Читаем Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега полностью

Праз год Рэніч заззяў, як новы талер. Аднойчы паказаў пару старадрукаў, не сказаўшы, адкуль узяліся… Лейба не быў такім абазнаным, як сябар, у кніжнай справе, але зразумеў, якая каштоўнасць перад ім, і здагадаўся, адкуль такое багацце. Бібліятэка Сафійскага сабору, згубленая падчас Інфлянцкай вайны, падобна, дачакалася свайго адкрывальніка.

Але таямніца выглядала дастаткова небяспечна, каб не ўзнікала жадання яе раздзяліць. Лейба цалкам уяўляў, колькі ахвочых да падземных скарбаў маецца, і што яны могуць зрабіць з іх уладальнікам. Да таго ж і Рэніч узяў з аптэкара слова, што той не толькі захавае таямніцу пограба, сам туды не сунецца, але й нікога не пусціць, бо справа небяспечная, ніхто адкуль жывым не вернецца.

Але сам Рэніч язык на замку трымаць быў не здатны… Вось і пайшлі чуткі пра новага захавальніка полацкіх скарбаў, якога абралі прывіды сутарэнняў. Хтось круціў пальцам ля скроні, хтось пераходзіў пры сустрэчы з кнігаром-чарнакніжнікам на другі бок вуліцы… Добра, што нікому і ў галаву не прыйшло б, дзе ўваход у таемнае сховішча. Ну, ходзіць раз на тыдзень кнігар да аптэкара ў госці… Кнігі вывучаюць.

Але, напэўна ж, дабраліся б да Рэніча ў хуткім часе аматары скарбаў… Езуіты пачалі ўжо паціху распытваць суседзяў ды прыслугу, чым займаецца кнігар акрым таго, што кнігі прадае, дзе бывае. Ад полацкага ваяводы Сапегі выведнікі прыходзілі… А ягоная мосць Марцін Радзівіл нават асабіста прыехаў — і наўрад змірыўся б з адмовай. Добра, Іван Рэніч змог нешта такое князю нагаварыць, што той згадзіўся пачакаць. Саламея памятае, што бацька пачаў нервавацца і нешта казаць пра пераезд у Прагу.

Але прыйшла пошасць. Кнігар паспеў яшчэ перадаць на захаванне сябру куфэрак з клубком і купіць у яго лекаў…


Яны глядзелі ў чорны прагал. Адтуль цягнула вільгаццю і цвіллю. Ватман сплюнуў уніз:

— Пограб, у якім няма віна, не варты й ладункі без пораху.

Князь Багінскі нервова ўскінуў галаву.

— Хопіць разглядацца! Калі баіцёся, магу паслаць з вамі людзей.

Саламея, апранутая ў мужчынскае адзенне, — неверагодна прыгожы юнак атрымаўся, — цвёрда зірнула на князя:

— Гэта немагчыма, ваша мосць. Дзверы адчыняюць двое… І добра, калі за імі след у след паспее прайсці па чалавеку.

— Так, ці не так — не думай, што вам удасца перахітрыць нас, схавацца, — жорстка прамовіла сястра князя Алена, хутаючыся ў футра-ваўчуру. — Нашы людзі па ўсім горадзе.

Паланэя Багінская стаяла ў дзвярах пограба, бо прайсці ўнутр не было ўжо як, дзіўна ціхая, у белым футрачку і блакітнай шапачцы з белай апушкай, і здавалася зусім дробнай у параўнанні з багатыркай-сястрой. На Вырвіча нават не паглядала.

— Я не збіраюся хавацца, ваша мосць, — адказала Саламея. — Я прысягнула… Здрадзіўшы памяці бацькі.

Голас яе здрыгануўся. Лёднік трывожна паглядзеў на жонку і папытаўся ў Багінскага:

— Ваша мосць, а калі рамфею здабыць не ўдасца? Калі гэта проста будзе не ў сілах чалавечых? Прашу ў такім выпадку вашай літасці да маёй жонкі.

— Без рамфеі лепш вам не выходзіць з-пад зямлі,— адказала за брата Алена Багінская. Але Міхал пакрывіўся:

— Ну нашто так… Жанчыну мы ашчадзім, даю слова.

— Не хвалюйцеся, ваша мосць, — мякка прамовіў Ватман, і ў гэтай мяккасці была моц смяротнай атруты. — Я за ўсім прасачу.

Пры гэтых словах Паланея раптам кінула на Вырвіча нейкі дзіўны позірк, і той адчуў, як яго сэрца абрынулася ўніз з салодкім болем, быццам скакаў з абрыву ў ваду. Яна трывожыцца за яго! Рука сама намацала ў кішэні перапэцканую крэйдай хустачку, якая ўсё яшчэ захоўвала водар вярбены і памаранчу.


