Гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук айчынная гістарыяграфія з 1940-х гг. надавала пэўную ўвагу. Яна знайшла адлюстраванне ў публікацыях тагачасных прэзідэнтаў акадэміі: аб’ёмістым артыкуле М. I. Грашчанкава «Академия наук Белорусской ССР», змешчаным у зборніку, прысвечаным акадэміям навук саюзных рэспублік [6, 35–72], трох выданнях кнігі В. Ф. Купрэвіча «Академия наук Белорусской ССР. Очерк истории и деятельности» (1957, 1958 і 1968 гг.) [18].
Праца па вывучэнні дзейнасці НАН Беларусі актывізавалася і набыла сістэмны характар пасля стварэння па ініцыятыве прэзідэнта акадэміка М. А. Барысевіча, трупы па вывучэнні гісторыі навукі ў складзе Інстытута гісторыі (1973 г., 1980 г. – аддзел, кіраўнік П. Ц. Петрыкаў). Першым значным вынікам навуковых пошукаў яе супрацоўнікаў і вялікага аўтарскага калектыву стала выданне гісторыі Акадэміі навук у 1979 г. [1].
Такім чынам, патрэбы развіцця айчыннай навукі, пільна адчутыя кіраўніком Акадэміі, не толькі знайшлі выйсце ў інстытуалізацыі гісторыка-навуко-вых даследаванняў, але мелі вынікам стварэнне фундаментальнай гісторыі навуковага цэнтру рэспублікі. Працягам гэтых працэсаў стала стварэнне шэрагу прац, прысвечаных асобным установам НАН Беларусі [25]. У большасці іх перыяду Вялікай Айчыннай вайны – лёсу супрацоўнікаў і асноўным накірункам дзейнасці – нададзена толькі фрагментарная ўвага. Гэта заканамерна, паколькі ў невялікіх аб’ёмах, як правіла, юбілейных выданняў, стварыць шырокую панараму ваеннага мінулага ўстаноў наўрад ці магчыма.
Больш падрабязна тэты перыяд апісваецца ў артыкуле М. I. Грашчанкава і, зразумела, кнізе В. Ф. Купрэвіча. Выдзяляецца калектыўная манаграфія, апублікаваная ў 1979 г., дзе асобны трэці раздзел спецыяльна прысвечаны функцыянаванню Акадэміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны («Академия наук в период Великой Отечественной войны») [5, с. 47–58] і пасляваеннага аднаўлення («Академия наук в годы послевоенного восстановления») [19, с. 58–77]. У працы выдзелены наступныя часткі: пачатак вайны і эвакуация акадэмічных падраздзяленняў, прафесійная дзейнасць вучоных у розных арганізацыях савецкага тылу, вызваленне Беларусі і аднаўленне Акадэміі навук. Звернута некаторая ўвага на дзейнасць навукоўцаў у нямецкім тыле і на франтах вайны ў складзе рэгулярных фарміраванняў Чырвонай Арміі. Да безумоўна станоўчага моманту можна аднесці тое, што ўсе падзеі, працоўныя і ваенныя, не безасабовыя, а разглядаюцца праз прызму ўнёску ў навуку і баявыя справы канкрэтных людзей. Такім чынам, выданнем «Академии наук Белорусской ССР» былі закладзены асноўныя накірункі наступнага, больш дэталёвага вывучэння яе гісторыі.
Тэма АН БССР перыяду Вялікай Айчыннай вайны атрымала працяг у манаграфіі старшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі навукі М. У. Токарава [26]. У спецыяльным раздзеле (с. 93-156) выдзяляюцца чатыры параграфы: «Арганізацыя працы вучоных акадэміі ў савецкім тыле», «Унёсак беларускіх вучоных ва ўмацаванне абароназдольнасці краіны», «Удзел супрацоўнікаў АН БССР на франтах, у партызанскіх фарміраваннях і партыйным падполлі», «Навукова-арганізацыйная дзейнасць АН БССР пасля вызвалення Беларусі». Па сутнасці, аўтар развівае палажэнні, закладзеныя раней ў калектыўнай манаграфіі. Аўтарам шырока прадстаўлены архіўныя матэрыялы з Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі, якія раней у навуковы зварот не ўводзіліся. Разам з тым, і ў калектыўнай, і індывідуальнай манаграфіях прадэманстраваны розныя падыходы ў рэканструкцыі працэсу пасляваеннага аднаўлення. Тэта адлюстравана нават у назвах адпаведных раздзелаў: «Акадэмія навук у гады пасляваеннага аднаўлення» («Академия наук Белорусской ССР», 1979 г.) і «Навукова-арганізацыйная дзейнасць АН БССР пасля вызвалення Беларусі» (М. У. Токараў).
Для лепшага разумения структуры наступнага тэксту мусім зазначыць дзве акалічнасці. Першая: пры аналізе гісторыка-навуковай праблемы даследчыкам, чыёй базавай спецыяльнасцю з’яўляецца пэўная навука, заўсёды адбываецца своеасаблівы ўхіл менавіта ў яе, што ёсць аксіёма ў супольнасці гісторыкаў навукі. Другая: сярод акадэмічных вучоных найбольшай актыўнасцю ў вывучэнні гісторыі сваёй установи вылучаюцца гісторыкі. Імі на працягу сямнаццаці гадоў выдадзена дзве брашуры і адна калектыўная манаграфія, у якіх адлюстраваны шлях, пройдзены ўстановай з 1929 г. да, адпаведна, 1992 [8], 1999 [10], 2009 гг. [9]. Мусім звярнуць увагу, што брашура 1999 г. канцэптуальна нічым не адрозніваецца ад папярэдняй. Нязначныя адрозненні ёсць у фактычным матэрыяле, за выключэннем новай інфармацыі за 1993–1999 гг., а адзін раздзел (аўтар У. I. Навіцкі) дык і ўвогуле амаль цалкам перапісаны з першай брашуры (1992) [гл. падрабязней: [27, с. 69–78]. М. У. Токараў яшчэ раз звярнуўся да тэмы вайны. У 1992 г. тэты перыяд асобна нават не быў выдзелены ці пазначаны ў змесце. А з 13 старонак раздзела «Стварэнне і развіццё Інстытута гісторыі АНБ (1929–1941 гг.)» яму прысвечаны толькі дзве (с. 11, 19).