Якаў Фаміч. Магу. Бо раней я сказаў — «калі б». Галоўны мастак нашай фабрыкі Ізабела Сямёнаўна Дрозд.
Ягадка. Ой, не магу! Траянскі жарабец! (
Якаў Фаміч. Гэта вы пра мяне так?
Ягадка (
Якаў Фаміч. Ёсць у ёй нешта значна большае, чым проста розум… Нейкае асаблівае, абвостранае непрыняцце зла і несправядлівасці. Нейкая, ведаеце, дзівосная бескампраміснасць.
Ягадка. Але ж вось кватэрку вы ёй не далі! Тры гады дзеўка ў інтэрнаце пакутуе. І расла без бацькоў, сірата.
Якаў Фаміч. Што зробіш — незамужняя! Да такіх чарга не хутка прыйдзе.
Ягадка. Вы можаце і без чаргі. Далі ж вы без усякай чаргі са свайго дырэктарскага фонду дзве кватэры. І абедзве — адзінокім жанчынам, бязмужнім. Лазаравай і Антаненка. Асобныя, з усімі выгодамі, у ціхім завулку. Можа, іменна тая акалічнасць, што яны бязмужнія, і ўзяла верх над іншымі меркаваннямі?
Якаў Фаміч. Ах, Салавейчык, Салавейчык!.. Уявіце, вы адгадалі. Іменна тая акалічнасць, што яны, як вы мелі ласку сказаць, бязмужнія, і ўзяла верх над усімі меркаваннямі.
Ягадка (
Якаў Фаміч (
Ягадка. Ведаю, ведаю, Якаў Фаміч. Я ўжо гаварыла і з адной, і з другой. Добрыя жанчыны. Яны ж моляцца на вас!
Якаў Фаміч (
Ягадка (
Якаў Фаміч! Якаў Фаміч! Гэй! Ёсць тут хто-небудзь? Людзі!..
Божашуткава. Што такое? Што здарылася?
Ягадка. Доктар! Хутчэй доктара!
Ізабела (
Ягадка. Што ж гэта такое? Ён жа смяяўся. Ён жа смяяўся… Толькі што…
Карціна восьмая
Ізабела. Мікалай Аляксандравіч, я ўсё добра ўзважыла… Як член партыйнага бюро я гатова панесці любое спагнанне… Правільна, мне трэба было ўмяшацца, а я… Ну, лічыце, што я збаялася… Так, мы ўжо папрасілі вярнуць нам і характарыстыку, і пратакол сходу, і рашэнне таварыскага суда… Як фальсіфікаваныя. На цэхавым сходзе, дзе Салавейчыка бралі на парукі, яго прыяцелі нікому не далі рот раскрыць. На таварыскім судзе, апрача іх, таксама нікога не было. Суд зрабілі ў рабочы час… Прысутнічалі толькі клакеры, падрыхтаваныя Божашуткавай… Не, я аказалася там зусім выпадкова… Дзякую! Я вельмі рада, што вы мяне падтрымліваеце. А калі вы яшчэ і на сход прыедзеце, увогуле будзе здорава… Рагнеда Іванаўна? (
Іван Пятровіч, аб’явіце зараз у цэхах, што сёння пасля работы агульны сход.
Кічкайла. А там… згадзіліся?
Ізабела. Згадзіліся.
Кічкайла. Ізабела Сямёнаўна!.. Можна вас пацалаваць?
Ізабела. Толькі пры народзе, Іван Пятровіч. А то зойдзе хто-небудзь у кабінет і падумае…