Читаем 1813 полностью

Міхал азірнуўся і кіўнуў галавой. Мужчыны шпарка спусціліся ў схованку. На ўваходзе ў падземны ход утварылася штурханіна, прахон быў надта вузкі, і тым не менш людзі хутка праціснуліся ўнутр. Апошнім ішоў Міхал, ён азірнуўся, пастаяў імгненне, а потым зачыніў дзверкі і развярнуўся. Граф павольна ішоў па праходзе, трымаючыся рукой за сцяну. Недзе праз сто крокаў грымнуў выбух. Са столі пасыпаліся пыл і камякі зямлі. Спераду выкрыкнула жанчына. Затым прагрымелі яшчэ выбухі, гэта адзін за адным узрываліся закладзеныя ля муроў і ў палацы зарады. Тунэль скалынаўся ад штучнага землятрусу. Здавалася, яшчэ трошкі — і не вытрываюць перагародкі. Зямля зрынецца на галовы ўцекачоў і пахавае іх жыўцом. Але ўсё абышлося. Гахнуў апошні выбух і ўсталявалася цішыня. Міхал з палёгкай удыхнуў сырое паветра.

Калі людзі выбраліся з тунэля на ўзлесак, замак гарэў на поўную моц, асвятляючы наваколле нежывым барвовым агнём. У вечаровае неба ўздымаліся клубы дыму, захінаючы сабой першыя зоры. Поле перад замкам было чыстае. Прынамсі, Міхал пакуль не заўважыў ніводнай фігуры, якая б стаяла на дзвюх нагах.

Людзі на ўзлеску радаваліся свайму ўратаванню. Мужчыны выводзілі з ходу спалоханых коней і выцягвалі прыпасы. Міхал узняў угару дзядзькаву падзорную трубу і ўзяўся аглядаць рэшткі замкавых муроў. Па спіне графа прабег халадок, калі сярод разбітага камення ён заўважыў рухі. Частка мерцвякоў перажыла выбух. Пакалечаныя, хто без рук, хто без ног, яны ўсё адно былі небяспечныя для жывых людзей.

— Казік, Янка, хлопцы, — прамовіў Агінскі і падышоў да зброі. Граф заткнуў за пас дзве набітыя пістолі і ўзяў адну са стрэльбаў, састаўленых у радок. — У нас на сёння ёсць яшчэ праца.


***

Раніца была марознай. Неба пасыпала зямлю лёгкімі пушынкамі снегу. Паўтузіна ўзброеных мужчын крочылі па дарозе сярод чорных драбаў спаленых хат. Апошні з іх, высокі хлопец са шнарам на твары, вёў за лейцы двух ахамутаных коней. Коні цягнулі за сабой невялікую гармату, на баках у іх былі пачэплены вялікія вайсковыя торбы з порахам і гарматнымі ядрамі. Мужчыны ішлі моўчкі, толькі час ад часу хрусцеў пад цяжкімі ботамі тонкі лёд замерзлых лужын.

Атрад накіроўваўся да кляштара — адзінага цэлага будынка ў паселішчы. Мужчыны спыніліся, калі выйшлі на пляцоўку перад кляшторнай брамай. Той, які ішоў першым, жэстам паклікаў хлопца з коньмі да сябе. Гэта быў немалады, але, як кажуць, прывабны яшчэ мужчына, з лёгкаю сівізной і вострым позіркам. Ён нешта сказаў хлопцу, і той падвёў коней да зачыненых дзвярэй. З шэрагу выйшаў яшчэ адзін мужчына, і разам яны ўзяліся адчапляць гармату і разварочваць яе да брамы.

Астатнія з атрада рушылі абыходзіць кляштар уздоўж муроў. За першым паваротам іх чакала жудасная карціна. Пад акном з адчыненымі аканіцамі ляжала палова чалавечага цела. Галава, рукі і абгрызены торс, з якога на прамерзлую зямлю вывалілася шмаццё кішак.

— Яны пачалі жэрці сваіх, — прамовіў Міхал Клеафас Агінскі.

Ён выняў пістолю з-за паса і зрабіў крок да знявечанага цела. Памерлы паварушыўся. Расплюшчыліся стылыя шэрыя вочы. Скручаная далонь пацягнулася да Міхалавай нагі. Агінскі прыціснуў ботам руку мерцвяка і накіраваў рулю проста ў галаву пачвары. Гучны стрэл разарваў ранішнюю цішыню на шматкі. З-за забранага ў краты акна на двор вырваўся ціхі стогн. Пачвары ў кляштары заварушыліся.

Мужчыны вярнуліся да брамы, дзе ўжо ўсё было падрыхтавана. Набітая гармата ў любы момант магла пальнуць і разнесці на трэскі дубовыя створкі. Атрад адышоў ад уваходу і стаў за гарматай. Пры ёй застаўся толькі хлопец з запаленай паходняй. Мужчыны павольна ўзнялі свае стрэльбы і накіравалі іх на дзверы кляштара. Усе чакалі сігналу.

Перш чым даць загад, Міхал дакрануўся правай рукой да грудзей. Тут, каля сэрца, ва ўнутранай кішэні, ляжаў ліст да жонкі. Агінскі напісаў яго ў той дзень, калі Бакас прынёс пакусанага Ерамея ў замкавы дворык. Граф так і не паспеў адаслаць гэтыя старонкі ў Пецярбург. Міхал узняў руку і даў адмашку: — Плі!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы