Прызнаць віну, якой не варты вы,—Адчэпка толькі для суда людскога...Калі душа, як за сцяной астрога,I сочыш ты за ёй, як вартавы,—Не абвяшчай: я вінаваты ў тым,Што ёсць мана, што пыл яе і дымТвар праўды захінае, як аблога.Не словамі, а справай пачынай:Астрог паруш — і ў сэрцы паламайНож асцярогі, зброю вартавога.
АБ'ЯВА АБ НАЙМЕ КВАТЭРЫ
Губернскі пісар Стэфан Дастаеўскі(Каліграфічнай вырабкі памешчык)Адчайна спрабаваў пісаць раманыI меўсяУвайсці ў літаратуру;Яшчэ ў яго арэндаваў маёнтакКупалаў бацька, Дамінік Луцэвіч;Так праз жылплошчу лішнюю — не тоеКаб зведаў славу сына Дамініка,Аднак у часе не прапаў бясследнаКаліграфічнай вырабкі памешчык,Губернскі пісар Стэфан Дастаеўскі.
ТАЛІН
Невыразнае жаданнеЛета.Ластавак.Вяртання.Лесвіцаю успамінаўЗ нізкіх долаў успамінаў.Гнёзды свецяцца ў байніцах.Проста ўсё, што ў таямніцы.Толькі ты — бы ўзмах крыла,I яна — бы ўзмах крыла!..Толькі снежань з-пад крыла —Ды на снезе след расталы...Недзе музыка была.Вось і музыкі не стала.Выстыў Талін. След змяло.Толькі што было — было.Там, з Вышгорада,З апетайДаўняй вежыЦенем летаЦёнькнеЛастаўкі крыло...Дзень — святло,I ноч — святло.
* * *
Не дазволь пайсці мне... Затрымай...Рукі на грудзях скрыжуй стамлёна...Хай сабе не варты я праклёну —Праклінай.Праклінай, галосячы пра страты,Адзіноту, здраду і тугу.Не магу яБыцьНе вінаватым!Чуеш, не магу.У імя няўмольнага расстанняНад бяздоннем,На апошнім дні —Не карай мяне ўсёдараваннем!Злітуйся... Даруй мне... Пракляні...
ЛЕСНІЧОЎКА
Прагінае вецер кроквы.Мёртвы снег пластае дах.Пуста. Гулка.Крыкі, крокіУ завеяных палях.— Мама, хто там?— Спі. Нікога.Вецер... Снег...— Зірні ў акно;Ваўкалак!— Пабойся бога!— Нехта ёсць усё адно!Крык.— Ты чула?— Падалося...Стрэл.— Ты чуеш?— Гром...— Зімой?Мама,Мама, ён галосіць!— Гэта сцюжа, хлопчык мой.Кожнай дошкай стогне хата.Клямка бразгае сама.— Мама, страшна...Дзе наш тата?— Тата ў горадзе...Зіма.Пуста. Гулка.Крыкі. Крокі.Зноўку стрэл. I крык.I ціш.Леснічоўка. Край далёкі.Шлях далёкі. Снег глыбокі.Дні.Гады.Стагоддзі.— Спіш?...Ён заснуў, нібыта згінуў.Ваўкалак трубіў у рог.Раніцою вецер кінуўШапку бацькі на парог...