Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Амерыканскі даследчык Н. Вакар у сваёй навуковай працы [2], якая выйшла ў свет у 1956 г., робіць спробы разгляду дзейнасці беларускіх мясцовых органаў улады ў сельскай мясцовасці падчас нацысцкай акупацыі. Увагу ён удзяляе таксама нямецкай палітыцы ў сферы эканамічнай вытворчасці, аграрнай рэформы А. Розэнберга, рэквізіцыі харчавання ў беларускага вясковага насельніцтва.

Для нашых даследчыкаў цікавае сучаснае навуковае даследаванне амерыканскага гісторыка, спецыяліста па мадэрнай гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Ц. Снайдэра [3], якое было пераведзена на беларускую мову і выйшла ў свет у 2013 г. Акрамя шматлікіх пытанняў таталітарызму, нацыяналізму і Халакосту, у дадзеным даследаванні аўтар удзяляе ўвагу таксама эканамічнаму выкарыстанню нацыстамі тэрыторыі Савецкага Саюза, у тым ліку Беларусь Ён сцвярджае, што савецкія тэрыторыі былі «адзіным надзейным пастаўшчыком харчавання» для нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў. Гісторык дае кароткую характарыстыку плана «Ост», робіць выснову, што «ў доўгатэрміновай перспектыве план прадугледжваў захоп сельгасугоддзяў, знішчэнне тых, хто працаваў на іх і засяленне іх немцамі». Некаторую ўвагу гісторык ўдзяляе пытанню так званага плана голаду, які быў распрацаваны для будучых акупаваных усходніх тэрыторый яшчэ ў маі 1941 г. На думку аўтара, нацысты зыходзілі з таго, што падчас вайны і пасля яе завяршэння нямецкая армія і грамадзянская акупацыйная адміністрацыя павінны былі існаваць за кошт прадукцыйных рэсурсаў, адабраных у мясцовага насельніцтва. Аўтар падкрэслівае, што тэрор голадам і каланізацыя былі сутнасцю нямецкай акупацыйнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.

Англійскі даследчык А. Кей ў сваім навуковым даследаванні [4] на падставе архіўных крыніц паказвае эвалюцыю поглядаў нацысцкага кіраўніцтва на выпрацоўку стратэгіі эканамічнай эксплуатаций На яго думку, толькі са золением аграрна-эканамічных і больш шырокіх стратэгічных аргументаў па пашыранай эксплуатацыі еўрапейскай часткі Савецкага Саюза прапанова абмежаванай ваеннай аперацыі супраць СССР ператварылася ў «вайну на вынішчэнне» і кампанію па заваяванню «жыццёвай прасторы, зерня і сыравіны».

Нямецкія даследчыкі ў апошнія дзесяцігоддзі вельмі актыўна пачалі вывучаць гісторыю нацысцкай акупацыі Беларусі, выкарыстоўваючы пры гэтым новыя матэрыялы германскіх архіваў. У даследаванні [5] пад рэдакцыяй навуковага дырэктара Цэнтра ваенна-гістарычных даследаванняў у Пацдаме гісторыка Р.-Д. Мюлера сцвярджаецца, што тэарэтычная падрыхтоўка для магчымага эканамічнага выкарыстання савецкай эканамічнай прасторы была праведзена нацыстамі задоўга да пачатку вайны, пры гэтым выкарыстоўваліся савецкія статыстычныя распрацоўкі. Асноўнай дылемай нямецкай аграрнай палітыкі, якая стала відавочнай ужо пры планаванні і не магла вырашыцца да самага канца, называецца канфлікт паміж эканамічным прагматызмам і ідэалагічнымі ўстаноўкамі. У даследаванні сцвярджаецца, што закон аб новым аграрным парадку, у аснове якога была ліквідацыя калгаснай сістэмы і пераход да індывідуальнага землекарыстання, не адносіўся да тых тэрыторый, якія да 1939 г. не належалі Савецкаму Саюзу, таму што тут нешматлікія калгасы распаліся адразу з пачаткам вайны.

Як піша гісторык И. Шлотц у сваей кнізе [6], тэрор і прапаганда з’яўляліся двума бакамі нямецкай акупацыйнай палітыкі. Прымус да працы, крывавае падаўленне непакорлівых і знішчэнне не гарантавалі забеспячэння нямецкага панавання. Прапаганда выкарыстоўвалася дзеля таго, каб зрабіць беларускае насельніцтва лаяльным і пакорлівым. Нямецкая прапаганда базіравалася на канкрэтных мэтах грамадзянскай адміністрацыі: беларускае насельніцтва павінна было падтрымліваць акупацыйныя ўлады ў барацьбе з партызанамі, а таксама пастаўляць сельскагаспадарчую прадукцыю.

У сваёй навуковай працы [7] нямецкі гісторык X. Герлах паказвае шматлікія аспекты ваенна-эканамічнага рабавання захопленай тэрыторыі Беларусі. Аўтар сцвярджае, што Беларусь адразу трапіла ў сферу дзейнасці ваеннай адміністрацыі, якая была прадстаўлена гаспадарчай інспекцыяй, гаспадарчымі камандамі і гаспадарчымі групамі, якія актыўна выкарыстоўвалі яе прадукцыйныя рэсурсы. На думку аўтара, аддзелы сельскай гаспадаркі акружных камісарыятаў атрымлівалі распараджэнні непасрэдна з «усходняга міністэрства» і адказвалі перад ім за іх выкананне. Аўтар лічыць, што ідэю болып інтэнсіўнага выкарыстання захопленай вытворчасці было магчыма ажыццявіць праз змяненні ў арганізацыі сельскагаспадарчых работ, праз зацікаўленасць селяніна ў павышэнні вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў, праз пашырэнне плошчы ворнай зямлі і г. д. Значны ўплыў на скарачэнне вытворчасці, як адзначае ў сваёй працы Герлах, на тэрыторыі Беларусі аказвалі партызаны.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное