Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

У наступным 1948 г. новая вуліца каля Аўтазавода стала праспектам Чырвоных партызан [ц, арк. 39]. Чаму для гэтага была выбрана менавіта такая назва і месца, становіцца ясна, калі адкрыць карту Мінска. Пачынаецца праспект Чырвоных партызан (сёння – вуліца Цэнтральная) ад Магілёўскай ша-шы, па якой у Мінск 16 ліпеня 1944 г. увайшлі для ўдзелу ў парадзе беларускія партызаны. У Мінску ўжо існавала вуліца Партызанская, названая яшчэ ў 1920-я гады у гонар Козыраўскіх партызан, якія выступалі супраць немецкіх акупантаў у 1918 г. Таму з’явіўся менавіта праспект Чырвоных партызан. Хоць лічыць гэтую назву ўдалай нельга, бо яна правакуе на ідэалагічна няправільныя меркаванні.

У 1949 г. адна з вуліц Трактаразаводскага пасёлка была названа ў гонар члена падпольнай трупы «Маладая гвардыя» Алега Кашавога, пра якога ў тыя гады ведаў увесь СССР. У наступным годзе была ўшанавана памяць аднаго з першых партызан Герояў Савецкага Саюза Ціхана Бумажкова [12, арк. 162]. Далей амаль 10 год ніякіх новых найменаванняў у гонар удзельнікаў партызанскага і падпольнага руху не было. Калі не лічыць адну маленькую вулачку на ўскраіне Мінска, названую ў 1957 г. у гонар легендарнага дзеда Талаша.

Часы хрушчоўскай «адлігі» прынеслі змены і ў гарадскую тапаніміку. Так, у 1959 г. пачалася мемарыялізацыя ўдзельнікаў Мінскага антыфашысцкага падполля, існаванне і дзейнасць якога былі афіцыйна прызнаны рашэннем Бюро ЦК КПБ [1, с. 168]. Ужо ў наступным 1960 г. гэта знайшло адлюстраванне на вулічных шыльдах Мінска: рашэннем Мінскага гарадскога савета вуліца Іпадромная была перайменавана ў гонар аднаго з актыўных дзеячаў Мінскага падполля Героя Савецкага Саюза Мікалая Кедышкі [9, арк. 515]. На доме, дзе знаходзіўся штаб падпольнай арганізацыі «Андруша», стваральнікам якой з’яўляўся Кедышка (вуліца Магілёўская, 68), была ўсталявана мемарыяльная дошка. Цікава, але рашэнне аб ушанаванні памяці Кедышкі было прынята разам з перайменаваннем вуліцы Зялёнае кола ў гонар Веры Харужай – аднаго з арганізатараў партыйнага падполля ў Віцебску. У гэтым можна ўбачыць асцярожнасць, з якой падыходзілі партыйныя ўлады да прызнання Мінскага падполля. Разам з тым зноў пачалі называць вуліцы ў гонар партызан: у 1961 г. невялікая вулачка ў былой вёсцы Вілкаўшчына атрымала імя Марата Казея.

Прызнанне мінскага падполля адбылося і заставалася толькі чакаць зручнага моманту для ўключэння «падпольнага» пытання ў тэматыку Вялікай Айчыннай вайны. I такі момант наступіў у 1964 г., калі адбылося шырокае святкаванне 20-годдзя вызвалення Беларусі. 11 чэрвеня 1964 г. Мінгарсавет прыняў рашэнне № 172, згодна з якім «у мэтах увекавечання памяці актыўных удзельнікаў партыйнага падполля г. Мінска, загінуўшых у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны», 9 вуліц горада былі перайменаваныя ў гонар мінскіх падполыпчыкаў [7, арк. 194]. Так, імя рэдактара падпольнай «Звязды» Уладзіміра Амельянюка было нададзена новай вуліцы ў Заводскім раёне горада, у гонар Захара Галы перайменавалі Цнянскі завулак, Івана Кабушкіна – вуліцу Маладзёжны пасёлак, Ісая Казінца – Паўднёвую, Яўгена Клумава – Клубную, Дзмітрыя Караткевіча – вуліцу Аэрапорт, Георгія Сямёнава – Германаўскую, Канстанціна Хмялеўскага – Пак-гаўзную, а 9-му Чыгуначнаму завулку надалі імя Вікенція Шацько. Да ўсіх прапанаваных назваў дадаваліся падрабязныя біяграфічныя даведкі, падпісаныя намеснікам дырэктара Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ па партархіву С. Пачаніным [7, арк.195]. Заўважым, што амаль усе гэтыя вуліцы з’яўляліся другараднымі, нібыта для тых, хто прымаў рашэнне аб перайменаванні, быў больш важны менавіта факт перайменавання, а тое, што назвы вуліц вельмі рэдка будуць трапляць у эпіцэнтр гарадскога жыцця, зусім іх не хвалявала.

Другая палова 1960-х – 1970-я гг. не сталі «застойнымі» у справе мемарыялізацыі памяці беларускіх партызан і падпольшчыкаў: шмат называлі новых вуліц і пераймяноўвалі старыя, прычым вялікія. Можна меркаваць, што тэта было звязана з заняццем пасады кіраўніка ЦК КПБ Пятром Машэравым. Так, у 1967 г. дзве вуліцы былі перайменаваны ў гонар арганізатараў партызанскага руху. Даўгабродская стала насіць імя Васіля Казлова, а Каменная – Васіля Варанянскага. У наступным 1968 г. другая па важнасці траса – Мінска-Магілёўская шаша – была перайменавана ў Партызанскі праспект [13, арк. 66].

Наступнае ўшанаванне памяці пра Мінскае падполле адбылося ў 1969 г. на 25-гадовы юбілей вызвалення Беларусі. Адна з новых вуліц мікрараёна «Ракаўская шаша» была названа ў гонар члена Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б Васіля Жудро [2, с. 218 – 219]. У 1971 г. яшчэ дзве новыя і, заўважым, важныя для горада вуліцы былі названы ў гонар кіраўнікоў Мінскага падполля. Так, адна з іх атрымала імя сакратара Кастрычніцкага падпольнага райкама КП(б)Б Мінска Мікалая Каржанеўскага, а другая – сакратара Чыгуначнага райкама Івана Матусевіча [8, арк. 35].

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное