Читаем 1813 полностью

Мужчыны ўзяліся за працу. Неўзабаве амаль усе бачуркі з чорным парашком былі складзеныя ля стойлаў. Гармата і дзве вайсковыя торбы з порахам для яе засталіся ў падзямеллі. З французскай фурманкі знялі палатняны верх і выкацілі на сярэдзіну стайні. Воз быў напоўнены такімі ж бачуркамі. Капітан прысвіснуў, пабачыўшы колькасць выбухоўкі. Ён падняў драўлянае вечка адной з бондаў, узяў пальцамі дробку пораху і паклаў на язык: — Добрая сумесь, — Халматаў нядобра ўсміхнуўся. — Выбухоўкі тут хапіла б нават усё Маладэчна падарваць.

Агінскі загадаў раздзяліць запасы на чатыры роўныя часткі і паступова пераносіць іх да муроў замка. Неўзабаве з падземнага ходу вярнуўся Ясінскі. Казікаў шынэль пакрыўся плямамі бруду, а ў валасы набілася павуцінне.

— Прайсці можна, — расказаў ён Міхалу. — Ёсць, праўда, некалькі вузкіх месцаў, але нічога страшнага. Я нават выбраўся вонкі ля лесу. Пачвараў там няма.

— Добра. Скажы жанчынам, каб збіралі рэчы, — загадаў граф. — А я займуся зброяй. Трэба пакінуць яшчэ колькі тузінаў стрэльбаў з набоямі ў тунэлі. Каб было чым дабіваць мерцвякоў.

Міхал накіраваўся да спуску ў схованку, стаў на лесвіцы і азірнуўся: — Думаю, да раніцы мы павінны ўсё паспець, — у гэты момант на дварэ грымнуў стрэл. Сігнал вартавога, што мерцвякі пайшлі на штурм.

Міхал выбег са стайні і падняўся на браму. Спачатку яму падалося, што пад мурамі разлілося бурлівае сіне-зялёнае мора. Вакол замка сабраліся ўсе ўдзельнікі ранішняй бітвы. Яны моўчкі таўкліся каля самых муроў. Перыядычна ў шэрагах мёртвых нараджалася агульнае рушанне і хваля целаў імкліва кідалася на каменны мур. Удары былі моцныя, пачвары не шкадавалі сваёй плоці. Муры пакуль стрымлівалі націск, але Міхал заўважыў, што на зямлі пасля аднаго з такіх удараў паболела камення, якое павыпадала з муроўкі. Графа напалохала такое ўзаемадзеянне пачвараў. Выяўлялася, што мерцвякі былі не такімі бязглуздымі, як можна было пра іх падумаць. Гэтая акалічнасць ускладняла задачу іх знішчэння. Трэба было спяшацца.

Міхал азірнуўся. Мужчыны ў двары, што пераносілі порах, пакідалі бачуркі і пахапалі стрэльбы. Два чалавекі ўзняліся на вежу і прыцэліліся скрозь байніцы ў натоўп нябожчыкаў.

— Хлопцы, не варта страляць! Гэтым іх надоўга не спыніш, — пракрычаў Міхал. — Трэба як мага хутчэй падарваць замак.

Пакуль Агінскі спускаўся з брамы, хваля мерцвякоў з новай сілай накаціла на паўднёвы мур замка. Удар быў настолькі моцны, што яго адчулі і ў палацы. З гасцёўні, дзе збіраліся рэчы для ўцёкаў, выбеглі некалькі жанчын. Дзядзька, які выйшаў на двор са стайні, спытаў у Міхала, што адбылося.

— Мерцвякі б’юць. Дзядзька, адводзь, каго можна, у тунэль, — хутка прамовіў Міхал. — Зараз будзем падрываць!

Граф прыхапіў вялікую бонду пораху і панёс яе да заходняга мура. Тут, каля купкі бачурак, стаяў Халматаў і прымацоўваў да іх кнот. Ён ужо паспеў звязаць між сабою выбухоўку каля паўночнага і ўсходняга муроў. Капітан трымаў у руцэ кавалак запальнага шнура і нешта падлічваў напаўголаса.

— Да стайні не дацягне, — ціха сам да сябе прамовіў Халматаў.

— Што вы сказалі? — перапытаў Міхал. Ён паставіў бонду на зямлю і глыбока ўздыхнуў.

— Так, нічога, — афіцэр адвёў вочы ўбок. — Будзем мінаваць палац, трэба, каб адтуль усе выйшлі.

Сонца схілялася да захаду. Неба зацягнулі шэрыя аблокі. Пачало цямнець. Удары мерцвякоў станавіліся часцейшымі і мацнейшымі. Пачвары намацалі слабіну ў паўднёвым муры і ўвесь час біліся ў адну кропку. Іх ніхто не спыняў, усе мужчыны былі занятыя пераносам пораху і рэчаў. Толькі хлопчык-служка сачыў за трываласцю муроў.

Нарэшце запыханыя і стомленыя мужчыны сабраліся ў стайні. Неабходныя прыпасы і зброя былі перанесеныя ў падземны ход. Там жа цяпер знаходзіўся і дзядзька разам з жанчынамі. Не забыліся і пра коней: Бакас і скакун капітана, схіліўшы галовы, стаялі сярод людзей у цеснай прасторы ходу. Чакалі толькі Халматава. Ён меўся завяршыць закладку выбухоўкі ў палацы. Неўзабаве чорны парахавы сілуэт капітана паказаўся ў дзвярным прахоне.

— Сыходзьце, я падарву ўсё сам, — прахрыпеў ён.

— Як? Мы ж можам зрабіць гэта з тунэля, — здзівіўся Міхал.

— Не, кнот закароткі, — уздыхнуў капітан. — А парахавая дарожка — вельмі ненадзейная рэч.

З-за спіны Халматава пачуўся грукат камянёў. Відаць, мерцвякі праламілі мур.

— Сыходзьце, — пракрычаў капітан і зачыніў дзверы стайні.

Міхал кінуўся быў за ім следам, але нехта затрымаў графа за плячо.

— Не трэба, пане, ён ведае, што рабіць, — брудны твар Ясінскага быў амаль не бачны ў змроку.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ханна
Ханна

Книга современного французского писателя Поля-Лу Сулитцера повествует о судьбе удивительной женщины. Героиня этого романа сумела вырваться из нищеты, окружавшей ее с детства, и стать признанной «королевой» знаменитой французской косметики, одной из повелительниц мирового рынка высокой моды,Но прежде чем взойти на вершину жизненного успеха, молодой честолюбивой женщине пришлось преодолеть тяжелые испытания. Множество лишений и невзгод ждало Ханну на пути в далекую Австралию, куда она отправилась за своей мечтой. Жажда жизни, неуемная страсть к новым приключениям, стремление развить свой успех влекут ее в столицу мирового бизнеса — Нью-Йорк. В стремительную орбиту ее жизни вовлечено множество блистательных мужчин, но Ханна с детских лет верна своей первой, единственной и безнадежной любви…

Анна Михайловна Бобылева , Кэтрин Ласки , Лорен Оливер , Мэлэши Уайтэйкер , Поль-Лу Сулитцер , Поль-Лу Сулицер

Приключения в современном мире / Проза / Современная русская и зарубежная проза / Самиздат, сетевая литература / Фэнтези / Современная проза / Любовное фэнтези, любовно-фантастические романы