Читаем Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега полностью

Бутрым Лёднік быў сынам полацкага гарбара. Той меў маленькую майстэрню па вырабе скураў і вялікія надзеі на пашырэнне справы. Але адзіны сын, які атрымаў гучнае імя Баўтрамей, бацьку моцна расчараваў, бо ад смуроду сырых скураў увесь пакрываўся балячкамі ды млеў, як паненка пасля дзесяці мазурак. Адзінае, на што быў прыдатны — змешваць розныя солі ды вадкасці… Але гарбара з яго не выйшла б ніколі, хоць з самога ўсю скуру злупі. Давялося аддаць недарэку ў вучні да дурнаватага ўладальніка лаўкі кніжнай ды майстэрні пераплётнай купца Івана Рэніча. Дабрэнны чалавек, але дзівак: ідзе па вуліцы, у кнігу нос уткнуўшы, па начах у трубу на зоры глядзіць, яшчарак ды іншых пачварак у слоіках са спіртам трымае, ды яшчэ вока ўвесь час тузаецца, быццам на яго нябачная муха садзіцца. Адно слова — няма каму клёку дадаць, бо як з дачкой малой застаўся, так новую кабету ў дом і не ўпусціў. Жонка ад недарэкі самым ганебным чынам збегла з заезжым уланам. Дык Рэніч, замест таго, каб падаць у суд на распусную кабету, ды каб за валасы дамоў прыцягнулі, па закону змусілі адказваць за пералюбства, толькі выцер слязу ды адмахнуўся ад прапаноў: няхай, маўляў, жыве спадарыня Рэніч, як хоча, як ёй шчасней. А яшчэ падазрона, што з габрэямі сябруе, з аптэкарам Лейбам колькі вечароў за вучонымі размовамі правялі! Кажа — усе мы Божыя істоты, усім Гасподзь адну зямлю даў, у адным горадзе пасяліў, на адзін рынак ходзім — і няма чаго нам дзяліць, калі ворагі нашу зямлю падзяліць мараць. Няйначай, кабаліст і чарнакніжнік.

Вось тут, сярод цяжэнных фаліянтаў ды ўтульных томікаў ін-кварта, псалтыраў з залатымі буквіцамі ды філасофскіх трактатаў з загадкавымі малюнкамі Бутрым сябе й знайшоў, бо да навукі кніжнай аказаўся вельмі кемны, і ў стварэнні атрамантаў розных… Трактат Тэафіла «Аб разнастайных штукарствах» вывучыў ён напамяць гадоў у дванаццаць, і ўмеў скласці фарбу «посх» першага і другога роду, і фарбу вірыдонавую, і аўрыпігмент… І вывучыў, «чым валодаюць грэкі ў адносінах да розных фарбаў і сумесяў, што ведаюць у Таскане пра фініфць ды розныя віды чарнення і чым вылучаюцца арабы ў сваіх каваных, ліцейных альбо чаканных вырабах, якой разнастайнасцю сасудаў, гем, разной косткі з золатам і срэбрам знакамітая Італія, як любяць у Францыі розныя прыкрасы ў вокнах і як пашанотныя ў Германіі вытанчаныя працы з золата, срэбра, медзі, жалеза, дрэва і каменя». А аптэкар Лейба навучыў яго разбірацца ў зёлках ды мікстурах, і складаць тынктуры, і распавёў пра суадносіны ў арганізме вадкасцяў, іначай — гумораў, а менавіта крыві, жоўтай жоўці, чорнай жоўці і флегмы, а яшчэ навучаў лаціне і старагебрайскаму…

Іван Рэніч здольнасці хлапца заўважыў, сэрцам да яго прыхінуўся, цяпер было яму разам з кім глядзець на зоры і вывучаць заспіртаваных яшчарак. Бутрым засвоіў усе пераплётныя ўменні і мог працаваць надалей на гаспадара. Але прагу да ведаў Рэніч лічыў галоўнай вартасцю чалавека, таму вылучыў грошы на навучанне юнага Бутрыма, а нешта дадаў і аптэкар Лейба. Давялося гарбару змірыцца з тым, што сын пойдзе па вучонай частцы. Скончыў Лёднік Полацкі калегіюм, атрымліваючы на кожным курсе залаты медаль, тады рушыў ва ўніверсітэт у Празе, скончыў там факультэт мастацтваў, вывучаючы сем вольных навукаў ды царыцу навук — філасофію, тады перабраўся ў Лейпцыг, паступіў на медыцынскі факультэт… Новыя і новыя веды п’янілі мацней за віно. Здабыў доктарскі ланцуг на грудзі, але больш, чым богаўгодная лекарская справа, захапілі яго навукі таемныя. А найперш — алхімія. Знайсці філасофскі камень! Якая высокая мэта жыцця! А што ж, нават іншы палачанін, славуты Францішак, сын Скарынін, некалькі год на здабыванне таго каменя спляжыў, перад тым, як пачаў кніжкі друкаваць. Год за годам Бутрым набліжаўся да разгадкі… Падарожнічаў, знаёміўся са славутымі мыслярамі і алхімікамі, бачыў такое, што зямному воку бачыць не належыць. І на вайне давялося пабываць, і чуму сустрэць, з палону ўцякаць, і ў палацах красавацца… Нават да шалёнага Марціна Радзівіла, які заняўся чарнакніжніцтвам ды склікаў да сябе ўсіх знаўцаў навук таемных, патрапіў… І ледзь ацалеў, бо стомлены хараством шматлікіх «кадэтак» князь захацеў чагось незямнога. І чамусьці ўзяў у галаву, а хутчэй наплявузгаў яму ад зайздрасці хтось з вучоных калегаў, што малады Лёднік можа выклікаць для суцяшэння пана Сільфіду, паветранага духа прыгажосці незвычайнай, які надорвае зямнога каханка здольнасцю лётаць ды мову птаства разумець… Толькі вось не хоча Баўтрамей прызнацца ў гэтым сваім уменні, каб адзінаасобна вабнотамі духаў паветраных цешыцца. Так што калі не менш шалёны брат Марціна Геранім Радзівіл, па мянушцы Жорсткі, разам з другім братам, гетманам Міхалам Радзівілам ды пляменнікам Каралем узялі штурмам Марцінаў замак, а вучоную хеўру разагналі, Бутрымус успрыняў гэта як ратунак, бо гаспадар усур’ёз збіраўся пусціць упартага алхіміка на інгрыдыенты для доследаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей
Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей

Анна – единственный ребенок в аристократическом семействе, репутацию которого она загубила благодаря дурной привычке – мелким кражам. Когда ее тайное увлечение было раскрыто, воровку сослали в монастырь на перевоспитание, но девица сбежала в поисках лучшей жизни. Революция семнадцатого года развязала руки мошенникам, среди которых оказалась и Анна, получив прозвище Цыпа. Она пробует себя в разных «жанрах» – шулерстве, пологе и даже проституции, но не совсем удачно, и судьба сводит бедовую аферистку с успешным главой петроградской банды – Козырем. Казалось бы, их ждет счастливое сотрудничество и любовь, но вместе с появлением мошенницы в жизнь мужчины входит череда несчастий… так начался непростой путь авантюрной воровки, которая прославилась тем, что являлась одной из самых неудачливых преступницы первой половины двадцатых годов.

Виктория Руссо

Приключения / Исторические приключения