Салавейчык.
Добра. Дапусцім, што мяне пасадзяць. Дапусцім. Ну, дадуць ад сілы тры гады. А праз год мяне выпусцяць. Па амністыі. І вас жа абавяжуць даць мне лепшую работу. Як пацярпеўшаму… Так што, таварыш… Ізабела Сямёнаўна, давайце па-добраму, сумленна. Я падам заяву па ўласнаму жаданню. Вось зараз тут магу і напісаць. Вы мяне не бачылі, і я вас не ведаю. Мы ж з вамі ў нейкім сэнсе родзічы, сваякі! Вы Дрозд, а я — Салавейчык. Ахвота вам з алкаголікам валэндацца!Ізабела.
Не можа ў нас з вамі быць міру, Салавейчык. Розныя мы з вамі птушкі…Салавейчык.
Чаму? Я ж савецкі чалавек!.. Вы ведаеце, якія ў мяне правы?Ізабела.
Не, гэта вам толькі так здаецца… (Салавейчык.
А вы на жывога чалавека глядзіце, а не на паперкі!Ізабела.
Дзякую, нагледзеліся. Я пацікавілася, чаму вы так часта мянялі работу…Салавейчык.
Па ўласнаму жаданню!Ізабела
(Салавейчык.
Заплаціў!Ізабела.
Так, заплацілі. І давялося пайсці па ўласнаму жаданню. Брыдка лаяліся на вуліцы… Даравалі вам… Бегалі з нажом за жонкай…Салавейчык.
Дык жа за сваёй, а не за чужой! Папужаць хацеў! (Ізабела.
Вынеслі вядро фарбы з фабрыкі.Салавейчык.
Вярнуў!Ізабела.
Зноў вам даравалі і нават дазволілі пайсці па ўласнаму жаданню. Не хацелі людзі сябе ганьбіць. І гэтак далей, і гэтак далей. Усё, больш амністый не будзе, Рыгор Рыгоравіч!Салавейчык.
Не звальняеце, дык хоць скараціце! Ёсць жа такі артыкул — скарачэнне штатаў!Ізабела.
Не, для вас няма.Салавейчык.
Улічыце, я бацька-адзіночка. У мяне ж дзіцё ёсць!Ізабела.
Не, Салавейчык. На гэты раз вам нішто і ніхто не паможа.Салавейчык.
Ну, мы яшчэ паглядзім, чый верх будзе!Божашуткава.
Добры дзень.Ізабела.
Добры дзень, Рагнеда Іванаўна. Сядайце… Добра, што вы прыйшлі. Мне трэба з вамі пагаварыць.Божашуткава.
Не трэба… Нічога не трэба гаварыць… Я вам скажу… (Ізабела.
Што гэта?Божашуткава.
Заява. Па ўласнаму жаданню…Ізабела
(Божашуткава.
Вы нават лепш, чым я пра вас думала. Значна лепш… Дзякую… Вы ўгадалі… Фабрыка — гэта ўсё, што ў мяне засталося. Мне няма куды пайсці.Паслухайце… Калі пойдзеце ў гарком ці ў міністэрства… надзеньце другую спадніцу. Я не адна такая…
Андрэй.
Ці можна да вас, таварыш дырэктар? Ужо цэлую гадзіну марнею ў прыёмнай. Гэта ўжо падобна на бюракратызм!Ізабела
(Андрэй.
Рацпрапанова. Вельмі важная… Нават самая важная ў маім жыцці.Ізабела.
Тады вам патрэбна не да мяне, а ў БРЫЗ.Андрэй.
Не, з гэтай прапановай трэба іменна да вас, таварыш дырэктар.Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира