Салавейчык.
Ды ну? А што вы казалі на таварыскім судзе, Рагнеда Іванаўна? Хвілінку!.. (Божашуткава.
Паслухайце, грамадзянін Салавейчык!..Салавейчык.
Ну вось бачыце… Я ўжо стаў грамадзянінам Салавейчыкам. А яшчэ зусім нядаўна я быў для вас проста Грыша…Божашуткава.
Так, я гэта гаварыла, не адмаўляюся. Вы правільна запісалі, Салавейчык. Не наблыталі. Я гаварыла толькі для таго, каб выратаваць вас! Выратаваць ад турмы! Але ж вы на таварыскім судзе публічна ва ўсім прызналіся! Прызналіся і шчыра раскаяліся! Хіба не было гэтага?Салавейчык.
Фантазія!Божашуткава.
Як?.. Гэта ж усе чулі!Салавейчык.
Што чулі? Што я чытаў? Дык я ж чытаў тую прамову, якую вы для мяне напісалі! Не гаварыў, а чытаў. Чаму я павінен адказваць за тое, што хтосьці штосьці напісаў? Хто напісаў, той няхай і адказвае!Божашуткава.
Гэта ж подла, грамадзянін Салавейчык!Салавейчык.
Нядобра так лаяцца, Рагнеда Іванаўна. Непрыгожа. Узяліся мяне выхоўваць, а самі нядобрымі словамі лаецеся, вучыце мяне подласці. Пісьмовую хлусню падмацоўваеце гербавай пячаткай. І выказваеце нездавальненне маім маральным воблікам.Божашуткава.
Так… Цяпер я раскайваюся.Салавейчык.
У чым? Ну, дапусцім, вы манілі міліцыі, пракуратуры з высакароднай мэтай. Дапусцім… Хаця, вядома, гэта вас не ўпрыгожвае… Дапускаю, што на таварыскім судзе вы таксама пакрывілі душой з высакародным намерам. Гэта зноў-такі не ў вашу карысць. Не ўпрыгожвае ваш маральны воблік…Божашуткава.
Грамадзянін Салавейчык! Я вас папрашу не забывацца!Салавейчык.
Не, паважаная Рагнеда Іванаўна, забываецеся вы, а не я. Хто вас цягнуў за язык у мяне на імянінах? Хвілінку! (Якаў Фаміч
(Божашуткава.
Пачынаю…Якаў Фаміч.
Дакаціліся! Тосты за сталом на сяброўскай вечарынцы пачалі па паперках гаварыць! Ведаеце, што сказаў пра гэта таварыш Пётр Першы?Божашуткава.
Я ж хацела, каб лепш… Арганізавана.Якаў Фаміч.
«Арганізавана»! Хутка ў сям’і будзем арганізаваныя папяровыя прамовы гаварыць, каб перад дзецьмі глупства не ляпнуць!.. Кічкайла! Узніміце на ногі ўсіх юрыстаў у горадзе. Знайдзіце любы артыкул, любую прычыну, каб неадкладна, зараз жа выгнаць яго з фабрыкі!Кічкайла.
Якаў Фаміч! Ён жа нас па судах зацягае!Якаў Фаміч.
У суд пойдзеце вы і… таварыш Божашуткава!Кічкайла.
У такім разе хачу зрабіць адну заяву. Прыміце да ведама… Калі мяне ўпякуць у турму за наўмыснае забойства, прашу не пакінуць маіх дзяцей.Якаў Фаміч.
Добра. Дзяцей не пакінем. Гэта я вам гарантую.Карціна шостая
Ягадка.
Чым вы яго хацелі ўдарыць?Зойка.
Бутэлькай…Ягадка.
Пустой ці поўнай? Калі пустой, гэта яшчэ паўбяды. А вось калі поўнай — гэта ўжо замах на жыццё чалавека!Зойка.
Здаецца, поўнай… Але ж я не ўдарыла яго, а толькі замахнулася.Ягадка.
Не хапала яшчэ, каб вы яму чэрап праламалі! У такім разе вы сядзелі б не перада мной, а перад следчым па крымінальных справах. (Зойка.
Я?Ягадка.
І вы, і іншыя.Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира