Збілі на ўзлёце...Падала, хісткім крыломНеба чапляла...Здабыча ўжо... Птушка былая..ПаВертыкалі павёў мой таварыш ствалом:— Міма, бадай, цябе... Міма, халера!..— Бывае.— Ты малайчына. Дзе насабачыўся, чорт?..Цэзар, апорт!.. А яна яшчэ доўта ляцела,Покуль ударыла ў цёмны асенні чаротВодгукам стрэлу...Дзеля таварыша злосць можна выдаць за жарт,Хоць і таварыш былы —Птушка былая.— Ды зразумей ты;Гэта спрадвечны азарт...Не разумею азарт, які дабівае!Памяць мая! Ты пухлінамі часу баліш,Продкаў злачынствы катуюць пячорны мой розум...Што ў ім спрадвечнае?Што яму дадзена звыш?..Рана — пытанні, адказы знаходзяцца позна.Ах, як над возерамПтушка свабодна пяе!Песня знямее —I ўночы разбудзіць, як выбух!Ісціна — вечнае.Звыці — толькі выбар яе.Выбраўшы вечнае, ісціну можна не выбраць.Гэтая птушка... Іншая быць не магла...Хто растлумачыць мне сувязь між ёю і мною?Толькі пытанні між намі, толькі імгла,Толькі пячорная памяць крыла за спіною....МыНа зямліМесцаНайлепшаеВыбралі.Шклянкі напоўнілі:— Ну, будзь здароў...— Будзь здароў...I пад нябёсамі,дзе спадарожнікі зыркалі,Возера гойдалаВодбліскі нашых кастроў;
СЕМЯ
...I сціраўся лягчэй,чым сціраецца след ад алоўка,На імклівай вадзе чаратамі запісаны лёс...Ён ішоў наўздагад;да хрыбта прыкарэла ватоўка.У хусцінцы шаўковай ён семя таемнае нёс.Як ад смерці ратуюцца,ён ад жыцця ратаваўся,I жыццё абмінала, і смерць не шукала яго.Тры разы пакідаў,тры разы да каханай вяртаўся,На чацвёрты вярнуўся —ды ўжо не было да каго.Ён на полі пустымтры начы прастаяў нерухома,На чацвёртую ночкінуў семя з хусцінкі ў раллю.I зямля скаланулася,быццам ад нізкага грому,—I адрынула семя... Тады ён пакінуў зямлю.У чатыры канцыён ляцеў у здабытай прасторы —I нікога за ім, і нічога прад ім не было....На абражаным полі зраселі апалыя зоры,I паўночнае ззяннепаўліным хвастом расцвіло...
ПАКІНУТЫ ВЕРАГ
Перад зярнятамі, што прападалі,Схілімся долу.Не выпадае, не выпадаеВылічыць долю.З берага ветрам пакошаных траўЦягне да неба.Толькі ў вышынях, куды прарастаў,Цёмна і нема....Зорка зрываецца, як з даланіКропля блакітная...Не падмані, не падмані,Бераг пакінуты.