Читаем Адваротны бок люстра полностью

Але тата, наадварот, узрадаваўся, калі прывезлі люстра. Ён нават настойваў на тым, каб павесіць яго ў гасцёўні.

– Тады ўсе здолеюць ім любавацца! – сказаў ён. – А то прыдумалі вешаць яго ў Баські. У цябе ж ёсць у пакоі люстра, – звярнуўся ён да дачкі. – Усё, вырашылі: люстра будзе ў гасцёўні.

– Не! – запратэставала дзяўчынка. – Я яго адшукала, значыцца, у мяне і павесім!

– Во ўласніца! – пакрыўдзіўся тата. – Тады я буду прыходзіць да цябе ў пакой глядзець на яго.

Калі грузчыкі неслі люстра ў Басін пакой міма татавага кабінета, ён нясмела спытаў:

– А можа, у мяне? І несці бліжэй…

Бася непрыхільна паглядзела на яго, а тата азірнуўся на матулю, шукаючы ў яе падтрымкі, але тая толькі непарушна пацепнула плячыма, бо не жадала ўмешвацца ў іхнія спрэчкі.

Пасля таго як люстра павесілі насупраць ложка, уся сям’я ўстала перад ім, ацэньваючы, наколькі добра яно глядзіцца ў Басіным пакоі.

– Пакідаем, – у адзін голас пастанавілі тата і дачка.

– Але… – паспрабавала была запярэчыць матуля.

Аднак тата і Бася самкнулі рады, і так як матуля апынулася ў меншасці, ёй нічога не заставалася, як згадзіцца. «Вось так заўжды: аб’яднаюцца – і супраціўленне дарэмна», – падумала матуля, журботна ўздыхнуўшы.

* * *

Бася чытала кнігу, лежачы на ложку. Перагортваючы старонку, яна на імгненне ўзняла вочы, і яе позірк затрымаўся на люстры. У ім нешта бліснула. Дзяўчынка прыўзнялася на локцях, каб лепей разгледзець, але ўсё заставалася па-ранейшаму. Яна зноў узялася чытаць, часам кідаючы на люстра падазроныя позіркі. Раптам у ім зноў нешта бліснула, і Бася, страціўшы цярплівасць, усхапілася з ложка. Яна падышла да люстра, але не знайшла ў ім свайго адлюстравання. Дзяўчынка адхіснулася ад люстра і моцна зажмурылася. Расплюшчыўшы вочы, яна зноў зазірнула ў яго, але свайго адлюстравання так і не ўбачыла. У люстры ледзь-ледзь было відаць пакой. Але, прыгледзеўшыся, дзяўчынка зразумела, што гэта быў зусім не яе, а чыйсьці чужы і дзіўна абсталяваны пакой. Толькі Бася паспела разгледзець ложак з полагам, краёчак стала і некалькі куфраў, як усё знікла – і дзяўчынка зноў убачыла сваё адлюстраванне. Бася асцярожна працягнула руку і памацала спачатку драўляную раму, а потым люстраную паверхню. Нічога не адбылося. Яна яшчэ раз з сумневам агледзела люстра і, выключыўшы святло, забралася пад коўдру. «Здасца ж! – падумала Бася. – Калі распавесці каму-небудзь, дык вырашаць, што зусім з глузду з’ехала».

Яна паспрабавала заснуць, але ўбачанае ўсё ніяк не давала дзяўчынцы спакою. Бася пачала варочацца, каб легчы зручней, але, заблытаўшыся ў коўдры, страшэнна раззлавалася. Сярдзіта сапучы, яна села ў ложку і ўтаропілася ў люстра.

Раптам яна ўбачыла ў ім чыйсьці твар. На секунду Бася збянтэжылася, але ўжо ў наступнае імгненне кінулася да люстра, адкуль на яе пільным глыбокім позіркам глядзеў прыгожы юнак са светлымі яснымі вачыма. Бася разгубілася і, апусціўшы галаву, крыху адхілілася ўбок, але, скоса зірнуўшы на юнака, убачыла, што зараз ён акурат такім жа позіркам глядзіць зверху яе вуха. Дзяўчынка ўстала ў полі яго зроку і асцярожна памахала рукою, але ён гэтага не заўважыў. «Шкада, ён не бачыць мяне», – расчаравана падумала Бася. Схапіўшыся за падбароддзе, юнак уважліва агледзеў свой твар і раптам ні з таго ні з сяго скрывіў твар. Дзяўчынка нават здрыганулася ад нечаканасці. «Во дурны!» – мільганула ў яе галаве. Юнак цяжка ўздыхнуў і адышоў ад люстра. Ён сеў за стол і апусціў галаву на рукі. Басе было кепска відаць, і яна нахілілася трохі ўперад, каб лепей разгледзець, што ён робіць, як раптам адчула жудасны холад.

У наступны момант дзяўчынка апынулася ў залюстравым пакоі.

«Ого!» – толькі і паспела падумаць Бася. Яна пераступіла з нагі на нагу і ўтаропіла вочы на юнака. Ён прыўзняў галаву і, убачыўшы яе, расплыўся ў прыдуркаватай усмешцы, падпёршы шчаку рукой.

– Дабрыдзень! – недарэчна сказала дзяўчынка.

Юнак нахмурыўся і міргануў. Раптам ён усхапіўся, перакуліўшы лаўку, на якой сядзеў.

– Ты хто? – насцярожана спытаў ён.

– Бася, – прамямліла яна.

– Якая Бася? Ты як сюды трапіла? – Голас юнака рабіўся ўсё больш суровы.

– Я з-за люстра прыйшла.

Юнак з сумневам паглядзеў на дзяўчынку.

– Ты што, хочаш сказаць, што ў люстры жывеш?

– Ды не «ў», а «за» ім! – усклікнула Бася.

Юнак, намагаючыся не зводзіць з яе вачэй, падышоў да люстра і зазірнуў за яго.

– Што ты мне галаву тлуміш! Ты не можаш за ім жыць. Хутка кажы, як сюды прыйшла?

– Ну я ж кажу: праз люстра, – пачала страчваць цярплівасць Бася. – У мяне ў пакоі ёсць акурат такое ж люстра, я ў яго глядзела, а потым трапіла сюды.

– Ага, дык ты вядзьмарствам сюды прыйшла! – Юнак пачаў паволі адступаць да сцяны, дзе вісеў меч. – Я так і думаў. Насланнё на мяне хочаш навесці! Вось яно як… Згінь, згінь, погань! – крыкнуў ён і пачаў часта жагнацца.

– Сам ты погань! – пакрыўдзілася Бася, а потым, падумаўшы, дадала: – Ну хочаш, я таксама перажагнаюся?

– Давай, – згадзіўся юнак, уважліва назіраючы за тым, як дзяўчынка тры разы перажагналася.

– Ну? – спытала яна.

– Малітву чытай! – сказаў ён.

Бася блытана прачытала «Ойча наш».

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Десант в прошлое
Десант в прошлое

Главный герой этого романа, написанного в жанре "Альтернативная история", отнюдь не простой человек. Он отставной майор-разведчик ГРУ, занимавшийся когда-то радиоразведкой за рубежом. Его новый бизнес можно смело назвать криминальным, но в то же время исполненным некоего благородства, ведь он вместе со своими старыми друзьями долгое время "усмирял" крутых, превращая их в покорных "мулов" и делал бы это и дальше, если бы однажды не совершил мысленное путешествие в прошлое, а затем не стал совершенствоваться в этом деле и не сумел заглянуть в ужасное будущее, в котором Землю ждало вторжение извне и тотальное уничтожение всего живого. Увы, но при всем том, что главному герою и его друзьям было отныне открыто как прошлое, так и будущее, для того, чтобы спасти Землю от нашествия валаров, им пришлось собрать большую команду учёных, инженеров-конструкторов и самых лучших рабочих, профессионалов высочайшего класса, и отправиться в прошлое. Для своего появления в прошлом, в телах выбранных ими людей, они выбрали дату 20 (7) мая 1905 года и с этого самого дня начали менять ход всей мировой истории, готовясь к тому, чтобы дать жестокому и безжалостному врагу достойный отпор. В результате вся дальнейшая история изменилась кардинальным образом, но цена перемен была запредельно высока и главному герою и его друзьям еще предстоит понять, стоило им идти на такие жертвы?

Александр Абердин , Александр М. Абердин , Василий Васильевич Головачев , Василий Головачёв , Станислав Семенович Гагарин

Фантастика / Альтернативная история / Боевая фантастика / Попаданцы / Исторические приключения
Золотой Демон
Золотой Демон

Конец 19 века. Поручик Савельев с купеческим обозом направляется на службу в Петербург. Вместе с ним красавица супруга. На пути обоза происходят мистические события со вполне реальными последствиями. Исчезает золото, словно тает снег…Будто неизвестный слизывает драгоценный металл с дорогих вещиц, орденов и запечатанных казенных мешков. Вскоре золотой туман над обозом обретает действительные черты в людском облике. Золотой «зверь» вырвался на свободу и рассчитывает вернуться в мир людей после сотен лет заточения, во что бы то не стало…Чего будет стоить сделка с Золотым Демонам героям романа? В чем секрет мистической силы и где его смерть? Доедет ли купеческий обоз до Санкт- Петербурга? Существовал ли демон на самом деле? И где он живет Сегодня?

Александр Александрович Бушков

Исторические приключения