Ягадка.
Якія песні?Кічкайла.
Ужо не прыпомню…Ягадка.
А вы ўспомніце, успомніце!..Кічкайла.
Гэта так важна?Ягадка.
А як жа? Адразу стане зразумела, які характар насіла ваша ігрышча.Кічкайла
(Ягадка.
Напэўна, вы хацелі сказаць «Очи черные»?Кічкайла.
Во-во, іменна гэту!Ягадка.
А вы што, іншых песень не ведаеце? Скажам, «Падмаскоўныя вечары» або «Карабейнікі»? «Очи черные» — гэта ж любімая песня нэпманаў і ўсялякай белагвардзейшчыны! А вы — член партыі, старшыня фабкома. Ці не памыліўся калектыў, вылучаючы вас на гэтую пасаду?Кічкайла.
Напэўна, памыліўся. Напэўна.Ягадка.
Скажыце, таварыш Кічкайла, гэта праўда, што вы там цыгана з сябе строілі?Кічкайла.
Строіў…Ягадка.
Пад Слічэнку, значыць, працавалі?Кічкайла.
Не… Я так… Сам па сабе…Ягадка.
Арыгінальны жанр, так сказаць?.. Дзе вы ўзялі цыганскі касцюм?Кічкайла.
У клубе, у самадзейнасці… Я там калісьці Алека іграў…Ягадка.
І нож у зубы бралі?Кічкайла
(Ягадка.
Навошта?Кічкайла.
Не ведаю…Ягадка.
Кіньце, так не бывае! Дарослы чалавек і раптам не разумее, што ён робіць і навошта. Вы былі п’яны?Кічкайла.
Ды не!.. У мяне ж парок… Я толькі «Гамзу» і «Рыслінг»…Ягадка.
Хм… Усё ж навошта вы пераапраналіся ў цыгана і бралі ў зубы нож?Кічкайла
(Ягадка.
Нішто сабе жартачкі! Вы ж сказілі вобраз савецкага цыгана і кінулі цень на ўвесь працалюбівы, таленавіты цыганскі народ! Яны што — з нажамі па вуліцах ходзяць? Людзей рэжуць?Кічкайла
(Ягадка.
Дык навошта вы іх так паказваеце? З якой мэтай?Кічкайла.
Без мэты… Я ніколі нічога такога… Ніхто вам пра мяне благога слова не скажа. Вось вы спытайце пра мяне ў дырэктара…Ягадка.
З вашым дырэктарам у мяне будзе гутарка асобная. А цяпер я хачу высветліць, навошта вы, прафсаюзны кіраўнік, зрабілі карыкатуру на савецкага цыгана?Кічкайла.
Я не рабіў карыкатуры!Ягадка.
Значыць, не рабілі? А як вы дакажаце гэта? Вось што… Зараз вы мне пакажаце, як гэта было.Кічкайла.
Як паказаць?Ягадка.
Проста. Я зачыню дзверы, каб сюды ніхто не ўвайшоў. А вы будзеце строіць з сябе цыгана, як тады, у той вечар. Павінна ж я разабрацца, з намерам вы рабілі гэта ці без… (Карціна сёмая
Якаў Фаміч.
…Хочаце вы гэтага ці не, але выходзіць іменна так. З паклёпнікам вы цырымоніцеся. А дырэктар фабрыкі — свой чалавек! З ім можна і не лічыцца. Не пакрыўдзіцца. Не мае права! А паклёпнік можа не толькі пакрыўдзіцца, але і паскардзіцца! Турботаў не абярэшся! Крыўдна…Ягадка.
Юрыдычна яго паклёпнікам не назавеш. У многім яго сігналы пацвярджаюцца!..Якаў Фаміч.
У чым пацвярджаюцца? Што нашы цацкі яшчэ кепскія? Дык мы ж самі на кожным сходзе за гэта адзін аднаму горла грызём!.. Ён ніводнага сходу не прапускае. Сядзіць, слухае і ўсё — у блакноцік, у блакноцік! А потым сігналіць ва ўсе інстанцыі, і адусюль камісіі. Мяне за апошні час дванаццаць камісій правярала. Вы — трынаццатая… Ператварылі мяне ў нейкага зламысніка! Вось сяджу тут, у гэтым кабінеце, і ўвесь час думаю, як бы больш нашкодзіць сваёй роднай дзяржаве! Дык ёсць жа вельмі простае выйсце — здыміце зламысніка. Ізалюйце яго ад грамадства!Ягадка.
Я разумею вас, Якаў Фаміч… Вы нас таксама павінны зразумець. Адразу ж, з ходу не раскусіш — нягоднік напісаў пісьмо або сумленны чалавек. Сігнал ёсць сігнал. І калі ў ім хоць адзін працэнт праўды, мы абавязаны праверыць. І карысць ад гэтага будзе…Якаў Фаміч.
Карысць?! Каму? Камісіі адрываюць людзей ад работы, траўміруюць людзей, выкідаюць у трубу процьму дзяржаўных грошай. Калі падлічыць усе гэтыя матэрыяльныя страты — тры такія фабрыкі, як наша, можна пабудаваць! Вось што такое Салавейчык! А маральныя страты? Як іх падлічыць, на якіх вагах узважыць?.. Вы думаеце, як пойдзеце, я змагу працаваць? Не… Я ўжо да канца дня выбіты з каляіны. Хаця, як бачыце, стараюся трымацца спакойна. Нават усміхаюся вам…Ягадка.
Выходзіць, ніякі кантроль вам не патрэбен? Самі з вусамі?Якаў Фаміч.
Э не, Варвара Феафілаўна! Я за самы строгі кантроль! Найстражэйшы! Кантроль — гэта ў нейкім сэнсе дысцыпліна. Але разумны!..Ягадка.
Значыць…Якаў Фаміч.
Калі мяне правяраюць восем, дзесяць разоў па адной і той жа справе, то, прабачце, як гэта можна назваць?Ягадка.
Крытыка…Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира