Читаем Здаецца мансарда (на белорусском языке) полностью

Здаецца мансарда (на белорусском языке)

Эрве Базен

Классическая проза18+
<p>Базен Эрве</p><p>Здаецца мансарда (на белорусском языке)</p>

Эрвэ Базэн

Здаецца мансарда

Пераклад: А. Мароз

Тоўстая Марта сядзела на сваiм столку i ўсё лiчыла, загiнаючы пальцы, пералiчвала, прыкiдвала, параўноўвала. На душы ў яе было неспакойна, унiзе нешта сцiскалася. Яе суседка, кансьержка з васемнаццатага, у падобным выпадку зарабiла шэсцьдзесят тысяч. Праўда, мансарда ў васемнаццатым мае, самае малое, шаснаццаць квадратных метраў. "Але ў мяне, - адзначыла Марта, - не такiя загаджаныя туалеты i вада добра даходзiць да верху". Гэта была праўда, з крана на гарышчы бiў моцны струмень, а не капала, як у васемнаццатым. Але "ў мяне"... Ад гэтай думкi яна ўсмiхнулася. Сабака, якi сцеражэ дабро, сам належыць гаспадару, але таксама адчувае сябе крыху гаспадаром, калi брэша. А калi ўдумацца, то i ўпраўляючы - гэта ўсяго толькi вялiкая аўчарка, якой таксама нiчога не належыць, ён толькi распараджаецца ад iмя гаспадара, хлапчука, якi валодае ўсiм толькi на паперы. Калi капнуць глыбей, то да чаго ж мы прыйдзем? Адкрыецца, што права - гэта неабходнасць. А Марце гэтая мансарда была неабходная... Праўда, не сама мансарда, не, жытло ў яе было, паганае, але было. Ёй было неабходна паджыцца на патрэбе, якую шмат хто меў у гэтай мансардзе. Неабходнасць гэтая была не надуманай, бо яна была зусiм без грошай, але i не надта пiльнай, бо дах над галавой яна мела. Але другарадная праблема, калi яна ваша, важнейшая за самую надзённую iншага, хiба не?

"Справа не ў гэтым, - сказала яна сама сабе, каб набрацца смеласцi. Трэба разнесцi пошту".

Яна абмацала сваё калена. Яе няўдалы мужык-люстэрнiк на сваёй праклятай рабоце, не было нiкога, каб паслаць наверх. А з гэтым каленам!.. Акрамя Адрыена была яшчэ Эмiлi, але яна спала, цi рабiла выгляд, у сваiм ложку, раскiнуўшыся на прасцiне, разамлелая, паружавелая, разам са сваёй дачкой. Яна вярнулася позна, стамiлася, яе нельга было будзiць, гэтае дзiця. Марта працягнула руку, узяла пачак лiстоў, паклала яго на цырату i трохi разарвала абгортку. "Моцна цалую", заяўляла паштоўка з Корсiкi да маладой асобы з трэцяга паверха. Яе мацi павiнна насцярожыцца, добра вядома, што можа хавацца за самымi нявiннымi словамi. Хiба Эмiлi не дадумалася, каб абдурыць сваiх блiзкiх i сваю мацi, калi яна нешта адчула, каб яе хахаль з кнiгарнi пасылаў ёй праспекты, у якiх асобныя цэны былi закрэсленыя? "Ты i я, фармат..., вокладка са скуразамяняльнiка ўсiх афарбовак, за шэсцьсот пяцьдзесят франкаў..." Трэба было разумець: "Чакаю цябе без дзесяцi сем". Кнiжны чарвяк, а хто, скажыце, пакiнуў ёй Калет? Урэшце, яна магла аддаць перавагу гаспадару кнiгарнi, i Марта, гладзячы калена, мiж iншым падумала, што, нават застаўшыся з дзiцем, Эмiлi заплямiла сябе менш, выбраўшы прадаўца.

Марта паважыла ў руцэ два канверты i перавярнула трэцi, каб паглядзець на штэмпель, адкуль яно адпраўлена. Для маленькiх людзей ведаць - значыць магчы, хiба не так? Потым яна рэзка адсунула пошту. Яе раптам ахапiў жах. Зусiм страцiла розум, рабiць такое! Як з гэтай мансардай: трэба будзе i махляваць, i кленчыць. Але раптам яна азiрнулася. Мадам Паке, з сёмага, вяртаючыся на сваiх каўчукавых падэшвах з царквы Сэн-Нiкэз, дзе яна давала напракат крэслы, праспявала за яе спiной:

- Мне нiчога?

- Нiчога, мадам, - буркнула Марта.

