Читаем Адваротны бок люстра полностью

У гэты раз яна вырашыла прывесці сюды матулю. Пакуль яны ішлі да антыкварнай крамы, якая знаходзілася на вуліцы Сціклю, Бася распавядала ёй пра венецыянскае люстра і ўпрошвала купіць яго. Хаця матулі не асабліва спадабалася ўся гэтая ідэя з набыццём люстра, дзяўчынка спадзявалася, што калі яна яго ўбачыць, то адразу ж згадзіцца. Пакуль матуля даведвалася, колькі каштуе люстра, Бася стаяла перад ім і ўглядалася ў сваё адлюстраванне. Гэта была яна і нібы не яна адначасова. Дзяўчынка бачыла нейкія зыбкія цені, якія няўлоўна ператваралі яе, угадвала адлюстраванне думак, якія яшчэ не склаліся ў сапраўдныя выявы. Люстра нібы клікала яе, абяцаючы нешта і дражнячы фантазію.

– Бася, уяві, яны за яго такую цану заламалі! – усклікнула матуля, вярнуўшыся ад прадаўца. – Яно, вядома, прыгожае, але за такія грошы…

Бася ўмольна паглядзела на матулю.

– Не, гэта задорага. Усё ж такі мы не настолькі багатыя людзі, каб дарэмна марнаваць грошы. Да таго ж, Басенька, навошта яно табе? У тваім пакоі ёсць вялікае люстра, а гэта… у ім нават як мае быць нельга нічога ўбачыць! – працягвала матуля.

– Ну мам, яно так падабаецца мне! Паглядзі, якое яно!

– Якое?

– Загадкавае! – з захапленнем прамовіла дзяўчынка.

– Ох, Баська! Загадкавае… – стомлена прамармытала матуля, пакруціўшы галавой.

Абедзве ў нерашучасці стаялі перад люстрам і разглядалі яго. Раптам у краму зайшоў франтавата апрануты пажылы пан, якога Бася ўжо аднойчы тут бачыла. Калі люстра перавесілі ў залу і яна ў першы раз адважылася зайсці ў краму, ён назіраў за ёю са свайго кабінета. На гэтым пане было дарагое адзенне, якое ідэальна сядзела на яго тоўсценькай фігуры, а з-пад каўнера кашулі была бачна шыйная хустка. Убачыўшы Басю і яе матулю побач з люстрам, элегантны дзядок задаволена ўсміхнуўся і падышоў да іх.

– Цікавіцеся? – спытаў ён з-за матулінага пляча, кіўнуўшы вострай бародкай у бок люстра.

Мама павярнулася да яго.

– О, у гэтай крамцы цэны адбіваюць усялякую цікаўнасць! Вы нават уявіць не можаце, – паведаміла матуля.

Бася тузанула яе за рукаў.

– Што вы кажаце! – зразумела прамовіў стары.

– Так! Цэны завышаюць настолькі, што я проста здзіўляюся, дзе яны знаходзяць пакупнікоў.

– Мам! – Бася зноў тузанула яе за рукаў.

– Ну што, Бася? Ці не так?

– Безумоўна, вы маеце рацыю, – пацвердзіў стары.

Матуля зноў павярнулася да люстра, акідваючы яго ацэньваючым позіркам. Бася бесцырымонна разглядала старога. Заўважыўшы гэта, ён раптам схамянуўся.

– Ах, дарэчы! Дазвольце прадставіцца. Гаспадар гэтай, – ён абвёў залу рукой, – крамкі, Альбрыхт Штоф.

Матуля пакрылася чырванню і з недаверам паглядзела на старога. Каб замяць няўдалую паўзу, Бася працягнула яму руку:

– Варвара Станкевіч.

– Дык Варвара ці Барбара? – прыўзняў бровы стары.

– Ну, наогул кажучы, паводле пашпарта Варвара. Але дома мяне клічуць Бася.

– Тады дазвольце мне клікаць вас мадэмуазэль Барбарá, – паціснуў ён працягнутую руку. – Пазнаёмце ж мяне, калі ласка, з вашай прыгожай спадарожніцай!

– Гэта мая матуля, – сказала Бася.

Стары маляўніча закаціў вочы і пляснуў рукамі.

– Не можа гэтага быць! Вы мяне падманваеце, ніколі б не падумаў.

Матуля манерна працягнула руку для пацалунка:

– Паліна. Насамрэч Басіна матуля.

Дзяўчынка засунула рукі ў кішэні і, цярпліва ўздыхнуўшы, падумала: «Вось жа! Матуля заўсёды здавалася адэкватным чалавекам. Адкуль што бярэцца?»

– Дык значыцца, вас цікавіць гэтае люстра, так? – спытаў пан Штоф.

– Так, вельмі! – усклікнула Бася, са спадзевам пазіраючы на старога.

– Але яно вельмі дарагое, – паспяшалася ўставіць матуля. – Мы не можам сабе дазволіць яго купіць.

– Але, нягледзячы на гэта, мадэмуазэль Барбара жадала б набыць гэтае люстра?

Бася заківала ў знак згоды. Стары ўсміхнуўся і сказаў:

– Тады дазвольце мне прапанаваць вам наступнае. Сёння вечарам да вас прывязуць люстра, вы да яго прыгледзьцеся ды, калі вырашыце пакінуць, тады ўжо і заплаціце. Я думаю, што здолею прапанаваць вам разумную цану.

– Гэта так міла з вашага боку! – усклікнула матуля.

Пакінуўшы свой адрас, яны выйшлі з антыкварнай крамы і пакрочылі ў бок дома.

– Ну, Бася, ты і аферыстка! – шумна ўздыхнуўшы, сказала матуля.

– Чаму? – здзівілася дзяўчынка.

– Мала таго, што ты гэтае люстра атрымала, дык яшчэ і бясплатна.

– Па-першае, не бясплатна – потым усё роўна трэба будзе заплаціць.

– Гэта яшчэ калі мы вырашым яго пакінуць, – удакладніла матуля.

– Зразумела, мы вырашым! – ультыматыўным тонам прамовіла Бася.

– Ну-ну, – хмыкнула матуля. – А што па-другое?

– Па-другое? – перапытала дзяўчынка. – А! Па-другое, ён сам прапанаваў нам так зрабіць.

– Гэта толькі з-за таго, што па тваім твары было зразумела, што ты ці пачнеш плакаць, ці зробіш нейкае злачынства, калі табе не даць люстра. Вось гаспадар крамы і вырашыў не рызыкаваць.

Бася нахмурылася.

– Увогуле, я не разумею, навошта яно табе? – спытала матуля. – У цябе ўвесь пакой сучасна абсталяваны, а тут гэты цуд. Яно табе туды ну ніяк не пасуе!

– Нічога, затое яно мне падабаецца, – адрэзала Бася. Мама асуджальна ўздыхнула.

– А вось што скажа тата? – занепакоілася яна.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения