На чарговы юбілей, у 1974 г., адбываецца перайменаванне невялікай вуліцы Вузаўскай, дзе размяшчаліся інтэрнаты Педагагічнага інстытута імя М. Горкага, у гонар кіраўніка падпольнай камсамольска-маладзёжнай трупы Кастрычніцкага раёна Мінска Анатоля Ляўкова [6, арк. 234]. А новыя вуліцы атрымалі імёны вядомых удзельнікаў партызанскага руху Бельскага і Каржа.
Неаднаразова ўшаноўвалася памяць пра мінскіх падпольшчыкаў у 1977 г. Так, 24 лютага прымаецца рашэнне Мінгарсавета аб наданні новай вуліцы імя арганізатара падпольнай трупы «Дзядзі Васі» Мікалая Дразда, загінуўшага разам з сям’ёй ў Трасцянецкім лагеры [3, с. 163–164]. У сувязі з 60-годдзем Кастрычніцкай рэвалюцыі 4 лістапада 1977 г. яшчэ дзве новыя вуліцы атрымалі імёны мінскіх падпольшчыкаў У мікрараёне «Захад» знайшлося месца аднаму з арганізатараў Мінскага падполля Лявонцію Адзінцову, а ў мікрараёне «Ангарская» – сакратару Сталінскага падпольнага камітэта партыі Назару Герасіменку.
У 1980 г. пасля трагічнай смерці Машэрава ў ягоны гонар была перайменавана Паркавая магістраль (сучасны праспект Пераможцаў). У 1985 г. (40 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне) рашэннем Мінгарсавета № 184 ад 3 ліпеня ў гонар удзельнікаў падполля былі названы дзве новыя вуліцы ў мікрараёне «Уручча»: увекавечана імя члена Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б Вячаслава Нікіфарава і сакратара Варашылаўскага падпольнага райкама Мікалая Шугаева. У гэтым жа годзе ў склад Мінска была ўключана веска Лошыца-1, галоўную вуліцу якой назвалі ў гонар падполынчыц сясцёр Чыжэўскіх, загінуўшых на ёй. А адна з новых вуліц мікрараёна Захад была названа ў гонар аднаго з арганізатараў партызанскага руху на Віцебшчыне Уладзіміра Лабанка.
У далейшым справа мемарыялізацыі Мінскага падполля ў назвах вуліц спынілася на 13 год. Толькі ў 1998 г. гарадскія ўлады вырашылі ўвекавечыць імя аднаго са стваральнікаў падполля, сакратара Мінскага падпольнага гаркама КП(б)Б Івана Кавалёва. Доўгія дзесяцігоддзі лічылася, што Кавалёў з’яўляўся здраднікам, ягонае імя не ўзгадвалася ў літаратуры, і толькі ў 1990 г. усе абвінавачанні знялі, і гэтаму чалавеку было вернута добрае імя [4, с. 20–21]. На жаль, але кіраўніку Мінскага падполля знайшлася вуліца толькі ў былой вёсцы Сухарава (раней – Цэнтральная), далучанай да Мінска ў 1997 г. Там жа з’явілася вуліца імя аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Мінскай вобласці Рамана Мачульскага.
Апошнім з кіраўнікоў падпольных раённых камітэтаў КП(б)Б, хто быў ушанаваны ў назвах мінскіх вуліц, з’яўляўся Міхаіл Гебелеў – сакратар Тэль-манаўскага райкама, размешчанага ў гета. Калі прызнанне савецкімі ўладамі Мінскага падполля ў пасляваенны час хоць не адразу, але адбылося, то факт існавання арганізаванай барацьбы ў гета замоўчваўся. I толькі ў 1990-я гг. нам адкрылася жахлівая праўда пра лёс Мінскага гета. Таму цалкам справядліва выглядае перайменаванне рашэннем Мінгарсавета № 176 ад 16 чэрвеня 2005 г. Мэблевага завулка (на тэрыторыі былога гета) у вуліцу Міхаіла Гебелева. У 2010 г. у назве новай мінскай вуліцы была ўшанавана памяць камандзіра 1-й Бабруйскай партызанскай брыгады Віктара Лівенцава.
Можна зрабіць выснову, што мемарыялізацыя імёнаў партызан і падпольшчыкаў у назвах гарадскіх вуліц з’яўлялася ў 1960–1985 гг. адлюстраваннем ідэалогіі і палітыкі савецкіх і партыйных органаў улады. Калі ў першай палове 1960-х гэтая палітыка была асцярожнай і шмат у чым фармальнай, то пасля – больш рашучай. Амаль усе найменаванні ў савецкі час у гонар падполынчыкаў і партызан былі прывязаны да юбілейных дат, але былі бессістэмнымі. У апошнія 20 год былі зроблены спробы выправіць некаторыя хібы ў пытанні ўвекавечання памяці ўдзельнікаў партызанскага і падпольнага руху.
1. Бараноўскі,
2. Их именами названы..: энцикл. справ. – Минск, 1987.
3. Минск: энцикл. справ. – Минск, 1983.
4. Мінскае антыфашысцкае падполле. – Мінск, 1995.
5. Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці (далей – ДАМБ). – Ф. 6. – Bon. 4. – Спр. 149. – Арк. 25–29. Переписка о благоустройстве Минска.
6. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 3. – Спр. 1106. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
7. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 3. – Спр. 325. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
8. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 3. – Спр. 897. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
9. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 3. – Спр. 93. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
10. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 4. – Спр. 91. – Арк. 51. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
11. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 4. – Спр. 186. – Арк. 39. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
12. ДАМБ. – Ф. 6. – Воп. 4. – Спр. 282. – Арк. 162. Протоколы заседаний Мингорисполкома.
13. ДАМБ. Ф. 6. – Воп. 3. – Спр. 590. – Арк. 66. Протоколы заседаний Мингорисполкома.