Направа залева,Налева залева,Матор «Масквіча» ліхаманка заела —Давай, ну давай, калымага старая!..Нутро выгарае.Нутро выгарае...Патопныя воды на шкло ветравое;Дарога назад —Да шумераў? да Троі?Дарога наперад —Да пекла? да раю?Давай, ну давай, калымага!.. Стараю-чыся з усіх сіл, перагрэты,Ляцеў «Масквічок» мой па ўскрайку планеты,Спірала дыханне на страшнай спіралі,Дзве сілы —Крыж-накрыж — сусвет распіралі:Круціліся ў бездані левыя колы —На правых праколы! На правых праколы!I покуль машыну завальвала ўлева,Я бачыў, як справа святлела залева,Хіліліся горы, і слаліся травыНаправа, направа, направа, направа,—Дзе вечарам вецер патупвае ў сенцах,Шалее салоўка на шостым каленцы,Званамі аглухлымі падаюць бэрыНа попел цяпельца любові і веры,Дзе пахне атаваю луг за ракою,Дзе мама насустрач махае рукоюI з ціхай надзеяй пытае пра справы...Завальвае ўлева!Аблокі — направа,Направа звяры ўсе, і рыбы, і гады,Мой снежань направа, мае лістапады.Направа ўзлятаюць —Ілона і Ева —Дзве птушкі з галін радаслоўнага дрэваНаправа — сілкамі пакоры і гневу —Усё, што я ўспомніў, зірнуўшы налеваУ зорную прорву, дзе вечнасць клубіццДзе некалі сон гэты будзе мне сніцца...
АПОШНІ ВЕРШ
Хай будзе жыццё! Гэта ноша па мне!Па мне гэта доля сустрэч і расстанняў,Я ведаю: зоймецца хутка ў акнеАпошні світанак майго існавання.Ну што ж, гэта ноша таксама па мне.Спакойна змяняю я долю на волю —I толькі хіснуся, як цень на сцяне,I толькі на момант хаду запаволю...
ЛЯЎКІ
Дарога вяла на Ляўкі.Праз ніву.Праз лес.Праз вякі.Цяжарна ўздыхала ралля.Храплі на аселіцах Коні.Свістала ў прасторы Зямля —Каля небасхілу,КаляТой жылкі, што б'ецца на скроні.Дарогу ўздымала гара,I там, дзе дарога знікала,Над вечнай вадою ДняпраСтаяў нерухомы Купала.Кацілася шляхам сваімРака —Як магла,Як хацела.Быў страшны Купала —На ім,Яшчэ даваенным, жывым,Святочна кашуля гарэла.Хісталіся цені жудыСляпымі маланкамі ў змроку...Адзін толькі крок да вады!Не зробіць ён гэтага кроку.Ён скуру здзярэ, як луску,I рушыць на вольны гасцінец...Ён пройдзе яшчэ праз МасквуПа цьмяных прыступках гасцініц.Ён будзе на сходках начныхСпяваць,Зратаваных ад куліСяброў абдымаць —I на іхСвяточна запальваць кашулі.Ён будзе! ....Кружыла Зямля.Храплі на аселіцах коні.Усё гэта будзе — пасля.Усё гэта будзе — ніколі.Пасля — у мальбе і праклёнах.Ніколі — у спратах віны....АдзінI адзіныЗ мільёнаў,Адзін і адзіны, спалёныНа росстанях смутныхВайны...