Нiчога не было. Хаця Марта працавала ўсяго восьмы дзень, яна ўжо здагадалася, што для мадам Паке нiколi не будзе нiчога важнага, толькi рэкламныя праспекты i квiтанцыi, але ёй менавiта таму i хацелася б соваць свой нос у будку кансьержкi. Заставалася толькi глядзець на яе. Яна перасунула языком напалову сасмактаны ледзянец за шчаку i застыла, нерухомая, амаль нягнуткая, прыкмячаючы беспарадак, удыхаючы пахi таннага вiна, кацiнай мачы i кiслага малака. Уся яе жвавасць засяродзiлася ў вачах i варухлiвых ноздрах. Ад усмешкi яе губы, якiя асцярожна расклеiлiся, зрабiлiся зусiм тонкiмi.

- Я таксама хацела ў вас спытацца пра тую незанятую мансарду. Я магла б каго-небудзь...

Столак застагнаў. Марта адкiнулася, склаўшы рукi, як для малiтвы, i пасмiхаючыся.

- Мансарда. Вы ўжо шостая, даражэнькая. Сёння з ранiцы сюды iдуць адзiн за адным. Я яшчэ не выпiла кавы, як Мало ўжо былi ў мяне. Iх чацвёра на васьмi квадратных метрах, вы ж падумайце! Потым прыходзiла мадам Мангрынэль, потым калега з пяцьдзесят чацвёртага, потым нейкая манашка...

- Я думаю, сястра Марыя з Сэнт-Фас, - сказала мадам Паке.

- Напэўна, - сказала Марта, - ва ўсякiм разе, гаварыла пра нейкiх кузiн, пратэжэ, цяжкае становiшча. Нават паштальён гаварыў са мной пра гэта. Яны думаюць, што ў мяне сто мансардаў. А на завяршэнне ўсяго прыйшла мадам Сюрмюля i запатрабавала ў мяне мансарду ад iмя ўпраўляючага. Здаецца, яна ўжо не ведае, дзе захоўваць свае кансервы.

- Будзе шкада, калi яны прападуць, - сказала мадам Паке ялейным голасам.

- Распараджэнне ўпраўляючага, - буркнула Марта, - мы не можам тут рабiць тое, што нам захочацца.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Раковый корпус
Раковый корпус

В третьем томе 30-томного Собрания сочинений печатается повесть «Раковый корпус». Сосланный «навечно» в казахский аул после отбытия 8-летнего заключения, больной раком Солженицын получает разрешение пройти курс лечения в онкологическом диспансере Ташкента. Там, летом 1954 года, и задумана повесть. Замысел лежал без движения почти 10 лет. Начав писать в 1963 году, автор вплотную работал над повестью с осени 1965 до осени 1967 года. Попытки «Нового мира» Твардовского напечатать «Раковый корпус» были твердо пресечены властями, но текст распространился в Самиздате и в 1968 году был опубликован по-русски за границей. Переведен практически на все европейские языки и на ряд азиатских. На родине впервые напечатан в 1990.В основе повести – личный опыт и наблюдения автора. Больные «ракового корпуса» – люди со всех концов огромной страны, изо всех социальных слоев. Читатель становится свидетелем борения с болезнью, попыток осмысления жизни и смерти; с волнением следит за робкой сменой общественной обстановки после смерти Сталина, когда страна будто начала обретать сознание после страшной болезни. В героях повести, населяющих одну больничную палату, воплощены боль и надежды России.

Александр Исаевич Солженицын

Проза / Классическая проза / Классическая проза ХX века
Чудодей
Чудодей

В романе в хронологической последовательности изложена непростая история жизни, история становления характера и идейно-политического мировоззрения главного героя Станислауса Бюднера, образ которого имеет выразительное автобиографическое звучание.В первом томе, события которого разворачиваются в период с 1909 по 1943 г., автор знакомит читателя с главным героем, сыном безземельного крестьянина Станислаусом Бюднером, которого земляки за его удивительный дар наблюдательности называли чудодеем. Биография Станислауса типична для обычного немца тех лет. В поисках смысла жизни он сменяет много профессий, принимает участие в войне, но социальные и политические лозунги фашистской Германии приводят его к разочарованию в ценностях, которые ему пытается навязать государство. В 1943 г. он дезертирует из фашистской армии и скрывается в одном из греческих монастырей.Во втором томе романа жизни героя прослеживается с 1946 по 1949 г., когда Станислаус старается найти свое место в мире тех социальных, экономических и политических изменений, которые переживала Германия в первые послевоенные годы. Постепенно герой склоняется к ценностям социалистической идеологии, сближается с рабочим классом, параллельно подвергает испытанию свои силы в литературе.В третьем томе, события которого охватывают первую половину 50-х годов, Станислаус обрисован как зрелый писатель, обогащенный непростым опытом жизни и признанный у себя на родине.Приведенный здесь перевод первого тома публиковался по частям в сборниках Е. Вильмонт из серии «Былое и дуры».

Екатерина Николаевна Вильмонт , Эрвин Штриттматтер

Проза / Классическая проза