Читаем Знак аховы полностью

Прайшла віхура. Грому ляскатАціх... I ў хату ад акнаРужовы шар з блакітным бляскамПаплыў...«Яна! Няўжо яна?..»Нібыта сэрца пульсавалаУ тым клубку, у шары тым,Як быццам болем шар сціскала,Як быццам радасць распірала...«Няўжо яна?..»Ён быў пустым,Той шар,Клубок той... Ён свяціўсяНаскрозь — і ўсё-ткі ў глыбініСпрадвечны змрок у ім клубіўся...«Я помню ўсё! На ўсё забыўся —I памяць спалена ў агні,Маланка!Асцярожна, людзі!..»I явай сон той быў ці не —Яна ўвайшла ў мяне праз грудзіI разарвалася ўва мне....Быў сон, які Маланкай звалі.Ці гэта яву звалі так?..Была яна.Быў Ай-Кайлак,Дзе несуцешна білі хваліУ сцены гулкія пячор...Мы выбралі адну —КасцёрТам распалілі, скарб свой склалі —I жыць там пачалі...Мы зналі,Што гэта ўсё — забава, я?арт,Гульня свавольная, блазнота,Што не ўцячы ад адзіноты —I не знайсці яе...На жарМы клалі мяса, паліваліВіном...Там ліўся вадаспадЗ пітвом вясёлым, рос там сад,Дзе вольныя звяры гулялі,I птушкі вольныя спявалі,I віўся дзікі вінаград...Там шмат гадоў таму назад —Жыццё назад і смерць назад! —Адно адное мы кахалі.Кахалі мы... О немач слоў!О гукі гэтыя пустыя!Каханне, шчасце, страсць, любоў...—Навала слоў!І ўсе — не тыя,Усе — як сатанінскі грыб,Што мае толькі назву грыба...Нямыя мы. Нямей ад рыб.А можа, мы і праўда рыбы,Якія мацерцы ВадзеСэнс вечнасці ахвяравалі...Маланка берагам ідзе,Сляды яе цалуюць хвалі,З плячэй яе, з грудзей, з клубоўСвятло — тугое, залатое —Сцякае...Шчасце, страсць, любоў! —Любое слова тут не тое,Калі за ёй ляцяць стрыжы,Плывуць, гукаючы, дэльфіны...— Гамер! Што бачыш ты, скажы?..«Па беразе ідзе жанчына».Паэзія! Твой бог — сляпы!Сляпыя служкі ўсе! Нямыя!..Стаяць блакітныя слупыТам, дзе Маланка косы мые.Яна пакуль на той мяжы,Дзе ўжо не суша, шчэ не мора...— Гамер, што бачыш ты, скажы?«Мяжу! — гукнулася прастора,—Мяжу, якой не бачыш тыМіж выдыхам і рэхам слова...»— Гамер!..Дэльфіны на хвастыУсталі ў варце ганаровайКаля яе... Нібы ў мальбе,Прыбой аб скалы б'ецца з гулам...Што словы тут!.. Яна іх чула!..«Іх рэха вернецца к табе».Няхай вяртаецца...АпрочТаго, што маю — мець не трэба:Пячора.Мора.Скалы.Неба.З Маланкай — дзень, маланкай — ноч....Яна любіла ноч — і ўночыЛюбіла плаваць... З тых часоўМіраж я бачу:Цень жаночыСтрасае зоры з валасоў,I падаюць пад ногі зоры...А цень — навослеп, па сцяне —У кропельках абдымкаўмораІдзе ў абдымкі да мяне...О гэты самы першы дотык!..Калі не помніш слова «досыць»,Калі зусім не помніш слоў!..Маланка! Срэбраная рыба!Калі любоў — яна любоў!Пагібель — дык яна пагібель!...Хто мы такія? Скуль мы?ДзеШукаць разгадку таямніцы?..Куды нас грозны лёс вядзе?..Бяжыць Маланка па вадзе —У нетрах мораМрок клубіцца.Я сплю. Звяры і птушкі спяць.Дэльфіны спяць...Без дай прычыныБяжыць — праз ноч,Праз лёс — жанчына,І зоры з валасоў ляцяць.— ...Чаму цябе завуць Маланкай?— Чаму Маланкай?.. Я паганка.— Паганка.— Так.— З якой пары?— А з той, калі адны звярыЖылі на свеце...Я тады была маланкаю сапраўднай,Дачкою Грому і Вады...