Зборнік Ніны Мацяш «Ралля суровая» склалі вершы аб мужнасці чалавека, аб радасці жыцця, аб роднай прыродзе. У другі раздзел паэтэса ўключыла пераклады, сярод якіх творы польскіх (Юліюш Славацкі, Уладзіслаў Бранеўскі, Ян Гушча) і французкіх (П'ер Жан Беранжэ, Луі Арагон, Поль Элюар, Крысціна дэ Пізан, Шарль Арманскі ) паэтаў. Лірычныя вершы Ніны Мацяш нікога не пакідаюць абыякавымі. Шчырае, глыбокае і чыстае ўспрыняцце свету, адкрыты і наўпроставы пераказ трапляе з душы ў душу. Не дзіва, што большасць вершаў стала песнямі. Сярод вершаў першай часткі (уласна Нініных) "Калыханка маме", верш, які таксама стаў песняй, мала таго, стаў гімнам даччынай і сыноўняй любові. Увесь зборнік прысвечаны родным і блізкім – "Усім маім дамашнім". (Н.Г.)
Нина Иосифовна Матяш , Ніна Мацяш
Лепшыя вершы пяці кніг лаўрэата прэміі Брэсцкага абкома камсамола Беларусі, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова пранізаны светлым пачуццём да сваёй Радзімы, да людзей, да жыцця. Пранікнёныя словы любові да маці, словы прызнання ў шчырым каханні гучаць у вершах Ніны Мацяш, хвалююць чытача.
Нина Иосифовна Матяш
Ёмістасць паэтычнага голасу, шматколернасць інтанацыйнай палітры, па-народнаму яркая, вобразная мова, тонкае успрыманне прыроды, вяртанне да беларускіх нацыянальных традыцый і фальклорнай паэтыкі, разуменне мінулага як падмурка сучаснасці, аптымізм,— жаданне «долю назваць шчаслівай» зусім невыпадковае,— асноўныя рысы творчасці Ніны Мацяш. Імі вызначана і новая кніга.