Працы У. I. Кузьменкі, паводле У. В. Здановіча, тэта і ёсць гістарыяграфічны аналіз. Прадставім вынікі рэалізацыі такой методыкі некалькімі цытатамі. Гаворачы пра эвакуацыйныя мерапрыемствы лета 1941 г., аўтар адзначае: «Некаторыя звесткі аб гэтым (працы «розных катэгорый насельніцтва ў сістэме ГУЛАГу» –
У якасці асобнай, вельмі нешматлікай трупы гістарыяграфічных крыніц вылучым дакументальныя зборнікі і апублікаваныя мемуары. Сярод іх звернем увагу на зборнік успамінаў супрацоўнікаў Акадэміі навук, якія бралі ўдзел у змаганні з нямецкім фашызмам на франтах, у партызанскім і падпольным руху [4]. Цікавыя даныя пра ваенны час пакінуў рэпрэсаваны ў 1930 г. аспірант БАН Я. Я. Кіпель [11]. Дадаюць новых фарбаў да вядомай гісторыі пра вываз беларускіх вучоных з акупаванай Беларусі невялікія дзіцячыя ўспаміны кандыдата навук А. Ф. Клішына, сына даваеннай выкладчыцы і аспіранткі гісторыка М. Ф. Малаковіч, непасрэднага ўдзельніка партызанскай аперацыі эвакуацыі з Мінска ў савецкі тыл акадэміка М. М. Нікольскага і доктара тэхнічных навук, прафесара А. А. Краўцова [12, с. 440–449].
Беларуская гістарыяграфія мае некалькі дакументальных публікацый па ўзнятай тэме. Яшчэ ў 1991 г. пабачыла свет хроніка «Наука и техника Советской Белоруссии», падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела гісторыі навукі Інстытута гісторыі ў рамках рэалізацыі агульнасаюзнага задания «Наука и техника СССР» [22]. У ёй ваеннаму і аднаўленчаму перыядам прысвечана сямнаццаць старонак (с. 46–62). Пэўная ўвага нададзена вучоным і ўстановам АН БССР [21]. М. У. Токаравым апублікаваны біяграфічны зборнік «Военные судьбы» [2], дзе сканцэнтраваны даведкі пра «супрацоўнікаў Акадэміі навук, што працавалі ў ёй да вайны, а таксама тых, хто паступіў на працу да мая 1945 г.» Ва ўводзінах складальнік слушна пазначыў: «наяўныя матэрыялы не дазваляюць даць поўныя звесткі пра ўсіх выяўленых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны» (с. 11). Некалькі шырэй адпаведная інфармацыя прадстаўлена ў гісторыка-дакументальным летапісе, зборніку дакументаў і матэрыялаў, складзеных супрацоўнікамі аддзела сацыяльна-эканамічнай гісторыі, навукі і культуры Інстытута гісторыі да 80-годдзя НАН Беларусі [23; 24]. Далейшае развіццё закладзеных у іх сюжэтаў мае навуковую перспектыву, а ўзнятая намі тэма патрабуе болып уважлівага прафесійнага кваліфікаванага гістарыяграфічнага асэнсавання. Тым не менш агульныя напрацоўкі і высновы, зробленыя навукоўцамі, заклалі падмурак сучаснага навуковага бачання дзейнасці НАН Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і адпаведна маюць актуальнасць і надалей.
1. Академия наук Белорусской ССР / Н. И. Галенчик [и др]; редкол.: Н. А. Борисевич (пред.) [и др.]. – Минск, 1979.
2. Военные судьбы: сотрудники АН Беларуси – участники Великой Отечественной войны / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. Н. А. Борисевича. – Минск, 1995.
3. Возвращенные имена: сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача. – Минск, 1992.
4. Воспоминания ветеранов Великой Отечественной войны Национальной академии наук Беларуси в реальном времени истории / сост. А. И. Головнев. – Минск, 2004.
5. Галенчик, Н. И. Академия наук в период Великой Отечественной войны / Н. И Галенчик, А. И. Залесский // Академия наук Белорусской ССР. – Минск, 1979.