Скончылася лета... Не сумуй!Звыклаю хадою час прастуе.Ад спакою ён цябе ўратуе,Ад самоты — сам сябе ратуй.Не сумуй... Яшчэ ў тваіх гадахВерасень — не першая прыкмета.Падаюць антонаўкі ў садах.Скончылася, скончылася лета!Вывесілі жоўтыя сцягі,Высахлым бульбоўнікам канае...Не сумуй!.. Шырэй за берагіРэчак не бывае.Прызвычайся рэчышчам цячыI, імгненнем будучым багаты,Страчанае стратай не лічы.Шчасны будзь, што меў такія страты.
КУЛІНА
Вярнуцца ў маленства пры гомане дня —I ўспомніць, як ссекчы на дрэве галіну:Была сярод іншых гульняўГульняДражніць старую Куліну.— Куліна, Куліна, хто твая матка?— Кулініна матка — спадніца ў латках.— А хто, Куліна, твая свякроў?— Куліне свякроў — ліхая кроў.— Куліна, Куліна, а хто твой муж?— Кулінін муж — стары капялюш.— Куліна, Куліна, а хто твае дзеці?— Кулініны дзеці — палёўкі ў клеці.Нядаўна было... А прайшлі, праплыліГады мае ранкамі роснымі...Дзяцінства не ведае жалю, каліНе помняць спагады дарослыя.«Вядзьмарка!..» — і рогат ляцеў над табой,Дзяцінства маё!..Праз аер і маліну —Гаротай сваёй, басатой, галыцьбой —Цябе даганяла Куліна.Заблытвала ногі ў траве ля бяроз,Зноў бегла, матляючы торбаю сачыка...Ніхто не даруе нам крыўды і слёз —Адплаціцца ўсё і адплачацца.Няўмысную крыўду грахом не лічу...I ўсё ж — як дамоў прывядуць каляіны —Хаваючы вочы, няўклюдна маўчу,Сустрэўшы старую Куліну,Яна ўжо даўно мяне не пазнае...Але, быццам памяці лютая спадчына,Мне чуецца скрогатны голас яе:«Адплаціцца ўсё і адплачацца!»Спытаю:«Куліна, якая вінаМая прад табою?!.»Адказ не пачую...За што ж тады ўслед мне ўсё шэпча янаДражнілаўку тую,Дражнілаўку тую?..Жыцця палавіна... Жыцця палавіна...Старая Куліна... Старая Куліна...
* * *
Паедзем у Цхіву, Карын...У Цхіву, лазой вінаграднай спавітую,У Цхіву, дзе сонца,Нібы мандарын,Салодкае і сакавітае,Паедзем, Карын!Нас чакае сястра —Таполька,Тугою касой,Бы лазой вінаграднай,Павітая.Як добра было з ёй сядзець ля кастраI слухаць размову,Дзе напіыя словыЗ грузінскімі зблытаны.Паедзем, Карын...Брату нельга сястру забываць,I мне з ёй сустрэцца — душа набалелаСумую, Карын...I хачу паўтараць:Натэлла... Натэлла... Натэлла...Паедзем у Цхіву, Карын...