Ты мне не верыш? Гэта праўда.— Я веру: праўда. Гавары.— Ты ведаеш паганцаў веру?— Ну так... Перасяленне душ...— Не толькі гэта... Я з намерамРазмову пачала... Мой муж,Ну, будучы...— Магу азвацца...— Чакай! Са мной павінен ёнУ навальніцу абвянчацца...— Чаму? Нашто?— Каб зняць праклён.— З каго?— З усіх.Я варажбітка,Паганка... Сцежкі нас звялі,Каб мы ўдваіх праклён зняліЗ усіх, з усіх, хто на зямліЖыве і паміраеБрыдка.— Хто ж іх пракляў?— Пярун. Мой бацька.— За што?— Каб хто з іх ведаць мог!-— Дык Саваоф, біблейскі бог,Пракляў таксама...— Гэта цацкі!Што Саваоф! Дзядок увішны:Зрабіў — і ўжо пракляў тады...А тут: дзе знакі? дзе сляды?Няведама адкуль мы выйшлі,Ідзём няведама куды.Спакусы грэх — аброк ярэмны.Не спакушайся да вянца...А тут: праклятыя — і цемра.I ні пачатку, ні канца.— Дзе ж паратунак?..Білі хваліУ Зямлю —Галгофу ўсіх галгоф...— Адам і Еван е к а х а л і... ,Таму пракляў іх Саваоф.Ты разумеені?.. Грэх — прычына...I зноў мы ўсюды і нідзе!..I зноўку срэбная жанчынаБяжыць па месячнай вадзе....— I ўсё ж:Было спачатку слова,Пасля: святло, вада, зямля...— I сад пасля,I ў ім змяя,Прыдумаў нехта адмысловаЛегенду гэту... Можа, светСтвараў паэт?.. Сляпы паэт.— Чаму сляпы? Чаму, Маланка?..— Я так, не слухай...Я паганка,Дачка Вады і Перуна,I я не веру ў казку гэту,Але — ці богам ці паэтам —Нашто стваралася мана,Нянавісць,хіжасць,зайздрасць,здрада?..I што пам байкі з райскім садам,Калі мы цягнем з веку ў векВось гэту нечысць, пошасць свету?..— Тады спытайся ты ў паэта,Нашто ствараўся чалавек?— Я ведаю. Нашто пытацца...— Скажы.— Каб нехта мог смяяццаI плакаць мог,Каб на ілбеЁн нёс пазнання геній горды...Для нас стварыла нас прырода,Каб цераз насСпазнаць сябе.— I ўсё ж...Далоні!Плечы!Губы! —Пасля: зямля, вада, святло...— Перш, чым нічога не было,Што ж называлі словы, любы?..I што ў іх абалонках ёсцьЗ таго, што ё сц ь,— скажы на ліха?..Вось словы: «СОН».«Пячора».«Госць».А хто ён, госць?..I нехта ціхаГукнуўся:— Я... – Касцёр патух,Маланку я ў суцемках страціў. Я гаспадар пячоры.Дух.Нязваны госць на вашым свяце.— Ты бачыш нас?!.— Нашто мне зрок?Я — дух пячор. Сусветны змрок.Я цемрадзь — вечнасці статут...I ўсё ж, як ты святло лучыны,Святло маланак бачу:ТутМаланка ў вобразе жанчыны.Я дапытаюся ў яеПра ўсё, што ты не дапытаўся...I голас голасу азваўся:— Чакай! Пакуль што не стаеАдной умовы: ён не кляўся.Маланкі голас!.. Скуль?..З нябёс?З адвечнасці?.. У цемру ўросЯ слыхам, зрокам і дыханнем:— Каму я клятву не прынёс?!.— Таму, што ты завеш каханнем.— Апамятайся!Хто ж кідаўДа ног тваіх за клятвай клятву,Калі не я?..— Вось шоўк і дратваУ двух клубках. Іх лёс спрадаў.Клубок шаўковы быў гарачы,А драцвяны — што ледзяны.— Але навошта мне яны?— Што-небудзь бачыш ты?— Не бачу.— Тады адзін з клубкоў — на ўдачу —Кідай у морак — і клубок,Калі ўгадаеш, спаліць змрок.— А не ўгадаю?..— З цемрай вобдымТы ў нрорву паляціш без дна,Бо клятвы ўсе твае — мана!I я шпурнуў клубкі абодва!I засвяцілася яна.