Якаў Фаміч.
Крытыка? Крытыка можа быць лякарствам, а можа быць і… атрутай. Усё залежыць ад таго, у чыіх яна руках, хто лечыць — сапраўдны доктар ці знахар-шарлатан!.. Вось вы, калі ласка, пацікаўцеся, якія, уласна, матывы рухаюць Салавейчыкам. Думаеце, ён пра дзяржаўныя інтарэсы клапоціцца? Гэта ж у яго такі метад самаабароны — напад. Вось не пусцілі мы яго ў загранічную паездку — ён жа за граніцу хацеў ехаць! — ён і пачаў дзейнічаць. І, уявіце, мы бездапаможныя ў гэтай барацьбе з ім.Ягадка.
Не можа быць. Вас многа, а ён адзін!Якаў Фаміч.
А што мы яму можам зрабіць? Зволіць яго нельга.Ягадка.
Чаму?Якаў Фаміч.
Таму што гэта адразу будзе кваліфікавана як помста, расправа за крытыку. Мне ўжо аб гэтым неаднойчы намякалі. Вось мы і далікатнічаем, а прасцей кажучы — баімся яго. А ён гэта разумее. Дзіўна выходзіць, Варвара Феафілаўна: сумленны чалавек аказваецца абсалютна бездапаможным перад нягоднікам.Ягадка
(Якаў Фаміч.
Усе камісіі прасілі мяне: зрабі ласку, не чапай ты яго. А то ён яшчэ ў Маскву напіша. Цяпер у аднаго цябе непрыемнасці, а тады ва ўсіх нас будуць.Ягадка.
Так…Якаў Фаміч.
Скажу вам па сакрэту. Мы нават так хацелі пазбавіцца ад яго… Хацелі выбраць фабкомаўскім касірам. Ён, вядома, грошы прап’е, а тут мы яго адразу ў суд!Ягадка.
Ну і што?Якаў Фаміч
(Ягадка
(Якаў Фаміч.
Якую гісторыю?Ягадка.
Старажытную… Сорам прызнацца, але вось ніяк не магу ўспомніць, што такое траянскі конь? Калісьці помніла, а вось зараз…Якаў Фаміч.
Траянскі конь?.. Калі не памыляюся, была некалі такая дзяржава — Троя. Грэкі ваявалі з ёю ці то дзесяць, ці то пятнаццаць гадоў і ніяк не маглі яе перамагчы. І вось калі ў іх нічога не выйшла, яны пайшлі на хітрасць.Ягадка.
Ну-ну?Якаў Фаміч.
Яны зрабілі вялізнага драўлянага каня, паставілі яго перад крэпасцю і знялі асаду. Траянцы былі настолькі цікаўнымі і даверлівымі, што не ўтрымаліся і ўцягнулі гэтага каня ў крэпасць. Разумееце, настолькі вялікай была іх цікаўнасць, што яны нават сцяну крапасную разабралі. Праз вароты конь не пралазіў. А ўночы з гэтага каня выйшлі грэкі, адчынілі вароты крэпасці і ўпусцілі сваіх. І Троя загінула. Стала ахвярай сваёй празмернай даверлівасці і… цікаўнасці.Што з вамі? Я што-небудзь не тое сказаў?
Ягадка.
Ды не! Усё правільна! Гэта я ўспомніла!.. Не дзеўка, а д’ябал! Малайчына. (Якаў Фаміч.
А што, хіба і такі ёсць?..Ягадка
(Якаў Фаміч.
Дакументы…Ягадка.
А каньяку там няма?Якаў Фаміч.
Вось чаго няма, таго няма. Не трымаю.Ягадка.
Ну, які ж з вас пасля гэтага дырэктар? Нават каньяку ў вас няма.Якаў Фаміч.
У наступны раз я абавязкова пляшку падрыхтую. Армянскага.Ягадка.
Вы спадзеяцеся, што «наступны раз» хутка будзе?Якаў Фаміч.
Вопыт, Варвара Феафілаўна, падказвае, што мы з вамі яшчэ не адну бутэльку вып’ем.Ягадка
(Якаў Фаміч
(Ягадка.
Якія ў вас адносіны… з жанчынамі?Якаў Фаміч
(Ягадка
(Якаў Фаміч.
Гэта… таксама ёсць у пісьме Салавейчыка?Ягадка.
Ёсць і гэта…Якаў Фаміч.
Дык вось, мушу вам прызнацца, як ні сумна такое прызнанне для мужчыны, што жанчыны ў такой якасці, якую вы маеце на ўвазе, мяне ўжо больш не цікавяць.Ягадка
(Якаў Фаміч.
Адзін выгляд, Варвара Феафілаўна. Такі паклёп самі на сябе не ўзводзяць. Хутчэй наадварот! Так што я перад вамі, як на споведзі!Ягадка.
Добра…Якаў Фаміч.
Гледзячы для каго — добра. (Ягадка.
Во гэта ўжо цікава. Можаце сказаць, хто яна?Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира