i нам, казаў цi адзiн узмужнелы гаспадар.

— Нашто-ж тады было браць зямлю, каб на ей нi папрацаваць? А як забяруць усё, дык хто тады задарам працаваць для iх будзiць? — мяркаваў iншы.

Зьвезенае збожжа цi то саматугам, цi ў супалку ў гумнах малацiлi. I ня ўсьпелi каторыя зьвярнуць яшчэ пазычанага насеньня, як шырака адчынiлася прагавiтая лапа «вызвольнiка». Львiная доля сабранага плёну ў арганiзаваных карагодах хурманак, абавязкова з чырвоным сьцягам на пярэдняй, паехала на дзяржаўныя ссыпныя пункты. Лёзунгi над хурманкамi абвяшчалi: "Датэрмiнова выканаем план нарыхтовак дзяржаве!", "Збожжа дзяржаве!", "Да здравствует велiкiй…"

На ссыпным пункце ў Гацях маскаль з васпаватым тварам i чырвоным носам выдаваў адпаведныя квiты, дзе апроч колькасьцi прывезенага збожжа напiсана было й па колькi «руб» плацiлi за яго ў канторы сельсавету. Параўнаўшы цану, якую дзяржава плацiла за збожжа, з той цаной, што тая-ж самая дзяржава брала за гатовы хлеб у савiм «сельпо», людзям зь няўцямнасьцi прапорцыi цэнаў адбiрала мову. Адылi, калi парадзелi на дарогах хурманкi з пузатымi зрэбнымi й кужэльнымi мяхамiй чырвонымi сьцягамi ды лёзунгамi, а падаўжэлi на чыгунках цягнiкi, што валаклi народнае дабро ў "саюзную Гiрманiю", узрастаў на вёсках цiск, каб аддавалi "лiшкi мяса, збожжа, яек, малака, мёду й iншага дзяржаве"

Зьбянтэжаныя бальшавiцкаю нагласьцю, спрацаваныя сяляне сьпяшылi цяпер у сельсавет, дзе на прамiласьць боскую прасiлi, каб забралi назад дараваную iм зямлю. "Народная ўласьць", каторая, здавалася, ад самага памятнага дня «вызваленьня» мела адну мэту свайго iснаваньня, — напярэймы бегла дапамагаць сялянам, — цяпер быццам зьдзiчэла.

Дападлiвыя й пранырлiвыя спанатрылi, што баромэтрам новых парадкаў быў ня хто iншы, як свае-ж собскiя атожалкi, Сабакевiч i Шпунт, перадусiм першы.

— Глядзiце на Ромкавага гаспадара. Як ён галаву нiзка дзержыць, дык нам лепi будзiць, а як паднiмаiць яе дык нам тады хоць ты бакамi рабi, гаварыў, аглядаючыся пераз плячо, Антось Дзяркач.

У той час, калi валачылi на дарогах "нарыхтоўкi дзяржаве", высака трымаў Сабакевiч Косьцiк сваю галаву. У вадзiн вечар на твары Косьцiкавага бацькi Паўлюка загаспадарылi сьвежыя сiнякi. Таленавiты сын прывёў да бацькавае клецi вызначаныя сельсаветам хурманкi, што забралi "лiшкi збожжа дзяржаве".

Наконт крыку й ляманту, што адбываўся пасьля ў Паўлюковай хаце, дый наконт яўнага Косьцiкавага доказу адданасьцi ўладзе, а не свайму бацьку, доўга ня сьцiхалi Лiтоўцы. I ўжо тады, робячы выснавы, нейкi нядошлы патрыёт былай «моцарствовай» заўважыў: — Казалi Палякi, калi iх вывозiлi, каб ня цешылiся зь iхнай бяды. I праўда. Паглядзiце навакол сябе: калi так сын бацьку робiць, дык чакай чалавек дабра якога…

Позная восень назаляла зяблым дажджом, нiзкiмi хмарамi, абрыдзелымi ўраднiкамi, палiтрукамi, доўгiмi сходамi ў школе. На сходах, каторыя чамусьцi бальшавiкi называлi «мiцiнгамi», як правiла, насамперш прыгадваў «сiсьцему» ды чытаў лiсту падаткаў, культналогаў, розных «лiшак», што мясцовыя сяляне вiнаваты былi дзяржаве, ведамы нам фiнагент Скарутовiч. Уступ гэткi можна было назваць зьмякчэньнем, або зацьвярдзеньнем прысутных, у залежнасьцi зь якога боку на гэта глядзець. Дзяржава, што звычайна раскашэльвалася за сталом "праўленьня" ў асобах фiнагента Скаруповiча, Шпунта, Сабакевiча дый яшчэ аднаго прадстаўнiка зь сельсавету цi раёну, уважала сход зьмякчэньнем кандыдатаў на вяршыню савецкага дабрабыту, — у калгас. У галовах бальшынi лiтоўскiх людзей, лiк якiх на сходах паступова малеў, адбываўся працэс супрацьлеглы пажаданаму ўладамi.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы / Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза