Читаем Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник) полностью

Асабліва трэба адзначыць працы сучасных украінскіх гісторыкаў, сярод якіх сваёй грунтоўнасцю, аналізам новай факталагічнай інфармацыі вылучаецца праца маладога навукоўца А. Перахрэста, выдадзеная ў 2010 г. [17]. Гісторык адзначае, што яшчэ ўлетку 1941 г. нацысцкае кіраўніцтва, разумеючы, што аднаразовымі рэквізіцыямі сельскагаспадарчый прадукцыі ў мясцовага насельніцтва нельга забяспечыць Вермахт і Германію, выдала распараджэнне, у якім паспрабавала спыніць некантраляванае рабаванне і пачаць праводзіць распрацаваную аграрную палітыку. Галоўнай задачай была названа арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. Аўтар піша, што сярод нацысцкай вярхушкі існавалі розныя пункты гледжання адносна метадау здзяйснення аграрнай палітыкі. Кіраўніцтва міністэрства па справах акупаваных усходніх тэрыторый на чале з А. Розэнбергам выступала за роспуск калгасаў і лічыла, што сельскагаспадарчая вытворчасць павінна быць заснавана на індывідуальных гаспадарках. А ведамства па чатырохгадовым плане на чале з рэйхсміністрам Г. Герынгам лічыла патрэбным захаваць савецкую кал гасну ю сістэму і планавала арганізаваць сельскагаспадарчую вытворчасць на базе вялікіх гаспадарак. Асаблівую ўвагу гісторык надае таксама стварэнню сістэмы аграрнага кіраўніцтва на акупаваных тэрыторыях, падрабязна разглядае правядзенне пасяўных і ўборачных кампаній 1941–1943 гг., паказвае аграрныя мерапрыемствы гітлераўцаў.

3 1990-х гг. у расійскай гістарыяграфіі пачаўся новы этап, які характарызуецца стварэннем умоў для далейшага паглыблення ведаў пра вайну, магчымасцю крытычнага асэнсавання дасягненняў папярэдняга перыяду. Разнастайнасць падыходаў пры вывучэнні розных навуковых праблем, засваенне расійскімі гісторыкамі новых пластоў замежнай літаратуры ў цэлым спрыяльна адбіліся на аб’ектыўным асвятленні малавывучаных старонак Вялікай Айчыннай вайны. Побач з метадалагічным плюралізмам галоўнай перадумовай удасканалення гістарычных ведаў стала істотна павялічаная крыніцавая база даследаванняў.

У апошнія гады расійскія навукоўцы зрабілі важныя крокі, прапанаваўшы грамадскасці новыя фундаментальныя працы па гісторыі Другой сусветнай вайны. У кнізе «Мировые войны XX ст.» [18] на падставе дакументаў айчынных і замежных архіваў асвятляецца прадгісторыя вайны, мэты нацысцкай Германіі, падрыхтоўка германскай арміі да вайны з СССР, планы па эканамічным рабаванні савецкіх абласцей, пытанні прапаганды ў будучай вайне, германскія планы на перыяд пасля заканчэння кампаніі з Савецкім Саюзам.

У 1998 г. выйшла ў свет выданне «Вялікая Айчынная вайна (1941–1945 гг). Ваенна-гістарычныя нарысы» у 4 кнігах (пад рэд. У А. Залатарова і Р М. Севасцьянава) [19]. У ім адзначаецца, што становішча акупантаў ў захопленых раёнах СССР у канцы 1942 г. – пачатку 1943 г. вельмі змянілася ў параўнанні з ранейшымі некалькімі месяцамі, аднак кіраўніцтва Германіі не губляла надзеі змяніць ход падзей на сваю карысць. Яны і не імкнуліся штосьці змяняць у сэнсе паслаблення ў сваёй акупацыйнай палітыцы, хаця і разумелі, што вайна, запланаваная як маланкавая, зацягнулася і надоўга. Наадварот, вялікія страты Вермахта на Усходнім фронце, вычарпанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў Германіі прыводзілі яе кіраўнікоў да высновы, што поспехі на фронце ў значнай ступені залежаць ад эфектыўнай працы прамысловасці і сельскай гаспадаркі акупаваных тэрыторый. Чым горш было становішча Германіі ў ваенна-эканамічнай сферы, тым больш акупацыйная адміністрацыя імкнулася прымусова прыцягнуць цывільнае насельніцтва да працы непасрэдна на месцы. Расійскія гісторыкі сцвярджаюць, што напад на СССР, згодна планаў фюрэра, не быў простай ваеннай акцыяй. Ён праследаваў асаблівыя мэты: заваяваць на ўсходзе жыццёвую прастору для нямецкіх каланістаў Заснаванае ўлетку 1941 г. ўпраўленне акупаваных тэрыторый было адбіткам таго, што Птлер не ўспрымаў ніякіх іншых рашэнняў, акрамя «поўнай каланізацыі» захопленых раёнаў СССР. Даследчыкі адзначаюць, што ў розных рэгіёнах акупанты намагаліся ажыццявіць аграрную рэформу парознаму На Украіне яны дзейнічалі вельмі асцярожна, баючыся рэзкімі зменамі дэзарганізаваць вытворчасць у гэтым багатым сельскагаспадарчым рэгіёне; у Беларусі дзейнічалі рашуча ў накірунку дэкалектывізацыі, узнаўлення прыватнай уласнасці на зямлю.

Перейти на страницу:

Похожие книги

100 великих кораблей
100 великих кораблей

«В мире есть три прекрасных зрелища: скачущая лошадь, танцующая женщина и корабль, идущий под всеми парусами», – говорил Оноре де Бальзак. «Судно – единственное человеческое творение, которое удостаивается чести получить при рождении имя собственное. Кому присваивается имя собственное в этом мире? Только тому, кто имеет собственную историю жизни, то есть существу с судьбой, имеющему характер, отличающемуся ото всего другого сущего», – заметил моряк-писатель В.В. Конецкий.Неспроста с древнейших времен и до наших дней с постройкой, наименованием и эксплуатацией кораблей и судов связано много суеверий, религиозных обрядов и традиций. Да и само плавание издавна почиталось как искусство…В очередной книге серии рассказывается о самых прославленных кораблях в истории человечества.

Андрей Николаевич Золотарев , Борис Владимирович Соломонов , Никита Анатольевич Кузнецов

Детективы / Военное дело / Военная история / История / Спецслужбы / Cпецслужбы
Сталин и Дальний Восток
Сталин и Дальний Восток

Новая книга историка О. Б. Мозохина посвящена противостоянию советских и японских спецслужб c 1920-х по 1945 г. Усилия органов государственной безопасности СССР с начала 1920-х гг. были нацелены в первую очередь на предупреждение и пресечение разведывательно-подрывной деятельности Японии на Дальнем Востоке.Представленные материалы охватывают также период подготовки к войне с Японией и непосредственно военные действия, проходившие с 9 августа по 2 сентября 1945 г., и послевоенный период, когда после безоговорочной капитуляции Японии органы безопасности СССР проводили следствие по преступлениям, совершенным вооруженными силами Японии и белой эмиграцией.Данная работа может представлять интерес как для историков, так и для широкого круга читателей

Олег Борисович Мозохин

Военное дело / Публицистика / Документальное