Начую на палях вайны.Неверагоднасць лёсу мрою.Хатынь!Мне не даюць спакоюТвае званы.Прад пеклам не перахрысціцца.Мне сёння сніцца,Заўтра сніцца,Як прагінаюцца масніцы,Як соль бялее на паліцахУ хатах спаленых тваіх...Палі.Паліцы.«Стась! Паліцыя!!!»«Па нас?»«Па ўсіх!!!»Па ўсіх... Па ўсіх...Дабру, даверу — насцеж дзверы!Давер апошні барані,Прыцісні да грудзей аберучI рукНе разамкні ў агні,Глядзі, як гаснуць вачаняты...Дымы над хатамі!Грамы над хатамі!Лёг сейбіт на свае барозныСчарнелым тварамДагары...Стаяць над сейбітам бярозы,Шумяць, святлеюць тры бярозы.Маўчыць чацвёртая...Гарыць...Эпоха!..Анекдот салоненькіПаспела з цукрам перацерці?!Свет задыхаецца сімволікаюСмерці!Вайна,Ты мяса не нажэрлася?!.Па волі д'яблавайЦі боскайРастуць сярод гарматных жэрлаўБярозкі?Да іх прымераныСякеры,Але ў прыродзе —Дабру,Даверу насцеж дзверы,Як на ўваходзінах!Хатынь!..Твае нябёсы выцвілі...Як рэха стрэлу — ветру пошчак.Я не затым прыйшоў, каб выціснуцьСлязуНа вогнішча.Я ніцма ўпаў на поле мёртвае,На попел поля —Пад залатую, пад чацвёртуюБярозу болю.