У святле ліхтара здавалася, што яны знаходзяцца ў пашчы цмока. І не хацелася нават думаць пра далейшы шлях, і да чаго ён будзе падобны. Калісьці, напэўна, гэта былі вельмі прыстойныя, дыхтоўныя сутарэнні, па якіх можна было хадзіць у параднай чузе, горда задраўшы галаву і цыкаючы на запалоханых прывідаў, якія ведалі сваё месца і пакорліва хаваліся ў шчылінах між каменнямі. Цяпер жа ўрачыстага праходу не атрымлівалася: там-сям кладка абвалілася, і на падлозе ляжалі завалы з глею і цаглянага друзу, і цалкам зразумела было, чаму пані Лёднік апранула нагавіцы, яшчэ раз пацвердзіўшы, што вучоная жанчына — абраза для прыстойнага грамадства. Праўда, заўважалася, што шлях праз гэтыя завалы загадзя вызвалены, бачыліся нават сляды ад колаў маленькага вазка. Тут праходзіў Іван Рэніч, і страшна ўявіць, колькі яму давялося корпацца, і якім апантаным трэба было быць, каб гэтую справу не кінуць.

Праўда, праз нейкі час шлях стаўся вальнейшым… Цяпер было проста вусцішна. Асабліва калі дайшлі да скрыжавання, ад якога адыходзіліся аднолькава няўтульныя адгалінаванні направа і налева. Саламея дастала недарэчны клубок, адматала да першага вузельчыка, заціснула яго ў руцэ.

— Налева.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Агасфер. В полном отрыве
Агасфер. В полном отрыве

Вячеслав Александрович Каликинский – журналист и прозаик, автор исторических романов, член Союза писателей России. Серия книг «Агасфер» – это пять увлекательных шпионских ретродетективов, посвящённых работе контрразведки в России конца XIX – начала XX века. Главный герой – Михаил Берг, известный любителям жанра по роману «Посол». Бывший блестящий офицер стал калекой и оказался в розыске из-за того, что вступился за друга – японского посла. Берг долго скрывался в стенах монастыря. И вот наконец-то находит себе дело: становится у истоков контрразведки России и с командой единомышленников противодействует агентуре западных стран и Японии. В третьей книге серии нас ждёт продолжении истории Агасфера, отправленного ранее на Сахалин. Началась русско-японская война. Одновременно разгорается война другая, незримая для непосвящённых. Разведочное подразделение Лаврова пытаются вытеснить с «поля боя»; агенты, ведущие слежку, замечают, что кто-то следит за ними самими. Нужно срочно вернуть контроль над ситуацией и разобраться, где чужие, а где свои.

Вячеслав Александрович Каликинский

Детективы / Исторические приключения / Исторические детективы
Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей
Цыпленок жареный. Авантюристка голубых кровей

Анна – единственный ребенок в аристократическом семействе, репутацию которого она загубила благодаря дурной привычке – мелким кражам. Когда ее тайное увлечение было раскрыто, воровку сослали в монастырь на перевоспитание, но девица сбежала в поисках лучшей жизни. Революция семнадцатого года развязала руки мошенникам, среди которых оказалась и Анна, получив прозвище Цыпа. Она пробует себя в разных «жанрах» – шулерстве, пологе и даже проституции, но не совсем удачно, и судьба сводит бедовую аферистку с успешным главой петроградской банды – Козырем. Казалось бы, их ждет счастливое сотрудничество и любовь, но вместе с появлением мошенницы в жизнь мужчины входит череда несчастий… так начался непростой путь авантюрной воровки, которая прославилась тем, что являлась одной из самых неудачливых преступницы первой половины двадцатых годов.

Виктория Руссо

Приключения / Исторические приключения
Три судьбы
Три судьбы

Хаджи-Мурат Мугуев родился в 1893 году в Тбилиси, в семье военного. Окончил кавалерийское училище. Участвовал в первой мировой, в гражданской и в Великой Отечественной войнах. В прошлом казачий офицер, он во время революции вступил в Красную гвардию. Работал в политотделе 11-й армии, защищавшей Астрахань и Кавказ в 1919—1920 годах, выполнял специальные задания командования в тылу врага. Об этом автор рассказывает в книге воспоминаний «Весенний поток».Литературным трудом занимается с 1926 года. Автор книг «Врата Багдада», «Линия фронта», «К берегам Тигра», «Степной ветер», «Буйный Терек» и других.В настоящую книгу входят четыре остросюжетные повести. Три из них — «К берегам Тигра», «Пустыня», «Измена» — уже известны читателю.Действие новой повести «Три судьбы» происходит в годы гражданской войны на юге нашей страны. Главный герой ее — молодой казак стремится найти свое место в жизни, в революционной борьбе.

Лариса Королева , Нора Робертс , Олег Юрьевич Рой , Снигерь Екатерина , Хаджи-Мурат Магометович Мугуев

Приключения / Прочие приключения / Романы про измену / Детективы / Исторические приключения