Хаценьчык.
Грыша! Мілы! Ты што, у нашым доме быў?Салавейчык.
Ну вось… Кран папраўлю — траяк. Выключальнік бясшумны пастаўлю — тры пяцьдзесят. Замок новы прыладжу — пяцёрка. Бывае, за адзін вечар трыццаць рублёў у кішэнь кладу. Які прафесар такую стаўку мае?Божашуткава.
Грыша, гэта ж рабунак сярод белага дня!Салавейчык
(Зойка.
Ты што? Здурэў?Салавейчык.
А што? Хачу стрыптыз!Божашуткава.
Як табе не сорамна, Грыша? Што ты кажаш? Які стрыптыз? Апамятайся! Ты што, п’яны?Салавейчык.
Хто? Я п’яны? Лухта! Чаму ты, маманя, супраць стрыптызу? А калі я хачу?.. У нас жа свабода сумлення! Я гэта так разумею: што хачу, тое і раблю! Зойка! Давай стрыптыз!Зойка.
Шызік! Калі ты зараз не змоўкнеш!..Божашуткава.
Грыша, кінь дурыцца. Глядзі, Зойку ледзь не да плачу давёў.Зойка.
Я яго спачатку па мазгаўні трахну, а потым заплачу! (Хаценьчык
(Салавейчык.
Цю! Зноў гаварыць будзеш? Злітуйся! Замучыў прамовамі. Тут жа не прафсаюзны сход!Кічкайла
(Салавейчык.
Забараняю! Катэгарычна! Хто імяніннік — я ці твой Спіноза? Вось… Вершамі кажы тост!Кічкайла.
Вершамі я не гатовы.Салавейчык.
Тады сядай і сядзі! Хто можа вершамі?Божашуткава.
Я. (Салавейчык.
Старо! Старо, Рагнеда Іванаўна! Ты давай што-небудзь такое… пра любоў!Божашуткава.
А гэта хіба не пра любоў?Салавейчык.
Якая ж гэта любоў? Цяпер чалавеку любоў з сэксам патрэбна! Разумееш: с-э-к-с! Еўтушэнку ведаеш: «Ты говорила шепотом, а что потом, а что потом?..»? Га?Божашуткава.
Не, не ведаю…Салавейчык.
Ну хаця б Ясеніна Сяргея?Божашуткава.
Некалі ведала, а цяпер забылася…Салавейчык.
Якія ж з вас выхавацелі, калі вы ні Еўтушэнкі, ні Ясеніна не ведаеце?Божашуткава.
Зойка! За табою Еўтушэнка і Ясенін. Ды кінь ты есці цукеркі! Дыябет будзе!Салавейчык.
Няхай есць, не шкада. (Божашуткава.
Грыша! Гэта ж… вульгарна! Гэта ж крымінальшчына!Салавейчык.
Добра. Пераходжу на грамадзянскую лірыку, паколькі гэтага патрабуюць высокія госці! (Божашуткава.
Спяваеш ты, Грыша, цудоўна, як Лемешаў. Але густ у цябе…Салавейчык.
Пардон! Гэта мой лепшы рэпертуар!Божашуткава.
Нічога, хутка ў цябе будзе іншы рэпертуар. Гэта наш клопат… Зойка, ты ведаеш добрыя песні? Сучасныя?Няўжо ніхто з нас не ведае добрых песень?
Джозефа Шерман , Клиффорд САЙМАК , Томас Шерред , Фрэнк Йерби , Эдвин Чарльз Табб
Драматургия / Современная русская и зарубежная проза / Боевая фантастика / Детективная фантастика / Космическая фантастика / Мистика / Научная Фантастика / Постапокалипсис / Социально-психологическая фантастика / Фэнтези / Юмористическая фантастика / Сатира