— Маланка!..— Тайна шаравая...Праменіцца, усім відна,А хто яна ці што яна —Ніхто не ведае, не знае.Так і каханне... апякае,Катуе, хмеліць, як віно,А хто яно ці што яно —Ніхто не ведае, не знае.I толькі я — адна на ўсёй,На ўсёй зямлі,— хай пакараеМяне за гэта лёс, — я знаю:Яно — маланка шаравая.Кляніся мне. Кляніся ёй.— Клянуся!...I адкрыўся зорныСусвет над намі: вечны змрокКруціў зярняты зор, бы ў жорнах...— Чакайце...— дух шапнуў пячорны.—Тут ёсць яшчэ адзін клубок....— Ты спіш?..Як хораша на ранку!— Я бачыў страшны сон, Маланка:Я кінуў разам два клубкі!— Ой-ёй, жахлівы сон які!— Не смейся...Значыць, ты паганкаЗ душой агню, жывеш вякі,I ты павінна ў навальніцуВянчацца?..— Так, каб зняць праклён:Я — варажбітка, чараўніца...— Які ўсё ж дзіўны быў той сон!..— I мне быў сон!.. Ды на Купалу,Не сёння...Быццам я скакалаЦераз агонь, а той агоньНібыта не агонь, а конь —Падняў мяне, узвіў...Прапала! —Паспела я падумаць... НёсМяне той конь сярод нябёс,Між бліскавіц, грамоў, аблокаў,Між зорак, сонцаў і планет,I там, дзе скончыўся сусвет,Спыніўся на мяжы са змрокам,Адкуль — з Нічога, з Небыцця! —Пачуўся голас, як з-пад века:— Кім хоча быць маё дзіця —Маланкаю ці чалавекам?— Кім быць хачу?.. А хто я ёсць?Нашто мне —Роспач,Радасць,Злосць?..Куды і скуль мой шлях?.. Каб ведаць!— Вось шлях табе,— азваўся змрок.—Вось след табе. Ідзі па следу,Не саступай ні кроку ўбок...I ўпаўПад ногі мнеКлубок.— Клубок?!— Клубок агню: сціскалаЯго, як болем, пульсавалаУ ім жывая кроў жыцця,I я — на голас Небыцця —За ім ступіла — і прапала.— Прапала? Як?..— А так: не сталаМяне нідзе.Ні ў чым.Ні ў кім.Я стала небыццём самім,Але і ў небыцці — і ў імЯ не была. Не існавала.— Не разумею.— ЗразумецьТакое нельга.Гата — смерць.— Смерць бліскавіцьі?— Смерць людзей.— Выходзіць, і душа сканае?..На што ж надзею мець?— З надзейАдна надзея ёсць...— Якая?— Любоў, маланка шаравая,Любоў: ад нашага ярма —Ад страху перад апраметнайЗбавенне... Сэнс жыцця і мэта,I шлях, і след яго... Праз гэтаЯна — маланка;I самаМаланкай стала я праз гэта,Там, за мяжой быцця Сусвету,Дзе пават небыцця няма.I нас праз гэта павянчацьПавінен лёс у навальніцу,Каб нам прад небам клятву даць:А паклянёмся мы кахацьТак, як кахаюць бліскавіцы!Кахаць адну і аднаго...I бацьку мы гукнём майго:Хай небаГрозна скаланецца,I зрушыцца зямля — і з трунПадыме ўсіх, каго ПярунПракляў,Каму спаліў ён сэрцыМаланкамі, а тайну тыхСхаваў у таямніцы смерці,У спратах, вечных для жывых.Так! — за мільёнамі мільён —Устануць дзеці ўсіх плямён,Усе, хто гэты час здавёнЧакаў, як час выратавання!..I сцішыць грознае дыханнеПярун...Ён здыме свой праклён!I для людзей адкрые ёнМаланак тайну — дар кахання....Ты мне адкрыла гэты дар,Маланка! — кара перунова,Што ў вочы мне глядзіць сурова,Маўчыць-пытае: ці гатовы?..Ты мне адкрыла гэты дар —Святы, святочны, каляровы:Табе я кіну шар ружовы —Мне вернеццаБлакітны шар....Прырода — гулыіі бліскавіц.Прыроду ўмеем — да драбніц —Мы падрабіць...З пустой бляшанкі,Нібы сапраўдны гром грыміць.I можна падрабіць маланкі.Каханне можна падрабіць.З сапраўдным —страшна: найчасцейСапраўднае маланкай слепіць!..Калі насмерць заб'ецца лебедзь,Яно — сапраўднае — з касцей!..З крыві!..З падробным жыць прасцей.I паміраць куды як лепей.Ні вір не ўцягне з ім,Ні топка...Не падрабляйцеся!Таропка,За ноччу ноч і дзень за днёмВы падрабляеце падробку,Падробленую ПеруномI кінутую на ЗямлюУ міг праклёну, гневу, кары...Зноў бліскавіца! З грому! З хмары!Агнём! Віхураю! Пажарам!..Яе лаўлю. Яе люблю....Як мы кахалі! Гэты дар!Маланак жар нясцерпны гэты!..Міналі дні...Наш каляндарТанчэў, няўмольна рухаў летаНа схіл, на сход...Забранзавела,Звінела скура нашых цел —I не было спатолі целу...А непазбежнае ў прыцэл —Ды не! — ва ўпор ужо глядзела....Яна любіла ноч — і ўночыЛюбіла плаваць. З тых часоўЯ прывід бачу: цень жаночыСтрасае зоры з валасоў,Вымае з косаў срэбны месяц...Быў дзень дзевяты.Жнівень месяц.У гэты дзень — жыццё назад —Я нарадзіўся... З той нагодыАбкалацілі мы наш садI вычарпалі вадаспад,—Сказаць дакладней: вінаспад,Бо ў ім бруіліся не.воды,А ў свеце лепшае віно!..Ці зараз там бруіць яно —Не ведаю.Не быў даўно.Мы на вячэру запрасіліСвабодных птушак, рыб, звяроў,Усіх, каму было па сілеЗ сябрамі выпіць за сяброў...I выпілі яны,I дроўНам наламалі — будзь здароў!Мы весяліліся... Ды штосьціУ самых нетрах весялосці —Віна ў тым не было віны —Пад ноч зламалася,I госці —Такім гасцям няма цаны —Таропка сталі разбягаццаДы разлятацца, расплывацца...I засталіся мы адны....У той пячоры на сцянеМалюнак быў: Адам і Ева,Спакусы змей, пазнання дрэва...— Кахалі ўсё ж яны ці не? —Не ўведаць нам...Патоп.Залева.Маланка ўстала:— А яны?Што ён спазнаў?..Яна спазнала?..I раптам яблык — са сцяны! —Як з яблыні жывой, сарвала.I надкусіла. Пырснуў сок.I змей у змрок слізнуў з малюнка.— Маланка!— Што, мой галубок?..Застаўся ты без падарунка —Лаві!..I кінулаКлубок.Той самы — сніцца ці не сніцца?Шаўковы! — сон ці ўжо не сон?..— Мой падарунак — бліскавіца!— Чаму ж не свеціцца?— СвяціццаНе можа выкляты...МільёнГадоў яшчэ да навальніцы,Калі Пярун дачцэ скарыццаI здыме страшны свой праклён.— Чаму мільён?— Лавіць не трэбаМяне на слове...Хай у часКалі мы ўстанем перад небамI неба павянчае нас —Яна засвеціцца...— Няўжо тыУ тое верыш сапраўды?!.— Знайшла я ліст у садзе жоўты,Апалы першы ліст...Гады,Вякі мільгаюць, як імгненні,А вечнасць — гэты ліст асенні,Дрыготкі халадок вады,А вечнасць — гэты ліст апалы...На ім табе я напісалаПра нас,Пра ўсё, што не сказала...Ды не чытай!Пасля,Пасля...I нам паветра не хапала,I ў бездань падала зямля....О шал кахання, пал крамяны,О шэпт яго, замураваныУ схоўных словахТЫ і Я.«Абраны мой... Зачараваны...»«Адзіная...»«Ты мой, каханы?..»«Я твой, каханая мая».«Калі самкнуцца ў круг падмануТвае сябры,Радня,Сям'я,—Каму паверыш, мой кахапы?..»«Табе, каханая мая».«Калі ад кулі нечаканайХіснешся ты на схіле дня,Каго ты ўспомніш, мой каханы?..»