Божашуткава.
Не, вы толькі паслухайце яе! Яна ўжо павучае дырэктара! Мы, бачыце, нейкія невукі, а яна — вундэркінд!Якаў Фаміч.
Ізабела Сямёнаўна… Я вас прашу… Выйдзіце адсюль… Я вас потым паклічу.Божашуткава.
Правільна зрабілі, Якаў Фаміч, што выставілі яе за дзверы. Яна ўжо ні меры, ні такту не ведае. Сама сябе прызначыла ў ментары!..Якаў Фаміч
(Божашуткава.
Ну… Калі вы дазваляеце сабе гаварыць са мной такім тонам…Якаў Фаміч.
Яна ж, чорт пабяры, мае рацыю! Я ж таксама гэтак думаю! Ды вось не хапае смеласці сказаць пра гэта ўголас! Вось сядзіць у мяне недзе тут (Андрэй.
Ну што? Не прайшлі?Андрэй.
Чаму?Ізабела.
План, тэхналогія, Божашуткава…Андрэй.
Паслухай, Іза… Зрэдку і я магу даць добрую параду. Плюнем мы на гэтую фабрыку! Хіба на ёй свет клінам сышоўся? Без работы не застанемся. У другі горад пераедзем!Ізабела.
Гэта было б здрадай.Андрэй.
Здрадай? Каму?!Ізабела.
Свайму дзяцінству. У дзіцячым доме мы самі сабе рабілі лялек… З розных рызманоў… Нязграбныя, няўклюдныя… А потым у нас з’явілася адна сапраўдная… Вялікая, прыгожая… Адна на ўвесь дзіцячы дом. А нас там было дзве сотні… Мы кармілі яе, купалі, лячылі, спявалі ёй песні… Па чарзе… Раз у тыдзень… І вось аднойчы маленькая дзяўчынка — яе Фросяй звалі — папрасіла ў мяне ляльку. Я не дала… Разумееш, раз у тыдзень?.. А ўначы яна памерла. Нешта з сэрцам… Ніколі сабе гэтага не дарую… Колькі жыць буду… Можа, вось тады я інтуітыўна і зразумела, што такое цацка для маленькага чалавека… Ах, Таратута, Таратута! (Андрэй.
Не трэба… Не трэба нікуды ехаць. Будзем тут.Кічкайла
(Андрэй.
Там…Кічкайла.
Прашу пасадзіць мяне ў турму!Якаў Фаміч.
Вы пераблыталі адрас. З такім высакародным жаданнем трэба звяртацца да пракурора ці начальніка міліцыі. Можна ў ОБХСС.Кічкайла.
Я патрабую пасадзіць мяне ў турму!Якаў Фаміч.
Што вы і дзе натварылі?Кічкайла.
Ды не я! Не я, а Салавейчык! Ён жа ўсю фабрыку тэрарызуе! Яго ж усе, як чумы заразнай, баяцца. Я ўжо псіхам, шызафрэнікам зрабіўся! У мяне бяссонніца. Я ж нават дома, у сям’і, стаў заводзіцца з паўабарота! Толькі турма можа выратаваць мяне ад вар’яцкага дома.Якаў Фаміч.
Давайце больш стрымана, без эмоцый. Гэты спектакль тут недарэчы.Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира