25. Степанов, Б. И. Институт физики АН БССР – 25 лет. – Минск, 1980; Физико-технический институт АН БССР: к 50-летию ин-та / Н. И. Галенчик, Н. Ф. Клебанович, Ж. А. Мрочек [и др.]; редкол. В. Н. Чачин (пред.) [и др.]. – Минск, 1981; Институт торфа АН БССР / редкол. Лиштван И. И. [и др.] – Минск, 1983; Институт зоологии Академии наук Беларуси / под общ. ред. Л. М. Сущени [и др]. – Минск, 1992; Институт экономики Национальной академии наук Беларуси: к 70-летию создания. 1931–2001 / И. Г. Никитенко [и др.]; под ред. П. Г. Никитенко и В. С. Фатеева. – Минск, 2001; Институт земледелия и селекции НАН Беларуси: 75 лет из истории развития аграрной науки Беларуси, 1927–2002 / М. А. Кадыров (отв. ред.) [и др]. -Минск, 2003; Институт леса. – Гомель, 2005; Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусь 1931–2006 / У. Гніламёдаў [і інш.]. – Мінск, 2006; Институт философии НАН Беларуси: источник и символ самосознания культуры: к 80-летию института (1931–2011 гг.) / А. А. Лазаревич [и др.]; ред. совет: А. А. Лазаревич (пред.) [и др.]. – Минск, 2011; Ордена Трудового Красного Знамени Государственное научное учреждение «Институт экспериментальной ботаники имени В. Ф. Купревича»: к 80-летию со дня образования / О. С. Гапиенко [и др.]; редкол.: Н. А. Ламан [и др.]. – Минск, 2011; и др.
26. Токарев, Н. В. Академия наук Белорусской ССР: годы становления и испытаний (1929–1945) / Н. В. Токарев; под ред. В. А. Полуяна. – Минск, 1988.
27. Шевчук, И. И. Институт истории Национальной академии наук Беларуси в юбилейных изданиях / И. И. Шевчук // Клио. – 2012. – № 2 (62).
Сістэма абарончых умацаванняў трупы армій «Цэнтр» на картаграфічных дакументах партызан i падпольшчыкаў Беларусі (канец 1943 г. – першая палова 1944 г.)
Пачатак вызвалення БССР у верасні 1943 г. выклікаў больш цеснае ўзаема-дзеянне партызан Беларусі і часцей Чырвонай Арміі. Адным з накірункаў было ўзаемадзеянне ў галіне разведкі. Атрыманыя народнымі мсціўцамі разведданыя па абарончых аб’ектах нямецка-фашысцкіх войскаў накіроўваліся ў БШПР і яго прадстаўніцтвы на франтах. На падставе картаграфічнай і тэкставай інфармацыі, перададзенай з-за лініі фронту, разведвальны аддзел БШПР складаў разведкарты і рассылаў іх зацікаўленым структурам: ваенна-палітычнаму кіраўніцтву СССР, ЦШПР, камандаванню паветраных армій. Такім чынам, створаныя ў БШПР карты як бы падсумоўваюць разведвальную дзейнасць многіх тысяч партызан і падпольшчыкаў на акупаванай тэрыторыі.
Умоўныя знакі на разведкартах, якія адлюстроўваюць нямецкія пазіцыі на фронце, вельмі разнастайныя, паколькі яны паказваюць вельмі шырокі пералік аб’ектаў. Найбольш характэрныя знакі, нанесеныя каляровымі алоўкамі і чорнай тушшу, паказваюць кружкамі рознага колеру – нямецкія і паліцэйскія гарнізоны, месцы базіравання часцей СС, СД, так званай Рускай вызваленчай арміі (РВА); флажкамі рознага выгляду – штабы армій, дывізій, палкоў, батальёнаў; трохкутнічкамі – склады боепрыпасаў, харчавання, паліва, хімічнай зброі; паказаны таксама ваенныя шпіталі і ветэрынарныя пункты. Дзесяць відаў умоўных знакаў былі прызначаны для паказу ваенных збудаванняў, такіх як акопы, доты, дзоты (дызайн гэтых знакаў дазваляе бачыць накірункі вядзення з іх агню), дротавыя загароды, супрацьтанкавыя рвы, мінныя палі, аэрадромы (у тым ліку фалынывыя), пасадачныя пляцоўкі, зенітныя батарэі. Значкі дапоўнены наступнымі звесткамі: значкі штабоў – нумарамі воінскіх часцей (калі нумар невядомы, то стаіць пытальнік), гарнізонаў – колькасцю байцоў; аэрадромаў і зенітных батарэй – колькасцю самалётаў і гармат. Не ўсе варожыя гарнізоны ўдавалася своечасова разведаць. Так, да пазначэння нямецкіх пазіцый у раёне Мазыра на ад ной з карт адзначана толькі «скопішча войскаў» [1].