«Цябе, каханая мая,Няхай зямля ў магіле ўлежыць —З труны,З магілы ўстану яНа покліч твой...»«Табе належыцьЖыццё маё. I смерць мая».— I смерць?— На слове ловіш зноў...Ты глянь: пакуты, крыўда, кроў,I на скрыжалях новай эрыСтарая пазалота слоў —Надзеі, любасці і веры.I цягне чалавек свой крыж,I сам на ім раскрыжаваныСпрадвечным выбарамПаміжМаной і праўдай...— Пакараны?..— Так, пакараны чалавек.— У чым усё ж ён вінаваты,За што пакуты, крыўды, здзек?..— Пракляты род людскі...— Пракляты...Чаму ж тады жыццё зямноеМне даражэй — з яго маною —За праўду вечнасці самой?..— Таму што ты абраны мною.Адзіны мой. Каханы мой...I ў сховы таямніц, у сховыЗямлі, што свой клубок шаўковыСпрадае за вітком віток,Ляцеў я скрозь агонь на змрок,На цёмныя, гпухія словы:«Тут ёсць яшчэ адзін клубок».I госць паганы,Дух пячорныКлубок падкінуў з дратвы чорнай:— Ён з вечнай скручаны віны —Мой падарунак драцвяны,Які збярог я вам на свята...— Пакінь сабе яго!— ЗнарокТабе вяртаю твой клубокПадману. Ганьбы. Помсты. Здрады.Прыйшоў ты з цемрай — пойдзеш з ёю.I ўстаў на хвост клубок змяёю!ЁсцьТанецЗмей... Пацёк той танецМіж пальцаў левае рукі...«Ты кінуў разам два клубкі,—Змяя шаптала...— Ашуканец...За гэта плацяць галавою.Ты станеш змрокам.Змрок — табою.Забудзь Маланку... Зараз я —Твая мана — твая каханка,Мой пацалунак — іскра, ранка —I ўсё...»Спружыніла змяя —I ўдарыла ў яе маланка!I ўпалі вобдым!I ў клубокАдзін, счапіўшыся, скруціліЖыццё і смерць,Агонь і змрок,Скруцілі ўсё — і атруцілі,Змяшалі з цемрай,ЗамуціліДабра вытокI зла выток......Я падхапіўся. ЗалілоСвятло пустое ўсю пячору,Біў гром,На сушы і на морыСтагнала ўсё, гуло, раўло!..Нідзе Маланкі не было.— Маланка! — крыкнуў я...МаланкіЦапамі білі па таку,—I раптам торгнула руку,Агнём скруціла пальцы...«Ранка!»Я высмактаў атруту сну,Акрайкам ночы губы выцер...«Вярніце мне яе! Вярніце!Яе адну! Яе адну!»Я з гэтым крыкам са скалыУ мора рынуўся...ВалыЗа мной сышліся з цёмным гулам,I голас мой — слабы, малы —Навек прадонне праглынула.«Адна яна ў мяне, адна!..»Ні следу не было, ні знаку!..Я дакараскаўся да дна,Да апраметнай Ай-Кайлаку —I выплыў ледзь...Ужо не плакаўI не крычаў...На злы пясокПаклаў зубамі, як сабака,Яе сукенкі паясок....Праз дзень пра ліст успомніў.Не,Нічога там... Пакуль насілаМяне віхура — мора змылаЎсёДа слоў:«...вялікай сіла —У самай дробязнай мане.Ніхто з нас кары не міне...Але каб гром у час вянчанняНас не спаліў —Будзь роўны мнеСваім жыццём, сваім каханнемБудзь роўны мне...»I абарвалаЯна радок.I ліст апалыСказаў не многа і не мала,Але нічога, акрамяТаго, што цалавалі хваліСляды яе...Пасля забралі...I ў сховах вечнасці схаваліЯе паганскае імя....Выпадак быў яшчэ, казалі.Ён і янажылі, кахалі,Кляліся ў вернасці... Калі ж —Ад клятвы ледзь астылі губы —З другою ён пайшоў да шлюбу,—УдарылаМаланка ў крыж.А ў небе чыстым хоць бы хмарка...Мана, дальбог...На тым спынюАповесць, што пісаў маланкайНа скрутках змроку і агню.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики